Андрэй Бараноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д афармленьне
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Бараноўскі}}
{{Асоба
|імя = Андрэй Бараноўскі
Радок 11 ⟶ 10:
|месца сьмерці = [[Менск]]
}}
'''Андрэй Юльянавіч Бараноўскі''' (1895, засьценак [[Вялікія Машчыцы]], [[Слуцкі павет]] [[Менская губэрня]], (цяпер [[Слуцкі раён]]) — 1 верасьня 1938, [[Менск]], НКВД) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, настаўнік, мовазнаўца.
 
== Біяграфія ==
Паходзіў з дробнай вясковай шляхты. У 1913 скончыў Слуцкае праваслаўнае духоўнае вучылішча, у 1914 здаў экстэрнам іспыт на званьне настаўніка. У траўні 1915 прызваны ў расейскае войска, служыў пісарам, справаводам.
 
Радок 19:
Пасьля заканчэньня Менскіх беларускіх настаўніцкіх курсаў у 1920 годзе выкладаў беларусазнаўства ў слуцкіх школах. Засноўваў у Слуцкім павеце беларускія школы, культурніцкія арганізацыі і каапэратывы. Адзін з кіраўнікоў таварыства [[Папараць-Кветка (таварыства)|«Папараць-кветка»]], узначальваў работу яго драматычнай дружыны, рэдагаваў газэту «[[Наша Каляіна]]». Быў прыхільнікам супрацоўніцтва з бальшавікамі.
 
Пасьля прыходу Чырвонага войска ў ліпіне 1920 загадваў школьным аддзелам Слуцкага рэўкаму. У першай палове 1920-х г.гадоў жыў у Слуцку, працаваў настаўнікам, інспэктарам акруговага аддзела народнай адукацыі. Арганізаваў у горадзе першую канфэрэнцыю па беларусазнаўстве.
 
У 1921 разам зь іншымі чальцамі БПРС арыштаваны [[ДПУ]] і месяц знаходзіўся ў вязьніцы. Напачатку 1922 ізноў арыштаваны па справе беларускіх эсэраў.
Радок 27:
Удзельнічаў у ліквідацыйным зьезьдзе партыі беларускіх эсэраў у чэрвені 1924 году. У 1930 пазбаўлены работы ў вайсковай школе. З 1933 працаваў у геадэзічнай майстэрні [[Белдзяржтранс]]у наркамату земляробства БССР.
 
Арыштаваны НКВД БССР 26 студзеня 1938 году па абвінавачваньні ў кантрэвалюцыйнай і антысавецкай дзейнасьці на Случчыне і ў Менску ў 1920-х гг. Асуджаны «тройкай» да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны магчыма ў Курапатах. Рэабілітаваны 4 лютага 1960 году «з-за адсутнасьцю складу злачынства». заяву на рэабілітацыю падавала яго жонка Аляксандра Янчук, была акторка драматычнага гуртка «[[Папараць-Кветка (таварыства)|«Папараць-кветка»]]». Ёй вярнулі некаторыя асабістыя рэчы Бараноўскага: фотаапарат (Андрэй быў аматарам фотасправыфатасправы), і выданьне «Малой Советской Энциклопедии».
 
== Літаратура ==
* [[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-i?id=26992 Андрэй Бараноўскі]] Рэпрэсаваныя/ літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 тамах, Том{{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|3|0|РЛ1-ці, 2003. ISBN 9853|РЛ1-6374-04-9.3}}
* Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Слуцкі раён. Мн., 2001. Кн. 1. С. 257—258
* Слуцкі збройны чын 1920 г. ў дакументах і ўспамінах. Мн., 2001. С. 291—302.