Ёсіф (Сямашка): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Ацэнкі: пунктуацыя
Радок 41:
 
== Ацэнкі ==
Беларускі гісторык Сяргей Абламейка называе Ёсіфа Сямашку «''Герастратам беларускай культуры''» за зьнішчэньне помнікаў пісьменства, кнігадруку, мастацтва і архітэктуры<ref name="ablamiejka1"/>. Расейскі пісьменьнік [[Аляксандар Герцэн]] шмат пісаў пра гвалтоўны характар далучэньня беларускіх уніятаў да расейскага праваслаўя і называў Сямашку «''Юдай у Хрысьце''» ({{мова-ru|Иудой во Христе|скарочана}})<ref name="150pyt">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. Беларуская дасьледніца Вольга Сяхновіч характарызуе дзейнасьцьСямашкі як «''грубае патаптаньне свабоды сумленьня, … а мэтады гэтай дзейнасьці ў дачыненьні да канкрэтных людзей можна характэрызаваць як катаваньні''»<ref name="krot"/>.
 
На думку загадніка катэдры царкоўнай гісторыі Менскай духоўнай сэмінарыі протаярэя Аляксандра Раманчука, вядомага дакладам пра зьдзяйсьненьне асабістага духоўнага подзьвігу [[Міхаіл Мураўёў|Мураўёвым-вешальнікам]] у выніку расстрэлу 8 каталіцкіх сьвятароў<ref name="svaboda">[http://www.svaboda.org/a/28143772.html На навуковай канфэрэнцыі ў Менску апраўдалі забойствы ксяндзоў Мураўёвым-вешальнікам: «Гэта ягоны подзьвіг»] // [[Радыё Свабода]], 28 лістапада 2016 г.</ref><ref>[http://nn.by/?c=ar&i=181196 На праваслаўнай навуковай канферэнцыі ў Мінску апраўдалі забойствы ксяндзоў Мураўёвым-вешальнікам: «Гэта ягоны подзвіг»] // [[Наша Ніва]], 29 лістапада 2016 г.</ref>, дзейнасьць Сямашкі спрыяла захаваньню беларускага народа перад абліччам польскай экспансіі і «''аб’яднаньню беларусаў, рускіх і ўкраінцаў у адзіны магутны народ''»<ref name="krot"/>. Разам з тым Раманчук вызнае, што да нядаўняга часу ў Беларусі не існавала народнага шанаваньня Ёсіфа (Сямашкі) і яго асобу ведала толькі вузкае кола гісторыкаў<ref name="krot"/>.