Лінія Дмоўскага: розьніца паміж вэрсіямі

праект польскай усходняй граніцы
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
крыніца — pl:Linia Dmowskiego
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:10, 28 лютага 2018

Лінія Дмоўскага па-польску: Linia Dmowskiego — прапанаваная польскім бокам граніца Польскай Рэспублікі на Парыскай мірнай канфэрэнцыі. Згодна ёй ў межы Польшчы павінны былі быць уключаны, апроч атрыманых земляў, уся Верхняя Сылезія, Усходняе Памор’еГданьскам, Варміяй і Мазурамі), Летува, Усходняя Беларусь, Заходняе Палесьсе, Заходняе Падольле, Валынь і Жытоміршчына[1].

Лінія Дмоўскага

Лінія была распрацаваная пад кіраўніцтвам польскага палітыка Рамана Дмоўскага. На канфэрэнцыі лінія была прадстаўлена чальцамі полькай дэегацыі: Раманам Дмоўскім, Ігнацыям Падэрэўскім, Антоніем Абрагамам і Томашам Рогалям[2].

Прапанова

Усходняя граніца Польшчы паводле польскай дэлегацыі павінна была праходзіць наступным чынам: «(...), пачынаючы ад Балтыйскага ўзьбярэжжа на ўсход ад Лабіаў граніца ідзе па лініі ўзьбярэжжа на поўнач праз Клайпеду і Палангу.(...) Ад ўзьбярэжжа на поўнач ад Лібавы граніца праходзіць на ўсходзе па лініі гістарычнай граніцы 1772 году паміж Польшчай і Курляндыяй. Даходзіць такім чынам да павету ільлюкштанскага ў Курляндыі. Гэты павет далучаецца да Польшчы у сілу свайго геаграфічнага становішча і перавагі польскага насельніцтва. Тут граніца ідзе берагам павету ільлюкштанскага да ракі Дзьвіны і працягваецца на яе правым беразе (Віцебская губэрня), дзе працягвае ісьці на ўсход паралельна стоку ракі, на адлегласьці прыкладна 30 км ад мяжы Дрысенскага павету, уключна з Полацкім паветам. Далей праходзіць яна на паўночны-захад ад Гарадка, вяртаючыся на левы бераг Дзьвіны на адлегласьці прыкладна 30 км на захад ад Віцебска і ідзе на поўдзень, праходзячы заходней Сенно да кропкі, дзе крыжуюцца межы Менскай і Магілёўскай губэрняў, цягнучыся па гэтай мяжы на поўдзень ажно да Бярэзіны ў месцы, дзе яна сутыкаецца з паўночнай мяжой Рэчыцкага павету, затым перасякаючы Бярэзіну, ідзе на ў паўднёва-заходнім накірунку да Прыпяці на ўсход ад Мазыра. Адтуль, перасякаючы Прыпяць, граніца ідзе па лініі падзелу паміж Мозырскім і Рэчыцкім паветамі, пасьля чаго, цягнецца на паўднёвы-захад, праходзіць на захадзе ад горадоў Оўруч і Зьвягель і даходзіць да кропкі, дзе сустракаюцца паветы Заслаўскі, Астрожскага і Зьвягельскі. Пасьля, кіруецца на поўдзень, пагранічнай лініяй зьяўляецца ўсходнія межы паветаў Заслаўскага і Стараканстантынаўскага да кропкі, дзе сустракаюцца межы паветаў Лецічэўскага і Праскураўскага на Падольлі; адтуль цягнецца на поўдзень дасягаючы каля Зінькава ракі Ушыцы і ідзе па ёй да Днястра, які ў тым месцу супадае з польска-румынскай граніцай».

Лёс прапановы

Дадзеная лінія працягласьці польскай граніцы не была прынятая на канфэрэнцыі, а пасьля ад яе адрокся і сам аўтар, які падчас перамоваў, перад падпісаньнем рыскай дамовы, выказаўся супраць уключэньня ў склад ПольшчыМенску[3]. Дмоўскі тлумачыў гэта тым, што трэба будаваць краіну без нацыянальных меньшасьцяў[4], але сапраўднай падставай было супрацьдзеяньне ідэям Пілсудскага аб стварэньні фэдэратыўнай дзяржавы, нават у абмежаваным выглядзе[5][6].

Пасьля падпісаньня Рыскай дамовы, што скончыла польска-савецкую вайну, граніца прайшла прыкладна ў 30 км на поўнач і захад ад Менска[7].

Плошча Польшчы, па прапанове Дмоўскага павінна была складаць 447 тысяч км²[8], з 38 млн насельніцтва, зь якога, на яго думку, 70% былі палякамі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі