Ёсіф (Сямашка): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Ацэнкі: стыль
д →‎Біяграфія: пунктуацыя
Радок 23:
Быў катэдральным прапаведнікам і прафэсарам багаслоўя Луцкай сэмінарыі, засядацелем Луцкай кансысторыі. 6 кастрычніка 1820 году атрымаў пасьвячэньне ў бязжоннага іпадыякана, 26 сьнежня таго ж году — у дыякана. 28 сьнежня 1821 году атрымаў пасьвячэньне ў сьвятара. 7 студзеня 1822 году атрымаў сан протаярэя. Быў сябрам 2-га дэпартамэнту рымска-каталіцкай калегіі ([[Санкт-Пецярбург]]), з 1823 году — канонікам, з 1825 — прэлатам-схалястам Луцкага ўніяцкага катэдральнага капітула, які заставаўся ў Пецярбургу.
 
У 1827 годзе на прапанову расейскіх уладаў падаў запіску расейскаму гаспадару аб становішчы Ўніяцкай царквы ў Расейскай імпэрыі і сродках па яе далучэньня да [[Сьвяцейшы Сынод|Сьвяцейшага Сыноду]] ([[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]). [[Мікалай I (імпэратар расейскі)|Мікалай I]] ухваліў запіску, якая стала праграмай далейшых дзеяньняў<ref>Кірэеў В. Сямашка Іосіф // {{Шаблён:Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 476.</ref>. Захады ў гэтым кірунку таемна распрацоўваліся міністрам унутраных справаў Блудавым з удзелам Сямашкі і ажыцьцяўляліся на месцах пад кантролем і пры спрыяньні расейскіх уладаў<ref name="siachovic">Сяховіч В. [https://nn.by/?c=ar&i=63250 Ліквідатара Уніі прызнаюць святым] // [[Наша Ніва]], 15 лістапада 2011 г.</ref>.
 
3 1829 году быў вікарным япіскапам амсьціслаўскім [[Полацкая, віцебская і амсьціслаўская архіяпархія (уніяцкая)|Полацкай уніяцкай архіяпархіі]], старшынём яе кансысторыі. Адначасна захоўваў сяброўства, а потым старшынства ў калегіі (у 1828 годзе ўтварылася асобная Грэцка-ўніяцкая калегія). У 1833 годзе стаў кіроўным япіскапам літоўскім. На гэтай пасадзе вёў падрыхтоўчую работу да ліквідацыі Ўніяцкай царквы: ездзіў у япархіі, наглядаў за ўвядзеньнем у цэрквах іканастасаў і служэбнікаў маскоўскага друку<ref>Кірэеў В. Сямашка Іосіф // {{Шаблён:Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 476.</ref>, вынішчэньнем арганаў і навучаньнем сьвятароў богаслужэньню на расейскай мове і інш., узгадняў арганізацыйныя пытаньні з расейскімі ўладамі.
 
У верасьні 1836 годзе зьвярнуўся зь лістом да пецярбурскага мітрапаліта Серафіма з прашэньнем аб далучэньні да Сьвяцейшага Сыноду. 1 сьнежня 1838 году склаў запіску, у якой разглядаліся спосабы «вонкавага далучэньня ўніятаў да праваслаўнай царквы». Сярод непрыдатных спосабаў называліся патрабаваньне згоды ад уніяцкіх вернікаў і скліканьне сабора ўніяцкага духавенства, бо сабор мусіў быў дэманстраваць аднадушнасьць, якой не было<ref name="siachovic"/>. Гэта прывяло б да пераходу ў рыма-каталіцтва значнай часткі ўніятаў. Найлепшым спосабам лічыў падпарадкаваньне ўніятаў Сьвяцейшаму Сыноду імпэратарскім указам, заўважаючы: «Калі трэба фармальнае прашэньне, то і яно можа быць пададзена, прынамсі, ад начальніцкага духавенства, з тым толькі, каб цяпер пра тое яшчэ не было апублікавана»<ref name="siachovic"/>.