Антон Луцкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
афармленне, пунктуацыя
Радок 29:
== Біяграфія ==
[[Файл:Anton Luckievič, Jurjeŭ.png|значак|зьлева|Антон Луцкевіч у часе вучобы ў [[Тартускі ўнівэрсытэт|Юр’еўскім унівэрсытэце]]. 1910-я гады]]
Нарадзіўся 29 студзеня 1884 году (па новым стылі) ў г. [[Шаўлі]] [[Ковенская губэрня|Ковенскай губэрні]]. Паходзіў з шляхецкага роду [[Навіна (герб)|гербу «Навіна»]]. Брат [[Іван Луцкевіч|Івана Луцкевіча]].
 
У 1902 годзе скончыў Менскую гімназію. Вучыўся на фізыка-матэматычным факультэце [[Пецярбурскі ўнівэрсытэт|Пецярбурскага ўнівэрсытэту]], юрыдычным факультэце [[Дэрпцкі ўнівэрсытэт|Дэрпцкага ўнівэрсытэту]]. Адзін з заснавальнікаў у 1903 годзе [[БРГ]]. Арыштаваны ў Менску ў 1904 годзе за распаўсюджваньне партыйнай літаратуры;, выпушчаны з пазбаўленьнем права пакідаць горад. У лютым 1906 году перайшоў на нелегальнае становішча, пераехаў у [[Вільня|Вільню]]. Уваходзіў у склад рэдакцый газэтаў «[[Наша доля]]» й «[[Наша ніва]]». Першы артыкул апублікаваў у 1906 угодзе ў № 1 газэты «Наша доля». Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Нашай нівы», з 1913 зь [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускім выдавецкім таварыствам]]. З 1911 году — саўладальнік Віленскай бібліятэкі-чытальні «Веды» Б. Даніловіча, з 1914 году — яе ўладальнік.
 
Пасьля акупацыі Вільні ў 1915 годзе нямецкімі войскамі ўзначаліў [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]]. Адзін з выдаўцоў газэты «[[Гоман]]». У 1915 годзе з братам, паэтэсай [[Алаіза Пашкевіч|Цёткай (А. Пашкевіч)]] і іншымі заснаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу ([[БСДРГ]]), узначаліў [[Беларускі народны камітэт]] (БНК). Адзін з ініцыятараў [[Канфэдэрацыя Вялікага Княства Літоўскага|Канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага]]. У 1916 годзе БНК ухваліў яго канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора.
 
Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году выказваўся за ўключэньне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданьне дзяржаўнага статусу ўсім мясцовым мовам, школьнае навучаньне на роднай мове. На [[Беларуская канфэрэнцыя (1918)|Беларускай канфэрэнцыі 1918]] абраны старшынём [[Віленская беларуская рада|Віленскай беларускай рады]] (ВБР).<ref name="ЭГБ, т.4">ЭГБ, т.4</ref>. 18.3. сакавіка 1918 году кааптаваны ад ВБР у склад [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]], быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці [[БНР]]. Пасьля расколу БСГ адзін са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ([[БСДП]]). У верасьні 1918 году прызначаны Радай БНР Старшынём [[Народны сакратарыят БНР|Народнага сакратарыяту]] й народным сакратаром замежных справаў (з кастрычніка 1918 году — Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных справаў БНР). У верасьні — пач.пачатку кастрычніка 1918 узначальваўгоду ўзначальваў беларускую надзвычайную дэлегацыю, якая наведала Ўкраіну, сустракалася з гетманам П. Скарападзкім. 3 сьнежня 1918 Рада і ўрад БНР на чале з А. Луцкевічам пераехалі ў Вільню, 27 сьнежня — у Гародню. 14.12. сьнежня 1918, 2.1 і 3.1. студзеня 1919 году Луцкевіч накіраваў ноты пратэсту польскаму ўраду супраць далучэньня да Польшчы Беластоцкага, Бельскага й Аўгустоўскага паветаў. У канцы сакавіка 1919 году перад пагрозай польскай акупацыі Гарадзеншчыны й Віленшчыны ён і некаторыя чальцы ўраду БНР выехалі ў [[Бэрлін]]. Дамагаўся таго, каб прадстаўнікі БНР прынялі ўдзел у [[Парыская мірная канфэрэнцыя|Парыскай мірнай канфэрэнцыі]]. У Бэрліне склаў мэмарандум, які быў уручаны старшыні канфэрэнцыі. Па запрашэньні міністра-прэзыдэнта Польшчы І. Падарэўскага выехаў з Парыжу ў Варшаву, дзе ў пачатку верасьня 1919 году быў інтэрнаваны. 1.12. сьнежня 1919 году вярнуўся ў Менск. Пасьля расколу Рады БНР з 13.12. сьнежня 1919 году — Старшыня Рады Міністраў [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай Рады БНР]].
[[Файл:Luckewicz fota090128.jpg|thumb|190px|left|Антон Луцкевіч]]
Не знайшоўшы паразуменьня з Польшчай, 28 лютага 1920 году падаў у адстаўку і выехаў у Вільню. Там аднавіў выданьне газэты «[[Наша ніва]]» (выйшла 9 нумароў), да канца 1920 году склаў і выдаў зборнікі «Наша ніва» і «Памяці Івана Луцкевіча». У ліпені — жніўні 1920 году зьняволены бальшавікамі. З 1921 году — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. У ліпені 1921 году заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазьней зьлілася з [[Таварыства беларускай школы|Таварыствам беларускай школы]] (ТБШ). Яго намаганьнямі пры [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускім навуковым таварыстве]] (БНТ) арганізаваны [[Беларускі музэй у Вільні|Беларускі музэй імя І. Луцкевіча]]. У 1922 узначаліўгодзе ўзначаліў у Вільні Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт, распрацаваў тактыку й структуру [[Беларускі пасольскі клюб|Беларускага пасольскага клубу]].<ref name="ЭГБ, т.4"/> Пасьля ўтварэньня ў 1925 годзе Беларускай сялянска-работніцкай грамады ([[БСРГ]]) працаваў у яе рэдакцыйным камітэце, куды быў запрошаны [[С. Рак-Міхайлоўскі]]м. Арыштаваны польскімі ўладамі ў кастрычніку 1927 году, абвінавачаны ў супрацоўніцтве зь нямецкай і савецкай разьведкай; апраўданы судом у пачатку 1928 году. У 1928 годзе арыштоўваўся яшчэ раз і зноў апраўданы. У сярэдзіне 1929 году А. Луцкевіч выключаны з ТБШ, дзе камуністы мелі моцныя пазыцыі. Адзін са стваральнікаў Цэнтральнага саюзу культурных і гаспадарчых арганізацыяў ([[Цэнтрасаюз]]у), які адмаўляў рэвалюцыйныя мэтады змаганьня з [[Беларуская санацыя|санацыйным рэжымам]] Ю. Пілсудзкага й выступаў за парлямэнцкія мэтады барацьбы. Незадавальненьне [[КПЗБ]] выклікала крытыка А. Луцкевічам нацыянальнай і аграрнай палітыкі, якую савецкае кіраўніцтва пачало ў 1929 годзе, асабліва артыкул «Цень Азефа» (1930), дзе ён даў рэзка адмоўную характарыстыку [[Сталін]]у й яго акружэньню. Антон Луцкевіч праяўляў вялікую актыўнасьць у галіне культурна-публіцыстычнай, між іншым быў старшынём [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускага навуковага таварыства]]. У 1930 годзе польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Антон Луцкевіч. У 1931 годзе звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі. Антон Луцкевіч стаў аб’ектам палітычных спэкуляцый і нападаў. У гэты час выявіліся супярэчнасьці паміж лідэрамі Цэнтрасаюзу. Яго старшыня [[Ф. Акінчыц]] крытыкаваў А. Луцкевіча за марксісцкі сьветапогляд. 3 абвінавачваньнямі ў палітычных праліках выступілі ў друку і хрысьціянскія дэмакраты. У 1933—1939 гадах беларускія газэты яго не друкавалі. Антон Луцкевіч выступаў пераважна ў газэце «Przeglad Wileński» («Віленскі агляд»), часопісе «[[Калосьсе (1935)|Калосьсе]]», «Гадавіку» Беларускага навуковага таварыства. Адышоў ад палітычнай дзейнасьці, працаваў у БНТ і Беларускім музэі, выступаў зь лекцыямі й рэфэратамі.
 
