Рамяство: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 17:
 
== Беларусь ==
[[Статуты ВКЛ]] замацавалі [[Прывілей|прывілеі]] рамесьнікаў, якія паводле свайго прававога становішча стаялі вышэй за сялянаў-земляробаў. Частку залежных рамесьнікаў магнаты сялілі ў [[места]]х на землях сваіх [[юрыдыка]]ў. Мескае рамяство ў значнай ступені разьвіваліся за кошт прытоку сельскіх майстроў і адначасова ўплывала на ўзровень сельскага рамяства. Сельскае насельніцтва, якое перасялялася ў места, прыносіла з сабой [[Грамада|абшчынныя]] звычаі, што складалі [[звычаёвае права]] і адбіваліся на паўсядзённым жыцьці [[брацтва]]ў. Спэцыялізацыі і арганізацыйнаму ўпарадкаваньню рамёстваў садзейнічала [[магдэбурскае права]]. У 16—17 стагодзьдзях на землях Беларусі існавала каля 200 відаў рамёстваў. Найбольш пашыранымі былі: у местах — ганчарства, гарбарства, кавальства, кравецтва і шавецтва; у вёсках — апрацоўка [[Воўна|воўны]] і [[Лён|льну]], дрэваапрацоўка (выраб посуду і сельскагаспадарчых прыладаў, цясьлярства), пляценьне і ткацтва. Мескія рамесьнікі аб'ядналісяаб’ядналіся ў [[цэх]]і, якія называлі брацтвамі ([[Берасьце]], Вільня, [[Горадня]] і Менск) і староствамі (Магілёў і [[Полацак]]). У склад цэха (40—50 чалавек) ўваходзілі людзі рамесных заняткаў і [[Бортніцтва|бортнікі]], рыбаловы ды шынкары. У 17 стагодзьдзі на землях Беларусі налічвалася 116 цэхаў. Кожны цэх меў статут, які вызначаў яго будову, парадак прыёму новых сябраў і парадкаваў унутраныя [[Зносіны|дачыненьні]]. Таксама кожны цэх меў агульную касу, сьцяг і сымбаль ды бараніў места ў час вайны. Цэхі спрыялі далейшай спэцыялізацыі і павышэньню значэньня рамяства ў грамадзкай вытворчасьці. Таксама цэхі аказвалі істотны ўплыў на грамадзянскае жыцьцё места і змаганьне за грамадзянскія правы і незалежнасьць ды супраць прыгоньніцтва. Ваенныя дзеяньні на землях Беларусі ў ходзе [[Крывавы патоп|Крывавага патопу]] 1654—1667 гадоў і [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны]] 1700—1721 гадоў згубна адбіліся на рамеснай вытворчасьці. Прыкладам у [[Віцебск]]у за 1650—1665 гады лік рамесьнікаў скараціўся з больш як 1000 майстроў да 72. У 2-й палове 18 стагодзьдзя адбылося адраджэньне рамяства. Найбольш вырасла колькасьць гарбароў, кавалёў, краўцоў, сьлесараў, цесьляроў і шаўцоў<ref name="б"/>.
 
Да 19 стагодзьдзя істотна пашырыліся [[Мануфактура|мануфактуры]], якія ўзьніклі і працавалі на аснове мясцовых народных рамёстваў. Частку прамысловых [[тавар]]аў выраблялі расьсеяныя мануфактуры. Часам мануфактуры і саматужныя рамесьнікі падтрымлівалі вытворчыя сувязі. [[Падзел працы]] на шэраг рамесных заняткаў спрыяў назапашваньню вытворчых ведаў і пашырэньню больш дасканалых прыладаў, што стала перадумовай вынаходзтва [[машына]]ў. У 19 стагодзьдзі разам з ажыўленьнем гандлю пашырылася адмыслоўваньне саматужных рамёстваў. У Падняпроўі ([[Магілёўская губэрня]]) разьвіліся ганчарства, гарбарства, дрэваапрацоўка і [[Шкло|шкляная]] вытворчасьць. Па Падзьвіньні ([[Віцебская губэрня]]) істотнае значэньне набылі апрацоўка і вырошчваньне льну, кавальства, каменячоснае рамяство, суднабудаваньне і цясьлярства. У Панямоньні ([[Гарадзенская губэрня]]) найбольшае пашырэньне атрымалі гарбарства, кравецтва, вытворчасьць сукна, харчовая вытворчасьць і шавецтва. На [[Палесьсе|Палесьсі]] (поўдзень Менскай губэрні) важнае месца займалі бондарства, пляценьне і суднабудаваньне. [[Сялянская рэформа ў Расейскай імпэрыі|Сялянская рэформа 1861 году]] павялічыла маёмаснае расслаеньне і вызваліла частку працоўных сілаў для рамесных заняткаў. Пагатоў разьвіцьцё буйной [[Прамысловасьць|прамысловасьці]] абумовіла паступовае скарачэньне ганчарства і ткацтва. Звузіліся шамтабы вышыўкі, крашаніны, апрацоўкі [[ліпа]]вай кары, набойкі, вырабу рагожаў і цыновак. Адначасова да пачатку 20 стагодзьдзя пашырыліся аўчыннае рамяство, кавальства, кравецтва, выраб кафлі, [[Цэгла|цэглы]] і шкла, сталярнае рамяство, цясьлярства і [[шапавальства]]. Пасьля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкага перавароту]] 1917 году саматужныя рамёствы мелі істотнае значэньне ў прамысловай каапэрацыі. У грамадзкай вытворчасьці буйная прамысловасьць адцясьніла рамяство на другараднае месца. Пагатоў рамёствы захаваліся ў якасьці гаспадарча апраўданага дапаможнага промыслу майстроў. Асваеньне народных рамёстваў засталося адным з кірункаў у разьвіцьці мясцовай прамысловасьці. Адроджаныя на сучаснай прававой і прыладнай аснове рамёствы сталі самайстойным відам грамадзкай вытворчасьці і складовай часткай беларускай нацыянальнай культуры. У 1992 годзе рамесьнікі стварылі Саюз майстроў народнай творчасьці для захаваньня звычаяў беларускіх рамёстваў. Узоры рамёстваў выкарыстоўваюць у прафэсійным мастацтве<ref name="б"/>.