Георгі Штыхаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
Rotondus (гутаркі | унёсак)
удакладненьне
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і службоўцаў. У 1956 годзе скончыў [[Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэтуБДУ|гістарычны факультэт]] [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]. У 1956—1959 гадох працаваў настаўнікам у школах [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай]] і [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]] абласьцей. У 1959—1962 гадох навучаўся ў асьпірантуры [[Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навукНАН Беларусі|Інстытуту гісторыі АН БССР]].
 
На фармаваньне гістарычнага сьветапогляду Г. Штыхава значна паўплывалі [[Усевалад Ігнатоўскі|У. Ігнатоўскі]] і [[Аляксей Мітрафанаў|А. Мітрафанаў]]. 3 1962 году працаваў навуковым супрацоўнікам, з 1981 году загаднікам сэктару, з 1988 году загаднікам аддзелу зонаў новабудоўляў, а з 1993 году загаднікам аддзелу археалёгіі і гісторыі Полацкай зямлі [[Інстытут гісторыі НАН Беларусі|Інстытуту гісторыі]] [[НАН Беларусі]].
Радок 9:
Вывучаў [[курган]]авыя могільнікі раньняга сярэднявечча паўночнай і цэнтральнай [[Беларусь|Беларусі]], старажытныя [[горад|месты]] Полацкай зямлі. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Древний Полоцк (IX—XIII вв.)» (навуковы кіраўнік — [[Васіль Тарасенка|В. Тарасенка]]). 3 1982 году ўзначальваў бесьперапынна дзейную экспэдыцыю па дасьледаваньні старажытнага [[Менск]]у. Кіраваў экспэдыцыямі па вывучэньні [[Полацак|Полацку]], [[Віцебск]]у, [[Заслаўе|Заслаўя]], [[Барысаў|Барысава]], [[Лукомаль|Лукомля]], [[Лагойск]]у, [[Копысь|Копысі]]<ref>{{Літаратура/Гістарыяграфія гісторыі Беларусі|к}} С. 270.</ref>. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю «Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.)». З 2000 году быў галоўным навуковым супрацоўнікам аддзелу археалёгіі сярэднявечнага пэрыяду Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.
 
Упершыню правёў шырокае вывучэньне шэрагу [[места]]ў, працягнуў дасьледаваньне Полацку, Менску, Копысі, вызначыў гарадзішча старажытнага Барысава. Правёў раскопкі паселілішча на Менцы. Вывучаў пасады Полацку, Віцебску, Заслаўя, Лукомля. Раскапаў больш за 300 курганоў Полацкай зямлі. Вывучаў могільнікі 3-й чвэрці 1-га тысячагодзьдзя н. э., сынхронныя гарадзішчам [[банцараўская культура|банцараўскай культуры]], у 2006 годзе праводзіў раскопкі [[Баронікі (археалягічны помнік)|археалягічнага помніка Баронікаў]] — [[Гарадзішча (археалягічны аб’ект)|гарадзішча]] каля [[Баронікі|аднайменнай вёскі]]. Зрабіў выснову, што гістарычным ядром Полацкай зямлі зьяўлялася [[Падзьвіньне]]. Дасьледаваў старажытную скульптуру ([[шклоўскі ідал]] [[9 стагодзьдзе|IX ст.]]), дробную плястыку местаў Полацкай зямлі, скарбы срэбраных і залатых рэчаў (Полацкія [[11 стагодзьдзе|XI]]—[[12 стагодзьдзе|XII]] стагодзьдзі, Гараўлянскія [[11 стагодзьдзе|XI ст.]]).
 
Аўтар больш за 490 працаў, у тым ліку манаграфіяў «Старажытны Полацак IX—XIII стагодзьдзяў» (1975), «Гарады Полацкай зямлі (IX—XIII стагодзьдзі)» (1978), «Крывічы» (1992), школьных падручнікаў з гісторыі Беларусі. Рэдактар альбомаў «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагодзьдзяў» (1980), «Плястыка Беларусі XII—XVIII стагодзьдзяў» (1983). Адзін з аўтараў кніг «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Нарысы па археалёгіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Гісторыя Беларускай ССР» (1977), «Кіеў і заходнія землі Русі ў IX—XIII стагодзьдзях» (1982), «Беларуская археалёгія» (1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч, 1, 1994).