Эдгар Алан По: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 13:
|Род дзейнасьці = [[паэт]], празаік, [[эсэ]]іст, [[літаратурная крытыка|літаратурны крытык]]
|Гады актыўнасьці =
|НапрамакКірунак = рамантызм
|Жанр = дэтэктыўная навэля, літаратура жахаў, гатычны раман, [[камэдыя]], [[сатыра]]
|Дэбют =
|Значныя творы = [[Крумкач (верш)|Крумкач]]
|Прэміі =
|ВікіКрыніцаВікікрыніцы = :en:s:Author:Edgar Allan Poe
|Палічка = http://knihi.com/zamlitra/po/
|Сайт =
Радок 25:
 
== Біяграфія ==
Эдгар Алан По нарадзіўся [[19 студзеня]] [[1809]] году ў [[Бостан]]е, [[ЗША]]. Яго бацькі, акторы вандруючай групы, памерлі, калі Эдгару было ўсяго два гады. Маці Эдгара, Элізабэт Арнольд По, была ангельскай, тата Эдгара, Дэвід По, — амэрыканцам ірляндзкага паходжаньня. Хлопчыка прыняў і ўсынавіў заможны гандляр зь Вірджыніі Джон Алан.
 
=== Дзяцінства ===
Дзяцінства Эдгара прайшло ў даволі багатым становішчы. Аланы не шкадавалі сродкаў на яго выхаваньне, і хоць часам справы ішлі не зусім пасьпяхова (часам ім нават пагражала банкрутства), хлопча гэтага не адчываў: яго апраналі «як прынца», у яго быў свой конь, свае сабакі. Калі Эдгару было шэсьць гадоў, Аланы паехалі ў Ангельшчыну і аддалі хлопчыка ў дарагі пансіён у [[Лёндан]]е, дзе ён правучыўся пяць год. Па вяртаньнювяртаньні Аланаў у [[1820|1820 годзе]] ў ЗША Эдгар паступіў у каледж у Рычмандзе, які скончыў у [[1826|1826 годзе]]. Завяршаць адукацыю Эдгара адправілі ва ўнівэрсытэт у Рычмандзе, тады толькі што заснаваны.
 
Эдгар разьвіўся рана: у пяць год ён чытаў, маляваў, пісаў, дэклямаваў, езьдзіў конна. У школе ён добра вучыўся, набыў вялікі запас ведаў па літаратуры, асабліва ангельскай і лацінскай, па агульнай гісторыі, па матэматыцы, па некаторым адгалінаваньням прыродазнаўства, такім як астраномія, фізыка. Фізычна Эдгар быў моцным, удзельнічаў ува ўсіх сяброўскіх свавольствах, а ва ўнівэрсытэце — ува ўсіх іхніх гулянках. Характар будучага паэта зь дзяцінства быў няроўны, палкі, імпэтны. У яго паводзінах зацямлялі шмат дзіўнага. З раньніх год Эдгар пісаў вершы, захапляўся фантастычнымі плянамі, любіў рабіць псыхалягічныя вопыты над сабой і іншымі. Усьведамляючы сваю перавагу, ён даваў іншым гэта адчуць.
 
Жыцьцё ў багацьці скончылася для Эдгара, калі яму ня было і няпоўных 17 год. Ва ўнівэрсытэце ён прабыў усяго год. Увосень [[1826|1826 году]] адбыўся разрыў паміж Джонам Аланам і яго прыёмным сынам. Хто быў «вінаваты», зараз даведацца цяжка. Ёсьць пасьведчаньні, неспрыяльныя для Эдгара. Напрыклад, падцьверджанапацьверджана, што ён падрабіў вэксалі з подпісам Джона Алана, што аднойчы, нецьвярозы, навымаўляў яму грубіянстваў, замахнуўся на яго з палкай і г. д. Зь іншага боку, невядома, што трываў геніяльны юнак ад разбагацеўшага заступніка (Джон Алан атрымаў нечаканую спадчыну, якое пераўтварыла яго ўжо ў міліянэра), непрыхільнага да мастацтва і паэзіі. Відаць, шчыра любіла Эдгара толькі гаспадыня Алан, а яе муж ужо даўно быў незадаволены экцэнтрычным прыёмышам. Падставай да сваркі паслужыла тое, што Алан адмовіўся заплаціць картачныя пазыкі Эдгара. Юнак лічыў іх «пазыкамі гонару» і ня бачыў іншага выйсьця для выратаваньня свайго «гонару», як пакінуць багаты дом, дзе выхоўваўся.
 
