Гіп-гоп: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 12:
Агульна прынята, што культура гіп-гопу складаецца з чатырох элемэнтаў: графіці, брэйк-дэнс, [[Дыджэй|дыджэінг]] і эМ-Сі’інг. З двух апошніх, разам узятых (плюс біт-Бокс, на які часта забываюцца) складаецца музычны стыль рэп.
 
У дакумэнтальным фільме 30-х гадоў афра-амэрыканскія хлапчукі танчаць на на тратуарах гета.{{Няма крыніцы інфармацыі}} Ужо тады самыя рытмічныя й спрытныя дзеці цэлымі днямі выбівалі чачотку на асфальце, прэзэнтуючы свае майстэрства. Было бачна, зь якім задавальненьнем яны выбіваюць чачотку, робячы пры гэтым вельмі складаныя, выдуманыя дарэчы «па» — скокі праз сваю нагу, нетыповыя рухі рукамі й шмат іншых, якія немагчыма апісаць. Цікавасьць белай аўдыторыі да гіп-гопу як у Амэрыцы, так і ў іншых краінах пачалася менавіта з Брэйк-Дэнса. Як вядома, мова цела ўнівэрсальна. А гэты дзіўнаваты спосаб руху ў танцы выклікаў паўсюль вялізарную зацікаўленасьць у сярэдзіне 1980-х. Пачаліся конкурсы й спаборніцтвы танцораў, якія зараз называюцца Бі-Бой’амі. Пачалі вылучацца розныя стылі. Агульна Брэйк дзеліцца на дзьве часткі: акрабатычную й пантамімічную. Першая, якая завецца Брэйкінг, або Брэйк-Дэнсінг, складаецца з набору розных мэтадаў кручэньня на галаве, сьпіне, руках, плячах і гэтак далей. Другая — пантамімічная частка Брэйку дае неабмежаваную магчымасьць для імправізацыі. А агульна выглядае як рухі робатаў. У Нью-Ёрку гэта тэхніка завецца Электра-Буггі, а ў Лос-Анджэлесе — Поп-Локінг.
 
Гіп-гоп як стыль жыцьця нарадзіўся вельмі даўно ў розных кутках ЗША, але ўласьцівай яго радзімай лічаць Паўднёвы [[Бронкс]], адзін з самых бедных раёнаў Нью-Ёрку. Якраз ў гэтую частку гораду трапіў у 1967 годзе, прыехаўшы зь Ямайкі хлопчык Кліў Кампбэл, якога пазьней назвалі Кул Хэрк ({{мова-en|DJ Kool Herc}}). Менавіта яго лічаць адным зь піянэраў гіп-гопа. Пачынаючы з 1969 году Кул Хэрк часта зьяўляўся на моладзевых тусоўках і мерапрыемствах. Каб вылучыцца сярод сваіх знаёмых, ён вырашыў уключаць на танцах вінілавыя кружэлкі, бо раней былі толькі такія, якіх ні ў каго не было. Тады пры дапамозе свайго бацькі ён атрымаў вельмі рэдкі, на тыя часы альбом Джэймса Браўна — «Sex Machine», які быў яскравым прыкладам «фанка», які ўваходзіў тады ў моду. Зь цягам часу Кул зрабіўся тым, што пазьней атрымала назоў «Дыджэй», а сама чыннасьць пачала называцца «дыджэінгам». Існаваў і другі назоў прафэсіі таго, хто дабіраў кружэлкі для танцаў, пускаў іх і адначасова іх анансаваў — майстар цырымоніі, у арыгінале «master of ceremony», у скароце — MC — Эм-Сі.