Бабруйскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Панкратавічы (Магілёўская вобласьць)
д Пабокавічы (Бабруйскі раён)
Радок 71:
З адменай [[прыгоньніцтва]] ў 1861 годзе заможныя сяляне пачалі сяліцца на хутарох (17 у 1897). Сяляне з павету хадзілі на чыгуначныя работы, высечку і сплаў лесу па Дняпры, [[Бярэзіна|Бярэзіне]] і [[Дзьвіна|Дзьвіне]], пралі лён, пяньку, выраблялі прадметы хатняга і гаспадарчага ўжытку. Была шырока распаўсюджаная мукамольная й кравецкая вытворчасьць. Тысячы сялянаў Бабруйшчыны займаліся рамонтна-будаўнічымі работамі.
 
У павеце існавалі цэлыя плянтацыі хмелю. У многіх маёнтках будаваліся карчмы й заезныя двары. Карчмы былі ў вёсках [[Зарэчча (Бабруйскі раён)|Зарэчча]], [[Бабіна]], [[Пятровічы (Бабруйскі раён)|Пятровічы]], [[Брожа (вёска)|Брожа]], [[Коўрын]], [[Туркі (Бабруйскі раён)|Туркі]], [[Бірча]], [[Шароўшчына]], піўныя лаўкі — [[Пабокавічы (Бабруйскі раён)|Пабокавічах]], у [[Гарбацэвічы|Гарбацэвічах]], Багушоўцы. Пашырыўся розьнічны гандаль. У 1880-я пачаў разьвівацца сталы лавачны гандаль. Дробныя лаўкі былі ў [[Малыя Бортнікі (вёска)|Малых Бортніках]], [[Міхалёва 1|Міхалёве]], [[Туркі (Бабруйскі раён)|Турках]], [[Кавалі (Магілёўская вобласьць)|Кавалёх]], [[Навікі (Магілёўская вобласьць)|Навіках]].
 
Праз Бабруйскі павет праходзілі шматлікія шляхі: ваенна-камунікацыйная дарога зь [[Менск]]у ў Бабруйск, шаша з Бабруйску ў [[Слуцак]], [[Масква|Маскоўска]]-[[Варшава|Варшаўская]] шаша. У 1848 годзе была здадзеная ў эксплюатацыю дарога [[Берасьце]] — Бабруйск, у 1851 Берасьце — [[Магілёў]]. Быў пабудаваны паштовы тракт Менск — Бабруйск. Пры дарозе будаваліся застаўныя дамы (у [[Глуша|Глушы]], [[Саломенка (Магілёўская вобласьць)|Саломенцы]], [[Баравая (Бабруйскі раён)|Баравой]]), дзе разьмяшчаліся заставы, вартоўні й правяралі дакумэнты. Будаваліся й паштовыя станцыі (найбуйнейшая ў Багушоўцы, тут у 1897 жыло 18 чалавек). У 1871 годзе праз Бабруйск прайшла чыгунка, чыгуначныя станцыі зьявіліся ў [[Брожа (пасёлак)|Брожы]] і Кавалёх. Напачатку ХХ стагодзьдзя ў Глушы было адчыненае першае паштова-тэлеграфнае аддзяленьне.