Марыя Косіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Марыя_Мікалаеўна_Косіч?oldid=3010210
 
Радок 45:
Ужо ў юнацтве пачала вывучаць фальклёр (у 60-я гг. стала дасьледаваць [[Беларускія народныя песьні|беларускую народную песьню]]). З 1897 р. пад уплывам вядомага [[Украінцы|ўкраінскага]] грамадзкага дзеяча [[Аляксандар Русаў (этнограф)|Аляксандра Русава]], які пасяліўся непадалёку, прыступіла да сыстэматычнага збору народных песень.
 
Аўтарка працы «Літвіны-беларусы Чарнігаўскай губэрні, іх побыт і песьні» (1901), прысьвечанай вуснай народнай паэзіі і духоўнай культуры беларусаў. У прадмове да зборніка характарызавала жыцьцё і побыт сялянсялянаў, іх вераваньні, паданьні, песьні, асаблівасьці гаворкі і сьпеваў. У 1906 р. надрукавала этнаграфічны артыкул «Аб пабудовах беларускага селяніна Чарнігаўскай губэрні». Гэтыя працы былі выкарыстаны ў сваёй рабоце беларускім мовазнаўцам [[Павал Растаргуеў|Паўлам Растаргуевым]]<ref>Мы маем шэраг крыніц, якія ўтрымліваюць фальклёрныя запісы, даюць магчымасьць зазірнуць у мінулае слоўніка, аддаленае ад нас пэрыядам часу ў 100 і больш гадоў. Якая каштоўнасьць гэтых крыніц як лексікаграфічных матэрыялаў? Вядома, ня ўсе яны аднолькавай каштоўнасьці. Найбольшае значэньне, як па аб’ёме, так і па якасьці матэрыялу мае мае работа М. М. Косіч «Літвіны-беларусы Чарнігаўскай губэрні». Запісы рабіліся амаль выключна паводле словаў асоб жаночага полу ва ўзросьце да 78 гадоў, прычым пераважна ад асоб ва ўзросьце ад 40 да 65 гадоў. З указанай колькасьці запісаў толькі 35 зроблены паводле словаў маладых людзей ва ўзросьце ад 16 да 25 гадоў. Запісы рабіліся ў розныя часы; найбольш раньнія зь іх адносяцца да 50-х гг. ХІХ ст., пазьнейшыя — да канца стагодзьдзя. Найбольшая колькасьць запісаў прыходзіцца на 90-я гг. ХІХ ст. Мэта працы М. М. Косіч — літаратурна-этнаграфічная: паказаць, як у песьнях адлюстраваліся розныя бакі сялянскага быту. Але не без цікавасьці яна ставіцца і да мовы запісаў, у прыватнаьсці да слоўнікавага складу. Ёй указана (у тэксьце і зносках) значэньне многіх слоў: барджэй, магерка, брыль, мушкаваны, хліп, бурдзяны, шапавал, намётка, ксьціны, брахнійка, прыкліка, абыдзень і інш. Расторгуев П. А. Словарь народных говоров Западной Брянщины. Мн., 1973. С. 13 — 14.</ref>.
 
=== Літаратурная ===
Ад этнаграфічна-фальклярыстычнай працы М. Косіч перайшла да ўласнай творчасьці на [[Беларуская мова|беларускай мове]]. У вершаваным творы «На перасяленьне: Расказ Цёткі Домны з Палесься» раскрыла характэрную асаблівасьць жыцьця беларускай парэформеннай вёскі — масавае перасяленьне беззямельныхбезьзямельных і малазямельных сялянсялянаў у [[Сыбір]]. Выдатнае веданьне вясковых рэалій і народнай мовы, шчырае спачуваньне народу дазволілі ёй намаляваць даволі яркія сцэны падрыхтоўкі сялянсялянаў да перасяленьня, разьвітаньня з роднымі мясьцінамі.
 
{| cellpadding="10" align="center" style="border-collapse:collapse; background-color:transparent; border-style:none;"
Радок 80:
1. На піресялення. Расказ цёткі Домны з Палесься. Чарнігаў, 1903… К(ошт)10 к(ап). Верш пачынаецца з апісаньня вёскі і яе ваколіц. Апісваецца клімат, адлюстроўваецца мясцовае жыцьцё.
 
''У вершы шмат пачуццяўпачуцьцяў, безумоўна праводзіцца добрая думка, але замала складу, не заўважна знаёмства з тэхнікай верша, яшчэ больш памылак друку, як і ў асноўнай этнаграфічнай рабоце аўтара, назва якой прыведзена вышэй''.
 
2. У тым жа родзе, што датычыцца вершаў, і брашура «Пералажэньне некаторых баек Крылова на беларускае нарэчча»''. Чарн(ігаў). 1903… К(ошт)15 к(ап). Да перакладаў і пераробак часта далучаныя павучаньні і высновы, якія маюць злабадзённы мясцовы характар. У якасьці высновы аўтар закранае недахопы ў справах мясцовых грамадзкіх установаў<ref>Е. Ф. Карский. Белорусы. Т. III. Очерки словесности белорусского племени. Кн. 3. Художественная литература на народном наречии. — Петроград. 1922. С. 140—142</ref>.
Радок 89:
''Прыстасаваўшы крылоўскія байкі да тых ці іншых мясцовых здарэньняў, пісьменьніца зьбядніла і здрабніла іх зьмест, пазбавіла іх вострай грамадзкай накіраванасьці і сатырычнай сілы. …не магла наша літаратура, якая мела ўжо «Тараса на Парнасе», «Пінскую шляхту», «Дудку беларускую» і «Смык беларускі», лічыць гэтыя «пералажэньні» сваім значным здабыткам''<ref>Казека Я. Беларуская байка. Мн., 1960. С. 56</ref>.
 
А вось ацэнка беларускім паэтам [[Ніл Гілевіч|Нілам Гілевічам]] песеннага матэрыяла, сабранага беларускай «прагрэсіўнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай фальклярысткай»: '''Песенны матэрыял, сабраны Косіч, вельмі разнастайны ў жанравых і тэматычных адносінах. Абрадавая лірыка ахоплівае бадай што ўсе вядомыя этнаграфічныя рубрыкі. Шырока пададзена таксама сямейна-бытавая лірыка, салдацкія і рэкруцкія песніпесьні («на прызывы»), баляды, розныя хлапечыя песніпесьні, затым — гульнёвыя, турэмныя і гістарычныя («Пра Платона-казака»). Вельмі многа песень і прыпевак жартоўных, вясёлых — яны аб’яднаныя пад загалоўкам «Ігрышчы або вечарніцы»''.
 
З каляндарна-абрадавых песень хочацца адзначыць цудоўны варыянт папулярнай і сённясёньня купальскай песніпесьні «Ой рана на Йвана».
{| cellpadding="10" align="center" style="border-collapse:collapse; background-color:transparent; border-style:none;"
| width="30" valign=top | [[Файл:Aquote1.png|30px|Левыя двукосьсі]]
Радок 123:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 142:
* [[Андрэй Катлярчук|Катлярчук А.]] [http://arche.bymedia.net/2001-2/katla201.html Беларусы Бранскага краю: Этнічная гісторыя і сучаснасць] // Arche № 2(16), 2001.
* [http://www.unecha.net/htm/zeml/kosichmar.htm Мария Косич] з кн. Тихая моя Родина. Брянск, 1997.
* Бібліятэка сайтасайту Беларуская Смаленшчына. [http://www.smalensk.org/?page_id=24 Творы Марыі Мікалаеўны Косіч у электронным выглядзе]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Косіч, Марыя Мікалаеўна}}