Ёсіф (Сямашка): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 21:
[[Файл:Portrait of the Uniate Bishop Joseph Semashko.jpg|значак|Ёсіф (Сямашка), 1838 г.]]
 
Быў катэдральным прапаведнікам і прафэсарам багаслоўя Луцкай сэмінарыі, засядацелем Луцкай кансысторыі. 6 кастрычніка 1820 году атрымаў пасьвячэньне ў бязжоннага іпадыякана, 26 сьнежня таго ж году — у дыякана. 28 сьнежня 1821 году атрымаў пасьвячэньне ў сьвятара. 7 студзеня 1822 году атрымаў сан протаярэя. Быў сябрам 2-га дэпартамэнту рымска-каталіцкай калегіі ([[Санкт-Пецярбург]]), з 1823 году — канонікам, з 1825 — прэлатам-схалястам Луцкага уніяцкагаўніяцкага катэдральнага капітула, які заставаўся ў Пецярбургу.
 
У 1827 годзе на прапанову расейскіх уладаў падаў запіску расейскаму гаспадару аб становішчы Ўніяцкай царквы ў Расейскай імпэрыі і сродках па яе далучэньня да [[Сьвяцейшы Сынод|Сьвяцейшага Сыноду]] ([[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]). [[Мікалай I (імпэратар расейскі)|Мікалай I]] ухваліў запіску, якая стала праграмай далейшых дзеяньняў<ref>Кірэеў В. Сямашка Іосіф // {{Шаблён:Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 476.</ref>. Захады ў гэтым кірунку таемна распрацоўваліся міністрам унутраных справаў Блудавым з удзелам Сямашкі і ажыцьцяўляліся на месцах пад кантролем і пры спрыяньні расейскіх уладаў<ref name="siachovic">Сяховіч В. [https://nn.by/?c=ar&i=63250 Ліквідатара Уніі прызнаюць святым] // [[Наша Ніва]], 15 лістапада 2011 г.</ref>.