160 337
зьменаў
(афармленьне) |
д (артаграфія) |
||
'''Філязо́фія''' ({{мова-el|φιλοσοφία}}) у адрозьненьне ад іншых [[навука|навук]] ня мае дакладна акрэсьленага прадмету вывучэньня. Агульна філязофію можна ахарактарызаваць як спробу крытычна-рацыянальнай самаправеркі [[мысьленьне|мысьленьня]], як [[мэтад]]ычную [[рэфлексія|рэфлексію]]. Спроба акрэсьліць тэрмін «філязофія» ўжо сама па сабе зьяўляецца прадметам вывучэньня філязофіі.
Пачатак філязофскага мысьленьня ў [[6 стагодзьдзе да н. э.|6 стагодзьдзі да н. э.]] вызначае непасрэдны пачатак
== Назва ==
Слова «філязофія», якое складаецца з грэчаскіх словаў '''φίλος''' «сябра, дружа» і '''σοφία''' «мудрасць», даслоўна абазначае «любоў да мудрасьці» альбо проста «да ведаў», таму што ''sophía'' ўжывалася спачатку ў сэнсе валоданьня разнастайнымі тэхнічнымі альбо майстэрскімі навыкамі. [[Дзеяслоў]] «філязафаваць» быў упершыню выкарыстаны [[Герадот]]ам (I,30,2) пры апісаньні прагі ведаў [[Салон]]а. Факт таго, што [[тэрмін]] ''philosophos'' ужываўся ўжо [[Геракліт]]ам (фрагмэнт 35 DK), не сцьвярджаецца. У антычнасьці лічылі, што паняцьце «філязофія» упершыню было выкарыстана [[Піфагор|Піфагорам Самосскім]], таму што дзякуючы плятоніку [[Гераклеідэс Понтыкус|Гераклеідэсу Понтыкусу]] да нас дайшло апавяданьне, згодна якога Піфагор сказаў, што толькі [[бог]] валодае сапраўднай ''софіяй'', а [[чалавек]] можа толькі імкнуцца да яе. Ужо тут пад софіяй разумеліся [[мэтафізыка|мэтафізычныя веды]]. Дасканаласьць гэтых косных і фрагмэнтарна перададзеных зьвестак Гераклеідэса ставіцца даследчыкамі пад сумнеў. Толькі ў [[Плятон]]а паняцці ''філязофія'' і ''філязафаваць'' зьяўляюцца менавіта ў тым сэнсе, які меў на ўвазе Гераклеідэс, асабліва ў [[дыялог]]у Плятона Фаідрас (278d), дзе канстатуецца, што філязафаваньне і сапраўднае валоданьне мудрасьцю, —
Першпачаткова тэрмін «філязофія» датычыўся традыцыі мышлення, якая адносілася выключна да антычнай [[Грэцыя|Грэцыі]]. Сёння слова «філязофія» ахапляе таксама і [[азія]]цкую традыцыю мышлення (усходнюю філязофію) і рэлігійныя [[сьветапогляд]]ы. Акрамя таго, тэрмін «філязофія» з нядаўняга часу пачаў актыўна ўжывацца ў эканамічным [[жаргон]]е ў [[галіна|галіне]] [[тэхніка|тэхнікі]] як [[сынонім]] [[стратэгія|стратэгіі]] альбо агульнага [[канцэпт (лінгвакультуралёгія)|канцэпту]] ([[філязофія прадпрымальніцтва]], [[філязофія дызайну]]).
Гісторыя заходняй філязофіі пачынае свой адлік ў 6 стагодзьдзі да нашай эры ў антычнай [[Грэцыя|Грэцыі]] і працягваецца да сёньняшняга часу. Вызначаецца яна тым, што на працягу стагодзьдзяў знаходзіліся, абгрунтоўваліся і абмяркоўваліся ўсё новыя адказы на фундаментальныя філязофскія пытаньні. Тлумачыцца гэта часткова тым, што зьмяняліся патрэбы адпаведнага духу эпохі, а часткова — няспынным далейшым разьвіцьцём іншых навук. «Прагрэсу» у сэнсе канчатковага абвяржэння альбо абгрунтавання і доказу асобных меркаваньняў і вучэньняў філязофія з пункту гледжаньня большасьці філёзафаў практычна не зьдзяйсьняе:
: «''
Філёзаф [[Альфрэд Норс Вайтхэд]] характэрызуе гісторыю эўрапейскай філязофіі пачынаючы з [[Арыстотэль|Арыстотэля]] як амаль што выключнае «двукосьсе да Плятона».<ref>Альфрэд Н. Вайтхэд, ''[[Працэс і рэальнасьць]]'' (1929), С. 91 </ref> Паколькі філязофскія ідэі і паняцьці не састараваюць зь цягам часу, вывучэньне сваёй ўласнай гісторыі мае для філязофіі адметна большае значэньне ў параўнаньні з усімі астатнімі навукамі — яе мінуўшчына адначасова заўсёды зьяўляецца і яе сучаснасьцю.
|
зьменаў