Ёсіф (Сямашка): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
д →‎Ацэнкі: артаграфія
Радок 51:
На думку загадніка катэдры царкоўнай гісторыі Менскай духоўнай сэмінарыі протаярэя Аляксандра Раманчука, вядомага дакладам пра зьдзяйсьненьне асабістага духоўнага подзьвігу [[Міхаіл Мураўёў|Мураўёвым-вешальнікам]] у выніку расстрэлу 8 каталіцкіх сьвятароў<ref name="svaboda">[http://www.svaboda.org/a/28143772.html На навуковай канфэрэнцыі ў Менску апраўдалі забойствы ксяндзоў Мураўёвым-вешальнікам: «Гэта ягоны подзьвіг»] // [[Радыё Свабода]], 28 лістапада 2016 г.</ref><ref>[http://nn.by/?c=ar&i=181196 На праваслаўнай навуковай канферэнцыі ў Мінску апраўдалі забойствы ксяндзоў Мураўёвым-вешальнікам: «Гэта ягоны подзвіг»] // [[Наша Ніва]], 29 лістапада 2016 г.</ref>, дзейнасьць Сямашкі спрыяла захаваньню беларускага народа «''перад абліччам польскай экспансіі''» і «''аб’яднаньню беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў у адзіны магутны народ''»<ref name="krot"/>. Разам з тым Раманчук вызнае, што да нядаўняга часу ў Беларусі не існавала народнага шанаваньня Ёсіфа (Сямашкі) і яго асобу ведала толькі вузкае кола гісторыкаў<ref name="krot"/>.
 
4 красавіка 2011 году Сынод [[Беларуская праваслаўная царква|Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату]] пастанавіў зьвярнуцца да маскоўскага патрыярха [[Кірыла (Патрыярх Маскоўскі)|Кірыла]] з хадайніцтвам аб «магчымасьці праслаўленьня ў абліччы мясцовашанаваных сьвятых Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Ёсіфа (Сямашкі, 1789—1868)»<ref name="siachovic"/>. 3 верасняверасьня 2012 году Сынод усталяваў дні малітоўнага ўспаміну Ёсіфа (Сямашкі).
 
Беларускі грэцка-каталіцкі сьвятар [[Андрэй Крот]] адзначае шчырасьць намераў Сямашкі, але разам з тым паказвае на спрэчную бескарысьлівасьць яго дзейнасьці, супрацоўніцтва з расейскімі ўладамі з мэтай правядзеньня іх палітыкі, трагічныя наступствы яго дзейнасьці для беларускай культуры і выкарыстаньне нехрысьціянскіх сродкаў у дасягненьні пастаўленай мэты<ref name="krot"/>. Таксама а. Андрэй зазначае, што ў выпадку Сямашкі Царква не прытрымліваецца некаторых уласных крытэраў кананізацыі, такіх як народнае шанаваньне будучага сьвятога і выкананьне ім эвангельскіх запаветаў<ref name="krot"/>.