Клімавічы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 62:
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
[[Файл:Klimavičy. Клімавічы (1843).jpg|110px|значак|зьлева|[[Герб Клімавічаў|Герб]], 1843 г.]]
[[Файл:Klimavičy. Клімавічы (1913).jpg|значак|Плян места, 1913 г.]]
У выніку першага падзелу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] (1772 год) Клімавічы апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе ў 1777 годзе атрымалі статус [[места]] і сталі цэнтрам павету [[Беларуская губэрня|Беларускай]], потым [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]]. 16 жніўня 1781 году места атрымала ўласны герб: «''у блакітным полі залатая пчала''»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}} С. 170.</ref>. У канцы [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] у Клімавічах было 198 будынкаў. У 1804 годзе тут знайшлі буйны скарб антычных манэтаў (імаверна, II ст. н. э.). У 1837 годзе ў месьце адкрылася мужчынская прыходзская вучэльня.