=== Маладосьць ===
[[Файл:FtIndependence2.jpg|міні|зьлева|265пкс|Месца службы По — [[бостан]]скі форт Незалежнасьці]]
Для Эдгара По пачалося бадзяжнае жыцьцё. Пакінуўшы дом Аланаў, ён паехаў у родны Бостан, дзе пад псэўданімам «Бостанец» надрукаваў збор вершаў «[[Тамэрлан і іншыя вершы]]», які так і ня выйшаў у сьвет. Гэтае выданьне, імаверна, паглынула ўсе сабраныя грошы юнака. Ня маючы прытулку, ён вырашыўся на стромкі крок — і паступіў жаўнерам у войску пад выдуманым імем. Службу ён нёс каля году, быў у камандваньня на добрым ліку і нават атрымаў чын сэржант-маёра. У пачатку [[1828|1828 году]] паэт, аднак, ня вытрываў свайго становішча і зьвярнуўся да прыёмнага бацькі, просячы дапамогі, і, верагодна, выказваў пакаяньне. Джон Алан, можа быць па хадайніцтву жонкі, пашкадаваў юнака, аплаціў наём намесьніка і выклапатаў Эдгару вызваленьне. Але, прыехаўшы ў Рычманд, Эдгар ужо не засьпеў сваёй заступніцы, гаспадыня Алан памерла за некалькі дзён да таго ([[28 лютага]] [[1829|1829 году]]).
 
Атрымаўшы свабоду, Эдгар По зноўку зьвярнуўся да паэзіі. Ён зноў пабываў у Балтымары і пазнаёміўся тамака са сваімі сваякамі па татавай лініі — зь сястрой, бабуляй, дзядзькай Георгам По і яго сынам Нэльсанам По. Апошні мог пазнаёміць Эдгара з рэдактарам мясцовае газэты, Ўільямам Гвінам. Праз Гвіна Эдгар атрымаў магчымасьць да бачнага тады [[Нью-Ёрк|нью-ёркскага]] літаратара Джону Нілу. І Гвіну, і Нілу паэт аддаў на суд свае вершы. Водгук, пры ўсіх абмоўках, быў самы памысны. Вынікам было тое, што ў канцы 1829 году ў Балтымары быў другасна выданы збор вершаў По пад яго імем, азагалоўлены «''Аль-Аарааф, Тамэрлян і малыя вершы''». На гэты раз кніжка паступіла ў кнігарні і ў рэдакцыі, але прайшла незаўважанай.
 
Паміж тым Джон Алан настойваў, каб Эдгар скончыў сваю адукацыю. Было вырашана, што ён паступіць у Ваенную акадэмію ў Вэст-Пойнце. У сакавіку [[1830|1830 году]], па хадайніцтвухадайніцтве Алана, Эдгар усё ж быў прыняты ў лік студэнтаў, хоць па ўзросту ён не падыходзіў. Яго прыёмны бацька падпісаў зя яго абавязальніцтва адслужыць у войску 5 гадоў. Эдгар неахвотна ішоў у акадэмію. Нармалёвым шляхам пакінуць яе муры ён ня мог. Са звычайнай гарачнасьцю ён узяўся за справу і здолеў дамагчыся таго, каб ў сакавіку [[1831|1831 году]] яго адлічылі. Гэтым юны паэт зноў вярнуў сабе свабоду, але, вядома, зноў рассварыўся з Джонам Аланам.
 
