Царква Сьвятога Духа (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Найноўшы час: артаграфія
Радок 87:
{{канец цытаты}}
 
У 2010 року будаўнікі ў час раскопваньня падмуркаў разбурылі раней непашкоджаныя пахавальныя крыпты, дзе знайшлося адно нятленнае цела ў царкоўным аблачэньні. Апроч таго, яны знайшлі людзкія парэшткі. Дакладным гістарычным фактам зьяўляецца тое, што сярод сярод пахаваных у царкве былі дачка канцлера [[Леў Сапега|Льва Сапегі]] ігуменьня Кацярына і кіеўскі мітрапаліт [[Антоні Сялява]]. Менскія грэка-каталікі прасілі ўлады, каб людзкія парэшткі аддалі ім для належнага ўшанаваньня і перапахаваньня. Улады абяцалі вярнуць косьці ў царкву і аднавіць крыпту, але ўрэшце нятленнае цела перадалі ў Акадэмію навук «для вывучэньня». У 2011 року выявілася, што людзкія парэшткі перадалі служкам Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату, якія пахавалі іх у брацкай магіле на вайсковых могілках. На магіле паставілі маленькі крыж (на 2012 рок ляжаў зламаным) з надпісам па-расейску: «''Тут спачываюць парэшткі хрысьціянаў, знойдзеныя пры будаваньні канцэртнай залі дзіцячай філярмонііі на пл. Свабоды ў Менску''» ({{мова-ru|Здесь покоятся останки христиан, обретенные при строительстве концертного зала детской филармонии на пл. Свободы в Минске|скарочана}}). Беларускі гісторык Сяргей Абламейка характаразуе гэта як апаганьваньне парэшткаў вядомых постацяў беларускай гісторыі, называе падобнае стаўленьне цынізмам і гвалтам над духоўнымі каранямі беларусаў<ref name="ablamiejka2">Абламейка С. [https://www.svaboda.org/a/24583811.html Кананізацыя Сямашкі. Скон народу-2] // [[Радыё Свабода]], 17 траўня 2012 г.</ref>.
 
Цяпер у новым будынку разьмяшчаецца Канцэртная заля дзіцячай філярмоніі «Верхні горад», апроч таго, адміністрацыя Кастрычніцкага раёну праводзіць у ім шлюбныя цырымоніі<ref name=adn1/>. Паводле крытэрыяў Міжнароднай рады па пытаньнях помнікаў і гістарычных мясьцінаў, такі аб’ект лічыцца помнікам<ref name=enckyl/>. Рэстаўратары ня здолелі аднавіць фрэскі на фасадзе і не ўвянчалі франтон крыжам.