Эдгар Алан По: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д артаграфія
Радок 32:
Эдгар разьвіўся рана: у пяць год ён чытаў, маляваў, пісаў, дэклямаваў, езьдзіў конна. У школе ён добра вучыўся, набыў вялікі запас ведаў па літаратуры, асабліва ангельскай і лацінскай, па агульнай гісторыі, па матэматыцы, па некаторым адгалінаваньням прыродазнаўства, такім як астраномія, фізыка. Фізычна Эдгар быў моцным, удзельнічаў ува ўсіх сяброўскіх свавольствах, а ва ўнівэрсытэце — ува ўсіх іхніх гулянках. Характар будучага паэта зь дзяцінства быў няроўны, палкі, імпэтны. У яго паводзінах зацямлялі шмат дзіўнага. З раньніх год Эдгар пісаў вершы, захапляўся фантастычнымі плянамі, любіў рабіць псыхалягічныя вопыты над сабой і іншымі. Усьведамляючы сваю перавагу, ён даваў іншым гэта адчуць.
 
Жыцьцё ў багацьці скончылася для Эдгара, калі яму ня было і няпоўных 17 годгадоў. Ва ўнівэрсытэце ён прабыў усяго год. Увосень 1826 году адбыўся разрыў паміж Джонам Аланам і яго прыёмным сынам. Хто быў «вінаваты», заразцяпер даведацца цяжка. Ёсьць пасьведчаньнісьведчаньні, неспрыяльныя для Эдгара. Напрыклад, пацьверджана, што ён падрабіў вэксалі з подпісам Джона Алана, што аднойчы, нецьвярозы, навымаўляў яму грубіянстваў, замахнуўся на яго з палкай і г. д. Зь іншага боку, невядома, што трываў геніяльны юнак ад разбагацеўшага заступніка (Джон Алан атрымаў нечаканую спадчыну, якое пераўтварыла яго ўжо ў міліянэра), непрыхільнага да мастацтва і паэзіі. Відаць, шчыра любіла Эдгара толькі гаспадыня Алан, а яе муж ужо даўно быў незадаволены экцэнтрычным прыёмышам. Падставай да сваркі паслужыла тое, што Алан адмовіўся заплаціць картачныя пазыкі Эдгара. Юнак лічыў іх «пазыкамі гонару» і ня бачыў іншага выйсьця для выратаваньня свайго «гонару», як пакінуць багаты дом, дзе выхоўваўся.
 
=== Маладосьць ===