Ёсіф (Сямашка): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Ацэнкі: стыль
д →‎Ацэнкі: артаграфія
Радок 53:
Беларуская дасьледніца Вольга Сяхновіч характарызуе дзейнасьць Сямашкі як «''грубае патаптаньне свабоды сумленьня, … а мэтады гэтай дзейнасьці ў дачыненьні да канкрэтных людзей можна характэрызаваць як катаваньні''»<ref name="krot"/>. Беларускі гісторык Сяргей Абламейка называе Ёсіфа Сямашку «''[[Герастрат]]ам беларускай культуры''» за зьнішчэньне помнікаў пісьменства, кнігадруку, мастацтва і архітэктуры<ref name="ablamiejka1"/>. Паводле С. Абламейкі, «''галоўная і найтрагічнейшая "заслуга" гэтага царкоўнага дзеяча ў тым, што беларусы сёньня думаюць, што ходзяць у праваслаўныя цэрквы, хоць, насамрэч, яны ходзяць у цэрквы расейскія... Сямашка — галоўны антыгерой беларускай гісторыі ХІХ стагодзьдзя і галоўны герой Расеі таго часу, гэта менавіта ён, а не [[Мураўёў-вешальнік]] зрабіў найболей для перамогі "русского дела в Западном крае"...''»<ref name="ablamiejka2">Абламейка С. [https://www.svaboda.org/a/24583811.html Кананізацыя Сямашкі. Скон народу-2] // [[Радыё Свабода]], 17 траўня 2012 г.</ref>
 
На думку загадніка катэдры царкоўнай гісторыі Менскай духоўнай сэмінарыі протаярэя Аляксандра Раманчука, вядомага дакладам пра «''асабісты духоўны подзьвіг''» [[Міхаіл Мураўёў|МураўёвымМураўёва-вешальнікамвешальніка]] — забойства 8 каталіцкіх сьвятароў<ref name="svaboda">[http://www.svaboda.org/a/28143772.html На навуковай канфэрэнцыі ў Менску апраўдалі забойствы ксяндзоў Мураўёвым-вешальнікам: «Гэта ягоны подзьвіг»] // [[Радыё Свабода]], 28 лістапада 2016 г.</ref><ref>[http://nn.by/?c=ar&i=181196 На праваслаўнай навуковай канферэнцыі ў Мінску апраўдалі забойствы ксяндзоў Мураўёвым-вешальнікам: «Гэта ягоны подзвіг»] // [[Наша Ніва]], 29 лістапада 2016 г.</ref>, дзейнасьць Сямашкі спрыяла «''захаваньню беларускага народа перад абліччам польскай экспансіі''» і «''аб’яднаньню беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў у адзіны магутны народ''»<ref name="krot"/>. Разам з тым Раманчук вызнае, што да нядаўняга часу ў Беларусі не існавала народнага шанаваньня Ёсіфа (Сямашкі) і яго асобу ведала толькі вузкае кола гісторыкаў<ref name="krot"/>.
 
4 красавіка 2011 году Сынод [[Беларуская праваслаўная царква|Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату]] пастанавіў зьвярнуцца да маскоўскага патрыярха [[Кірыла (Патрыярх Маскоўскі)|Кірыла]] з хадайніцтвам аб «магчымасьці праслаўленьня ў абліччы мясцовашанаваных сьвятых Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Ёсіфа (Сямашкі, 1789—1868)»<ref name="siachovic"/>. 3 верасьня 2012 году Сынод усталяваў дні малітоўнага ўспаміну Ёсіфа (Сямашкі).