Царква Сьвятога Духа (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
Радок 69:
 
=== Найноўшы час ===
Па [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкім перавароце]] (1917 рок) у 1930 року бальшавікі зачынілі сабор і загадалі перадаць яго арганізацыі, якая займалася нарыхтоўкай збожжа. Таго ж року ў месьце забаранілі царкоўны перазвон. У 1935 року абраз Маці Божай Менскай, што захоўваўся ў саборы, забралі ў музэйныя запасьнікі. У 1936 року выйшаў загад аб разбурэньні царквы. Стваральнікам каманды зьнішчэньня быў Пятро Грыгарэнка — у будучым генэрал, савецкі дысыдэнт і праваабаронца<ref name=enckyl/>. У другой палове траўня 1936 року (паводле іншых зьвестак, у 1937 року<ref name="dzianisau"/><ref>{{Літаратура/Менск: Старонкі жыцьця дарэвалюцыйнага гораду (1994)|к}} С. 300.</ref>) царкву ўзарвалі. Месца, дзе стаяў будынак, расчышчалі некалькі рокаў, па чым на ім уладкавалі зьвярынец<ref name="val83">{{Літаратура/Менск. Стары і новы|к}} С. 83.</ref>, дэсакралізуючы такім чынам месца царквы. Менчукам 1960—1980-х гэты куток места быў вядомы як піўны бар «Ясень», мэталічны павільён якога паставілі акурат на падмуркі сьвятыні<ref name=enckyl/>.
 
[[Файл:Miensk, Trajeckaja hara. Менск, Траецкая гара (Lauvergne, 1840) (2).jpg|250пкс|значак|У панараме места. Б. Лявэрнь, 1840 р.]]
Радок 87:
{{канец цытаты}}
 
У 2010 року будаўнікі ў час раскопваньня падмуркаў разбурылі раней непашкоджаныя пахавальныя крыпты, дзе знайшлося адно нятленнае цела ў царкоўным аблачэньні. Апроч таго, яны знайшлі людзкія парэшткі. Дакладным гістарычным фактам зьяўляецца тое, што сярод сярод пахаваных у царкве былі дачка канцлера [[Леў Сапега|Льва Сапегі]] ігуменьня Кацярына і кіеўскі мітрапаліт [[Антоні Сялява]]. Менскія грэка-каталікі прасілі ўлады, каб людзкія парэшткі аддалі ім для належнага ўшанаваньня і перапахаваньня. Улады абяцалі вярнуць косьці ў царкву і аднавіць крыпту, але ўрэшце нятленнае цела перадалі ў Акадэмію навук «для вывучэньня». У 2011 року выявілася, што людзкія парэшткі перадалі служкам Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату, якія пахавалі іх у брацкай магіле на вайсковых могілках. На магіле паставілі маленькі крыж (на 2012 рок ляжаў зламанызламаным) з надпісам па-расейску: «''Тут спачываюць парэшткі хрысьціянаў, знойдзеныя пры будаваньні канцэртнай залі дзіцячай філярмонііі на пл. Свабоды ў Менску''» ({{мова-ru|Здесь покоятся останки христиан, обретенные при строительстве концертного зала детской филармонии на пл. Свободы в Минске|скарочана}}). Беларускі гісторык Сяргей Абламейка характаразуе гэтую сытуацыюгэта як апаганьваньне парэшткаў вядомых постацяў беларускай гісторыі, называе падобнае стаўленьне цынізмам і гвалтам над духоўнымі каранямі беларусаў<ref name="ablamiejka2">Абламейка С. [https://www.svaboda.org/a/24583811.html Кананізацыя Сямашкі. Скон народу-2] // [[Радыё Свабода]], 17 траўня 2012 г.</ref>.
 
Цяпер у новым будынку разьмяшчаецца Канцэртная заля дзіцячай філярмоніі «Верхні горад», апроч таго, адміністрацыя Кастрычніцкага раёну праводзіць у ім шлюбныя цырымоніі<ref name=adn1/>. Паводле крытэрыяў Міжнароднай рады па пытаньнях помнікаў і гістарычных мясьцінаў, такі аб’ект лічыцца помнікам<ref name=enckyl/>. Рэстаўратары ня здолелі аднавіць фрэскі на фасадзе і не ўвянчалі франтон крыжам.