З Вэст-Пойнта Эдгар По зьехаў у Нью-Ёрк, дзе пасьпяшаўся выдаць трэці зборнік вершаў, названы, аднак, «другім выданьнем»: «''Паэмы Эдгара А. По. Другое выданьне''». Сродкі на выданьне сабраныя падпіскай; далі свой росьпіс многія паплечнікі з акадэміі, якія чакалі, што знойдуць у кнізе тыя вершаваныя памфлеты і эпіграмы на прафэсараў, якімі студэнт Алан-По стаў вядомым у школе. Але ім давялося расчаравацца. Пакупнікоў у кнігі, ацэненай у два з паловай даляры, не знайшлося.
Радок 46:
У 1831 годзе яму давялося зьвяртацца да прыёмнага таты, каб той выдаткоўваў грашовыя дапамогі. Але яны былі вельмі нязначнымі.
[[Файл:VirginiaPoe.jpg|міні|По ажаніўся на сваёй трынаццацігадовай кузыне, Вірджыніі Клем. Яе раньняя сьмерць аказала ўплыў на некаторыя творы паэта]]
З восені 1831 па восень [[1833|1833 году]] — самы цяжкі пэрыяд для Эдгара По. Улетку 1831 году Эдгар жыў у Балтымары ў сваёй цёткі г-ні Клем — маці той Вірджыніі, якая пазьней стала жонкай паэта. З восені 1831 году яго сьляды губляюцца. Да канца гэтага пэрыяду Эдгар По дайшоў да крайняй галечы. Узяў шлюб у [[1836|1836 годзе]] зь Віджыніяй Клем. Яму было 27, ёй 13.
 
Несумнёўна, што ў гэтыя гады малады паэт шмат працаваў. Ім быў напісаны шэраг навэляў — лепшых у ранейшым пэрыядзе яго творчасьці. Увосень 1833 году балтымарскі штотыднёвік абьвясьціў конкурс на лепшы аповед і лепшы верш. Эдгар По даслаў шэсьць аповедаў і вершаваны ўрывак «Калізэй». Чальцы жюры адзінагалосна прызналі лепшым і аповед, і вершы Эдгара По. Аднак, не лічачы магчымым выдаць дзьве прэміі адной і той жа асобе, прэміравалі толькі аповед «''Рукапіс, знойдзены ў бутэльке''» ([[ангельская мова|англ.]] ''MS. Found in a Bottle''), за які аўтару выдалі сто даляраў. Грошы падасьпелі своечасова. Аўтар літаральна галадаў.
 
=== 1830-я — 1840-я гады ===
У пэрыяд з [[1833]] па [[1840]] гады аўтар выпускае шмат паэмаў і аповедаў, працуе ў часопісах «''Southern Literary Messenger''» у Рычмандзе. У [[1841]]—[[1843]]1841—1843 гадох жыў зь сям’ёй у маёнтку ў [[Філадэлфія|Філадэлфіі]] і працаваў у часопісах «''Burton’s Gentleman’s Magazine''» і «''Graham’s Magazine''». У Філядэлфіі Эдгар По таксама мерыўся выдаваць уласны часопіс «''The Stylus''» (альбо «''The Penn''»), але гэтая задума ня спраўдзілася.
 
Аднак хутка яго падпільноўвала сур’ёзнае выпрабаваньне. У Вірджыніі пасьля сьпеваў лопнуў крывяносны сасуд і яна была пры сьмерці (яна хварэла на сухоты).
 
Да таго ж у [[1846]] годзе нью-ёрскі часопіс «''Broadway Journal''», зь якім ён супрацоўнічаў, зачыніўся, і По згубіў сродкі да існаваньня. Зноў пачалося бядотнае жыцьцё.
 
=== Апошнія гады жыцьця ===
[[Файл:Poe's grave Baltimore MD.jpg|міні|Магіла Эдгара Алана По ў [[Балтымар]]ы]]
Апошнія гады жыцьця Эдгара По, [[1847]]—[[1849]]1847—1849, былі гадамі беганіны, паўшаленства, высокіх посьпехаў, гаротных падзеньняў і пастаянных паклёпаў ад ворагаў. Вірджынія, паміраючы, узяла клятву з с-ні Ш’ю, сяброўкі Эдгара, ніколі не пакідаць яго. Эдгар По яшчэ захапляўся жанчынамі, уяўляў, што закаханы, нават ішла гаворка аб шлюбе. У жыцьці ён трымаў сябе дзіўна, аднак пасьпеў выдаць яшчэ колькі геніяльных твораў.
 
