Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў Расеі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Февральская_революция?oldid=91244560
Радок 1:
[[Файл:Down with the eagle (2).jpeg|міні|300пкс|«Прэч арла!». Карціна мастака [[Іван Уладзіміраў|Івана Уладзімірава]].]]
'''Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў Расеі''' ({{мова-ru|Февральская революция 1917 года в России, Февральская буржуазно-демократическая революция, Февральский переворот|скарочана}}) — [[рэвалюцыя]] ў [[Расейская імпэрыя|Расеі]], у выніку якой пала манархія і ўлада перайшла да Часовага ўраду і Петраградзкага савету.
'''Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў Расеі''' ({{мова-ru|Февральская революция 1917 года в России, Февральская буржуазно-демократическая революция, Февральский переворот|скарочана}}) — масавыя антыўрадавыя выступы петраградзкіх працаўнікоў і жаўнераў Петраградзкага гарнізону, якія прывялі да зьвяржэньня расейскай манархіі і стварэньня [[Часовы ўрад Расеі|Часовага ўрада]], які засяродзіў у сваіх руках заканадаўчую і выканаўчую ўлады ў Расеі. Рэвалюцыйныя падзеі ахапілі пэрыяд канца лютага — пачатку сакавіка [[1917]] году, паводле юліянскага календару, які дзейнічаў на той час у Расеі.
 
Лютаўская рэвалюцыя пачалася як стыхійны парыў народных масаў, аднак ейнаму посьпеху спрыяў і гостры палітычны крызіс у вярхах, рэзкая незадаволенасьць лібэральна-буржуазных колаў адзінаасобнай палітыкай цара. Хлебныя бунты, антываенныя мітынгі, дэманстрацыі, стачкі на прамысловых прадпрыемствах гораду наклаліся на незадаволенасьць і закісаньне сярод шматтысячнага сталічнага гарнізону, які далучыўся да рэвалюцыйных масаў, што выйшлі на вуліцы. 27 лютага ([[12 сакавіка]]) [[1917]] году ўсеагульны страйк перарос ва ўзброенае паўстаньне. Войскі, якія перайшлі на бок паўстанцаў, занялі найважнейшыя пункты гораду, урадавыя будынкі. У дадзеным становішчы царскі ўрад выявіў няздольнасьць да хуткіх і рашучых дзеяньняў. Разрозьненыя і нешматлікія сілы захоўвалі вернасьць манарху, аднак аказаліся не ў стане самастойна справіцца з [[анархія]]й, якая ахапіла сталіцу, а некалькі частак, зьнятых з фронту дзеля здушэньня паўстаньня, ня здолелі прабіцца да гораду.
 
Непасрэдным вынікам Лютаўскай рэвалюцыі стала адрачэньне ад пасады [[Мікалай II|Мікалая II]], спыненьне панаваньня дынастыі [[Раманавы|Раманавых]] і фармаваньне Часовага ўраду пад старшынствам князя [[Георгі Львоў|Георгія Львова]]. Гэты ўрад было цесна зьвязаны з буржуазнымі грамадзкімі арганізацыямі, якія ўзьніклі ў гады вайны, як то [[Усерасейскі земскі зьвяз|Ўсерасейскі земскі зьвяз]], Гарадзкі зьвяз, Цэнтральны ваенна-прамысловы камітэт. Часовы ўрад злучыў у сваім твары заканадаўчую і выканаўчую ўладу, замяніўшы цара, Дзяржаўную раду, Думу і Савет міністраў. У сваёй Дэклярацыі Часовы ўрад аб’явіў амністыю палітычным зьняволеным, грамадзянскія свабоды, замену паліцыі «народнай міліцыяй», рэформу мясцовага самакіраваньня<ref>Кара-Мурза С. Г. Гл. 2. [http://www.kara-murza.ru/books/pravo/pravo2.html Государство и право после Февральской революции 1917 г.] История советского государства и права.</ref>.
 
Практычна адначасова рэвалюцыйна-дэмакратычнымі сіламі былі сфармаваны паралельны ворган улады — [[Петраградзкі савет салдацкіх і працоўных дэпутатаў|Петраградзкі савет]] — што прывяло да сытуацыі, вядомый як [[двоеўладзьдзе]]. 1 [[14 сакавіка|(14) сакавіка]] [[1917]] году новая ўлада была ўсталявана ў [[Масква|Маскве]], на працягу сакавіка — па ўсёй краіне.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Глядзіце таксама ==
Радок 7 ⟶ 17:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://cliodynamics.ru/index.php?option=com_content&task=view&id=234&Itemid=1 Пра чыньнікі расйескай рэвалюцыі: нэамальтузіянская пэрспэктыва] {{ref-ru|скарочана}}.
* Аляксандар Блок. [http://www.blokalex.net.ru/mib-al-kniga-347/ Апошнія дні імпэратарскай ўлады] {{ref-ru|скарочана}}.
* [http://knigipoistcccp.diinoweb.com/files/Vremennoe_pravitelstvo_tom1.rar Справаздачы паседжаньняў Часовага ўраду. Сакавік—красавік 1917 году] {{ref-ru|скарочана}}.
 
[[Катэгорыя:Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў Расеі| ]]