Пружаншчына пад першымі Саветамі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д афармленьне
 
Радок 1:
[[Файл:Białoruś 1940 Belaruski.png|значак|350пкс|[[Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БССР]] (1940)]]
[[Файл:1940 ukraine belorus nh.jpg|значак|350пкс|Савецкія маркі, прысьвечаныя далучэньню Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны (1940)]]
17 верасьня 1939 року [[СавецкаеПаход ўварваньнеЧырвонай Арміі ў ПольшчуЗаходнюю Беларусь і Ўкраіну 1939 году|СССР напаў на Польшчу]], у складзе якой тады знаходзілася [[Пружанскі павет (Другая Рэч Паспалітая)|Пружаншчына]]. 19 верасьня 1939 году Пружаны акупавалі савецкія войскі 4-й Арміі камдыва [[Васіль Чуйкоў|Васіля Чуйкова]].
 
У самым канцы кастрычніка 1939 году ў адміністрацыйным цэнтры будучае Беластоцкае вобласьці [[Беласток]]у на чале з прасавецкімі дзеячамі [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] адбыўся [[Народны Сход у Заходняй Беларусі|Народны Сход]], які падтрымаў усталяваньне ў рэгіёне савецкае ўлады й уваходжаньне ў склад БССР, у сувязі з чым была накіраваная адпаведная пастанова. 12 лістапада 1939 на пазачарговай сэсіі [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савету БССР]] была прынятая пастанова пра ўключэньне Заходняе Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і «тым самым узьяднаньне беларускага народу ў адзінай Беларускай дзяржаве». З апублікаваньнем гэтага закону на тэрыторыі Пружаншчыны пачала дзеяньне [[сталінская канстытуцыя]] 1936 року і [[Канстытуцыя БССР 1937 году]]. Далучэньне тэрыторыяў Заходняй Беларусі да БССР было непасрэдным наступствам падпісаньня [[Пакт Молатава — Рыбэнтропа|пакту Молатава — Рыбэнтропа]] з сакрэтным дадаткам і пачатку [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]]. Далучэньне было аднабаковым актам [[Анэксія|анэксіі]] і да 1945 няне было прызнанае міжнародным правам.
 
Рэакцыя насельніцтва на далучэньне да БССР была неаднароднай. Беларусы і жыды, асабліва найбяднейшыя, найбольш віталі прыход бальшавікоў як вызваліцеляў з-пад польскага прыгнёту. Падзеньне польскай улады як шанец для зьяднаньня нацыянальных тэрыторыяў падтрымала таксама беларуская інтэлігенцыя і нацыянальная эліта. Польскія ж насельнікі, а таксама заможнейшыя беларусы і жыды сустракалі прыход бальшавіцкіх войскаў абыякава ці з варожасьцю.