Першы Слуцкі полк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Мінуўшчына: дапаўненьне
д →‎Мінуўшчына: артаграфія
Радок 40:
21 лістапада 1920 году [[Рада Случчыны]] зацьвердзіла Дэклярацыю, у якой заклікала «стаяць за незалежнасьць роднай Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту збоку чужаземных захопнікаў і ў выпадку патрэбы, нават, сілаю аружжа». У выніку пачалася мабілізацыя ў Слуцкую [[Брыгада (войска)|брыгаду]], якая ўлучыла 2 [[Полк|палкі]]. 22 лістапада 1920 г. Рада Случчыны зацьвердзіла стварэньне 1-ага Слуцкага палка стральцоў у складзе 3-х [[батальён]]аў. Аднак сябры [[Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў|Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў]] у Радзе Случчыны адмовіліся ўхваліць прызначэньне Самусевіча камандзірам палка. Тады Самусевіч здаў камандаваньне падпалкоўніку [[Павал Чайка|Паўлу Чайку]]. З [[Горадня|Горадні]] даслалі [[Сьцяг Першага Слуцкага Палка|сьцяг 1-га Слуцкага палка]] з Пагоняй і дэвізам «Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына». Камандзірам 1-га батальёна быў прызначаны падпалкоўнік [[Ахрэм Гаўрыловіч]], 2-га — капітан [[Антон Сокал-Кутылоўскі]], 3-га — капітан [[Аляксей Колпак]]. Пасаду начальніка гаспадарчай часьці заняў прапаршчык Кашкарэвіч. Паручнік Кахановіч выконваў абавязкі ад’ютанта. Роты ўзначалілі: 1-ю — паручнік [[Якуб Гузьней]]; 4-ю — [[Аляксандар Савановіч]]; 5-ю — паручнік [[Павал Бранавіцкі]], 6-ю — падпаручнік [[Нікадзім Кернажыцкі]]. Агулам налічвалася 9 [[рота]]ў. [[Кулямёт]]ную каманду склалі 10 чалавек. Аддзел выведкі ўзначаліў прапаршчык Шыманскі<ref name="м">{{Кніга|аўтар=[[Ніна Стужынская]].|частка=[http://pdf.kamunikat.org/20784-2.pdf Частка ІІ. Слуцкае паўстаньне]|загаловак=[[Беларусь мяцежная (кніга)|Беларусь мяцежная]]|арыгінал=|спасылка=|адказны=|выданьне=3-е выд|месца=Менск|выдавецтва=Вараксін|год=2012|том=|старонкі=|старонак=362|сэрыя=Такая гісторыя|isbn=978-985-7035-04-5|наклад=}}</ref>.
 
27 лістапада 1920 г. 1-ы Слуцкі полк займаў участак ад [[Семежава]] (цяпер [[Капыльскі раён]]) да [[Вызна|Вызны]] (цяпер [[Салігорскі раён]]) працягласьцю каля 20 км, калі пачаліся баі [[Слуцкі збройны чын|Слуцкага збройнага чыну]]. 6-я рота 1-га Слуцкага палка захапіла ў [[Ваеннапалонны|палон]] выведвальны атрад расейскіх бальшавікоў пад 4-ма вёскамі (цяпер [[Капыльскі раён|Капыльскага раёну]]) [[Быстрыца (Менская вобласьць)|Быстрыца]], Верамейчыкі, [[Смычка (Капыльскі раён)|Васільчыцы]] і [[Чарнагубава]]. У ходзе боя пад Васільчыцамі стралец Піліп Валодзька атрымаў цяжкае раненьне і стаў першым памерлым удзельнікам слуцкага паўстаньня<ref>{{Спасылка|аўтар = Алег Грузьдзіловіч.|імя = Алег|прозьвішча = Грузьдзіловіч|аўтарlink = Алег Грузьдзіловіч|суаўтары = |дата публікацыі = 2 сакавіка 2018|url = https://www.svaboda.org/a/29075452.html|загаловак = 10 малавядомых месцаў на мапе Беларусі, зьвязаных з БНР|фармат = |назва праекту = Гісторыя|выдавец = [[Радыё «Свабода»]]|дата доступу = 6 сакавіка 2018|мова = |копія = |дата копіі = |камэнтар = }}</ref>. Расейскія [[Чырвоная армія|чырвонаармейцы]] страціластрацілі 3 чалавекі забітымі, 3 — параненымі і яшчэ 1 чырвонаармеец трапіў у беларускі палон. 5-я рота 1-га Слуцкага палка пасьля бою вызваліла 2 вёскі (цяпер Капыльскага раёну) [[Лютовічы]] і Дашнава і паланіла 5 расейскіх чырвонаармейцаў. 7-я і 8-я роты 1-га Слуцкага палка адбілі напад расейскага войска на вёску Мацкевічы<ref name="м"/>.
 
[[Файл:Sciag 1 Sluckaha palka.jpg|міні|280пкс|Сьцяг 1-а Слуцкага палка. Вільня, 1921. [[Лявон Вітан-Дубейкаўскі]], невядомая, штабс-капітан [[Антон Борык]]]]