Хімоўскі сельсавет: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Хімы (Магілёўская вобласьць)
Радок 1:
'''Хімо́ўскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў [[Бабруйскі раён|Бабруйскім раёне]]. Адміністрацыйны цэнтар — в. [[Хімы (Магілёўская вобласьць)|Хімы]]. Плошча складае 831 га. У 16 населеных пунктах сельсавету пражывае 1469 чалавек. Па тэрыторыі сельсавету праходзяць аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага значэньня [[Бабруйск]] — [[Магілёў]], [[Бабруйск]] — [[Жлобін]] — [[Гомель]], [[Берасьце]] — [[Бабруйск]] — [[Масква]].
 
== Гісторыя ==
Створаны 20 жніўня 1924 году ў складзе вёсак [[Хімы (Магілёўская вобласьць)|Хімы]], [[Новая Шараеўшчына]], [[Старая Шараеўшчына]], [[Бабіна (Магілёўская вобласьць)|Бабіна]], [[Баршчоўка (Магілёўская вобласьць)|Баршчоўка]], [[Ясны Лес]], [[Вялічкава]]. Сельсавет уваходзіў у склад [[Другі Бабруйскі раён|Другога Бабруйскага]], а ад 4 жніўня 1927 году Бабруйскага раёнаў. Першым старшынём быў абраны Іван Мазуранка. У пачатку [[1930-я|1930-х]] пачалі стварацца калгасы. Першы калгас «Пралетарскі» ўзьнік у в. Старая Шараеўшчына, які ўзначаліў Шчыгельскі. У в. Ясны Лес — калгас «1 траўня», у [[Бабіна 1|Бабіна]] — «Шлях Ільліча», у в. [[Баршчоўка (Магілёўская вобласьць)|Баршчоўка]] — калгас «Новае жыцьцё», у Хімах — калгас «Сёмага зьезду Саветаў», у в. [[Зарэчча (Хімоўскі сельсавет)|Зарэчча]] — калгас «Чырвоная Зорка», у в. Вялічкава — калгас «Імя Тэльмана», у в. [[Цярэшкава]] — калгас «Перамога», у [[Слабада (Хімоўскі сельсавет)|Слабадзе]] — калгас «Імя Варашылава». Старшынямі былі Фёдараў, Курлянчык, Насуха, Пуцікаў.
 
У гады вайны загінулі 196 мясцовых жыхароў. Героем Савецкага Саюзу быў [[Аркадзь Шмыгун]], а М. Ф. Цікавы, У. Т. Асіпенка, К. І. Балдзенка, І. П. Балдзенка, Н. Н. Лук’яновіч, І. А. Фісько былі ўзнагароджаныя ордэнамі і мэдалямі. На тэрыторыі сельсавету знаходзяцца 7 братэрскіх магілаў, дзе пахавана больш чым за 200 жаўнераў і афіцэраў. У в. Слабада ўзьведзены помнік-стэла.