Ёсіф (Сямашка): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Ацэнкі: артаграфія
Радок 43:
 
== Матэрыяльныя ўзнагароды ад расейскіх уладаў ==
У сваіх «Запісках» Сямашка пісаў, што «''Самаадданасьць і бескарыслівасьць бачныя ва ўсім маім жыцьці: я не ўхіляўся ад цяжкасьцяў, не хадайнічаў аб сабе перад начальствам, ніколі ня браў, не даваў хабару''». Праўда, там жа ён сам упамінае шматлікія матэрыяльныя ўзнагароды, атрыманыя ад расейскіх уладаў: 6 сьнежня 1827 году — дыямантавы крыж і ў дадатак 1500 рублёў гадавога ўтрыманьня і 100 рублёў выплатаў на месяц, 3 траўня 1829 году — 1000 рублёў срэбрам «''на першапачатковае абзавядзеньне''», 20 траўня 1829 году — жалаваньне па 1000 рублёў срэбрам, у канцы 1833 году — ордэн Сьвятой Ганны першай ступені, у пачатку 1836 году — дыямантавую панагію, у 1838 годзе — ордэн Сьвятога Ўладзімера другой ступені, 9 красавіка 1843 году — ордэн Сьвятога Ўладзімера першай ступені. Па Полацкім саборы Сямашка атрымаў пажыцьцёвую штогадовую пэнсію ў памеры 6000 рублёў. Суму япіскап назначыў сам, зыходзячы з той, якую за [[Кацярына ІІ|Кацярынай ІІ]] атрымалі адхіленыя ад пасадаў уніяцкія япіскупы.

У сваё апраўданьне Сямашка пісаў, што не імкнуўся да атрыманьня гэтых узнагарод і пра іх даведваўся толькі па атрыманьні<ref name="krot">а.
Андрэй Крот. [http://krytyka.by/by/page/science/sacialnyia-navuki/13420 Багаслоўскія і этычныя падставы працэса далучэння да ліку святых (на прыкладзе мітрапаліта Літоўскага Іосіфа Сямашкі)] // [[ARCHE Пачатак]], 22 лістапада 2013 г.</ref>.