Пасьля ўступленьня ў Заходнюю Беларусь [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] яго запрасілі на сход беларускай інтэлігенцыі. У верасьні 1939 году арыштаваны [[бальшавікі|бальшавікамі]] ў [[Вільня|Вільні]] й перавезены ў [[Менск]]. Асобай нарадай [[Народны камісарыят унутраных справаў|НКВД]] [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] прыгавораны да 8 гадоў [[канцлягер]]аў. Памёр у [[саратаў]]скай вязьніцы [[Народны камісарыят унутраных справаў|НКВД]]. Быў пахаваны ў спэцсэктары камунальных могілак [[Аткарск]]у.
 
Рэабілітаваны ў 1989 годзе.
 
== Навуковая дзейнасьць і публіцыстыка ==
Першы артыкул «Што будзе?» надрукаваў у газэце «[[Наша доля]]» (1906, № 1). Паступова стаў вядучым беларускім публіцыстам. У артыкулах і нататках пачатку ХХ ст. крытыкаваў аграрную й нацыянальную палітыку царызму, выказваўся за сацыяльнае й нацыянальнае вызваленьне беларускага народу, асуджаў нацыяналізм («Краёвае становішча», 1914). Разьвіцьцё беларускага вызваленчага руху зьвязаў з разьвіцьцём капіталістычных адносінаў і станаўленьнем нацыянальнай буржуазіі («Эканамічная эвалюцыя і беларускі рух», 1917). Склаў курсы лекцый па фанэтыцы й этымалёгіі. У 1917 годзе выдаў працу «Як правільна пісаць па-беларуску», у 1918 годзе (разам з [[Я. Станкевіч]]ам) — «Беларускі правапіс». Аўтар брашуры «Польская акупацыя на Беларусі» (1920), працы «За дваццаць пяць гадоў (1903—1928)» (1928, прысьвечаная гісторыі БРГ і БСГ). Дасьледаваў гісторыю нарадавольніцкага руху, выступаў з дакладамі й рэфэратамі па гэтым пытаньні. Вывучаў мову скарынаўскіх выданьняў і [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году]] («Чатырохсотледце першага кодэксу беларускага права», 1929; «Статут Вялікага Княства Літоўскага на фоне эвалюцыі нацыянальных адносін у Беларусі», 1930, і інш.). Аўтар зборнікаў літаратурна-крытычных працаў «Нашы песьняры» (1918), «Адбітае жыцьцё» (1929). Апублікаваў шэраг працаў па гісторыі беларускай культуры, мастацтва й літаратуры: «Пуцяводныя ідэі літаратуры», «Жыдоўскае пытаньне ў беларускай літаратуры» (абедзьве 1921), «Вязьніца Адама Міцкевіча» (1923), «Эвалюцыя беларускай адраджэнскай ідэалёгіі і адбіцьце яе ў літаратуры» (1926) і інш. Асобныя артыкулы і нататкі прысьвяціў жыцьцю і творчасьці [[М. Багдановіч]]а, [[Аляксандар Бурбіс|А. Бурбіса]], [[Максім Гарэцкі|М. Гарэцкага]], [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]], [[Ф. Багушэвіч]]а, [[Я. Колас]]а, [[Я. Купала|Я. Купалы]], [[Цётка|Цёткі]], [[Казімер Сваяк|К. Сваяка]] й інш. Пераклаў на беларускую мову працу М. Доўнар-Запольскага «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі» (1919), «Элемэнтарную альгебру» А. Кісялёва і падручнік В. Остэрлёфа і Я. Шустэра «Сусьветная гісторыя. Ч. 2. Сярэднявечная гісторыя» (1921), адзін зь перакладчыкаў Новага запавету і Псалтыра (Хэльсынкі, 1931) і інш.
 
== Ушанаваньне памяці ==
 
== Бібліяграфія ==