Ёсіф (Сямашка): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
Па ліквідацыі ў 1839 годзе Ўніяцкай царквы кнігі з царкоўных і манастырскіх бібліятэк звозіліся ў Жыровічы і на загад Сямашкі ў 1841—1844 гадох спальваліся ў манастырскіх печках<ref name="kalubovic"/>. Дзеля таго, што такі спосаб нішчэньня кніг быў марудным, і частка кніг раскрадалася, у 1844 годзе Сямашка загадаў вынесьці кнігі на манастырскі пляц і спаліць іх на вогнішчы адразу<ref name="kalubovic"/>. У 1852 годзе Сямашка асабіста назіраў, як гараць 1295 кніг, знойдзеных у былых уніяцкіх цэрквах. У сваіх «Запісках» ён з гонарам паведамляў, што за наступныя тры гады на яго загад спалілі яшчэ дзьве тысячы тамоў<ref name="dvbh">{{Літаратура/Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (1997)|к}}</ref>. Сярод спаленых былі ня толькі кнігі, выдадзеныя па складаньні Берасьцейскай уніі. Напрыклад, у 1865 годзе ад аднаго недапаленьня выпадкова выратавалі 10 аркушаў [[Тураўскае Эвангельле|Тураўскага Эвангельля]] XI ст., знойдзеныя ў скрыні з вугалем<ref name="kalubovic"/>.
 
Побач з кнігамі Сямашка тысячамі паліў старыя беларускія абразы, у тым ліку напісаныя да складаньня Берасьцейскай уніі<ref name="ablamiejka1"/>. За Сямашкам таксама пачаліся і першыя [[мураўёўкі#Зьнішчэньне помнікаў сакральнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага|перабудовы беларускіх цэркваў на расейскі ўзор]].
 
== Матэрыяльныя ўзнагароды ад расейскіх уладаў ==