Але хвароба ўжо зьнішчала жыцьцё паэта; прыпадкі алькагалізму станавіліся ўсё больш пакутлівымі, нэрвовасьць узрастала амаль да псыхічнага расзладжаньня. С-ня Ш’ю, якая не была здольная зразумець хваравіты стан паэта, палічыла неабходным устараніцца ад яго жыцьця. Увосень 1849 году наступіў канец. Поўны хімерычных праектаў, лічачы сябе зноў жаніхом, Эдгар По сёлета ў верасьні зь вялікім посьпехам чытаў у Рычмандзе курс лекцыяў аб «Паэтычным прынцыпе». З Рычманда Эдгар По выехаў, маючы 1500 даляраў у кішэні. Што здарылася затым, засталося таямніцай. Можа быць паэт трапіў пад уплыў сваёй хваробы; можа быць, рабаўнікі ўсыпілі яго наркотыкам. Эдгара По знайшлі ў беспрытомным стане, абрабаваным. Яго прывезьлі ў Балтымар, дзе Эдгар По і памёр у шпіталі [[7 кастрычніка]] 1849 году.
Радок 66:
Эдгар Алан По ўжо ў дзяцінстве чытаў творы [[Джордж Байран|Байрана]], [[Сэмюэль Тэйлар Колрыдж|Колрыджа]] і шматлікіх рамантычных аўтараў свайго часу. Паглыблена займаўся [[касмагонія]]й, прыродазнаўчымі навукамі і [[містыцызм]]ам.
 
Літаратурную дзейнасьць пачаў з паэзіі, выдаўшы ў [[1827]] годзе ў Бостане кніжку вершаў.
 
=== «Беларускі сьлед» Эдгара По ===
Калі ў [[1831]] годзе Эдгар Алан По разьвітаўся з ваеннай кар’ерай дзеля літаратурных заняткаў і адправіўся ў [[Нью-Ёрк]], там, паводле некаторых сьведчаньняў, пісьменьнік, церпячы нястачы, у сакавіку 1831 году «меркаваў запісацца ў польскае войска (з гэтай нагоды ён зьвярнуўся па рэкамэндацыю да супэрінтэнданта Тэера, але чамусьці ня зьдзейсьніў свайго намеру»<ref>Ковалев Ю. В. Эдгар По: Новеллист и поэт. Л., 1984. С. 45</ref>. Пра тое, што По пісаў да палкоўніка Тэера, таксама згадваў Герві Ален<ref>[http://www.lib.ru/INOFANT/POE/biography.txt Аллен Г. Эдгар По. — Москва, 1987. С.121]</ref>, але не ўдакладніў прычыну звароту.
 
Гэты факт біяграфіі амэрыканскага літаратара лічыцца «беларускім сьледам»<ref>[http://www.nn.by/1999/25/18.htm «Беларускі сьлед» Эдгара По] // [[Наша Ніва]], №25/1993</ref> у яго жыцьці, бо войска, пра якое вялася размова, прымала ўдзел у [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|беларуска-польскім паўстаньні]] супраць самадзяржаўнай [[Расейская імпэрыя|Расеі]].
Радок 81:
* «Маска Чырвонае Сьмерці» (пер. [[Сяргей Шупа]])
* «Чалавек натоўпу» (пер. [[Сяргей Шупа]])
* «Маска Чырвонае Сьмерці»: Выбр. творы (пер. [[Уладзімер Шчасны]], [[Сяргей Шупа]], [[Лявон Баршчэўскі]], [[Ганна Янкута]], [[Юлія Цімафеева]], [[Кацярына Маціеўская]], [[Марына Дзергачова]] і інш. — Менск: Кнігазбор, [[2010]].
 
== Крыніцы ==