Узвышша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 4:
 
== Асаблівасьці будовы ўзвышшаў Беларусі ==
Найбольш прыпаднятая частка тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] прыпадае на яе цэнтральныя раёны. Тут з захаду на ўсход праз усю тэрыторыю краіны распасьціраецца [[Беларуская града]], якая ўтвораная [[Сож|сожаўскім]] ледавіком. Па гэтай градзе пераважна праходзіць [[Балтыйскае мора|Балтыйска]]-[[Чорнае мора|Чарнаморскі]] вадападзел[[водападзел]]. Рачнымі далінамі Беларуская града падзяляецца на асобныя ўзвышшы.
 
Максымальных вышыняў Беларуская града дасягае ў сваёй цэнтральнай частцы, вядомай пад назвай [[Менскае ўзвышша]]. Яна займае плошчу каля 7,5 тыс. км² і распасьціраецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 180 км. Высокія і стромкія ўзгоркі тут перасякаюцца латочынамі. У заходняй частцы Менскага ўзвышша знаходзіцца найвышэйшы пункт ня толькі ўзвышша, але і ўсёй Беларусі — гара [[Сьвятая (гара)|Сьвятая]] (345 м). Яна разьмешчаная ў вёсцы [[Скірмантава]] [[Койданаўскі раён|Койданаўскага раёна]], за 30 км на паўднёвы захад ад [[Менск]]у. У межах Менскага ўзвышша знаходзяцца і іншыя найвышэйшыя пункты Беларусі: гара [[Лысая (гара)|Лысая]] (342 м), гара [[Маяк (гара, Менскае ўзвышша)|Маяк]] (335 м). У рэльефе пераважаюць буйныя марэнныя ўзгоркі, якія звычайна ўтвараюць [[града (форма рэльефу)|грады]]. Сярод іх нярэдка сустракаюцца камы. Рачныя даліны, латочыны сьцёку і яры ўскладняюць рэльеф. Над суседнімі раўнінамі і нізінамі Менскае ўзвышша прыпаднятая больш за 150 м. Менавіта для яго характэрная максымальная глыбіня падзелу рэльефу.