Падскарбі земскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q11820689 (translate me)
д афармленьне
Радок 1:
'''Падскарбі земскі''' ({{мова-la|thesaurarius noster}}) — кіраўнік [[скарб Вялікага Княства Літоўскага|скарбу]] ў [[ВКЛ]]. Забясьпечваў захаваньне казны, выплочваў заробак войску, кантраляваў збор падаткаў і мыты, назіраў за дзейнасьцю [[мынца]]ў. Пасьля [[Люблінская унія|Вунііуніі]] [[1569]] году — [[падскарбі вялікі літоўскі]].
 
Напачатку [[падскарбі]] земскі быў толькі захавальнікам скарбу. Выдачы са скарбу ажыцьцяўляў па вусных загадах [[Вялікі князь ВКЛ|вялікага князя]] і [[Рада ВКЛ|Рады ВКЛ]].
 
Дзякуючы вялікаму даверу [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] да літоўскага падскарбія [[Іван Гарнастай|Івана Гарнастая]], з [[1531]] году яму былі нададзены некторыя правы. Да падскарбія былі таксама падпарадкаваныя адкупшчыкі вялікакняжацкіх прыбыткаў — [[Мытнік ВКЛ|мытнікі]], [[салянічы]]я, [[васкаўнічы]]я. Пры адсутнасьці караля яму было нададзена права суду над вышэйзгаданымі службовымі асобамі. Выкарыстаньне сродкаў адкупшчыкаў дазвалялася толькі па квітанцыях, падпісаным вялікім князям і падскарбіям земскім.
 
Вышэйшае кіраўніцтва гаспадаркай ВКЛ і шырокія функцыі падскарбі земскі атрымаў пад час [[Валочная памера|валочнай памеры]] ў [[1550-я|1550-х]]. Пад кантроль былі пераведзеныя паступленьні ў [[скарб (манэтны)|скарб]] ад [[дзяржаўца]]ў, васкаўнічых, [[ключнік]]аў, мытнікаў, [[карчмар]]оў, [[цівун]]оў і іншых. Падскарбі земскі атрымаў права зь ведама і волі гаспадара спаганяць прыбыткі з тых службовых асобаў, якія іх атрымлівалі.
 
У [[1561]] годзе паўнамоцтвы падскабія літоўскага пашырыліся яшчэ больш у сувязі з уводзінамі новага падатку для абароны Інфлянцкай зямлі. Ён прызначаў паборцаў гэтага падатку. Паборцы перайшлі пад кіраўніцтва падскарбія. Той судзіў іх паводле скаргаў, прызначаў і звальняў, кіраваў і навучаў. Земскі падскарбі мог даваць парады вялікаму князю па вызваленьні ад выплат пабораў ў выпадку беднасьці ці разарэньня вайною. З арыманых грошаў падскарбі аплочваў наёмнае войска, забясьпечваў вялікакняскія і дзяржаўныя патрэбы. Рабіў ён гэта па загадзе вялікага князя літоўскага, а ў адсутнасьць таго, пасьля абмеркаваньня з Радаю ВКЛ, але паводле свайго бачаньня.
 
У [[1566]] годзе пры прызначэньні [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонтам Аўгустам]] новага падскарбія земскага [[Мікалай Ян Нарушэвіч|Мікалая Яна Нарушэвіча]] былі падцьверджаныпацьверджаныя старыя паўнамоцтвы і нададзеныя новыя. Пасада падскарбія земскага была выключана зь ведамства Рады ВКЛ і падначальвалася наўпрост вялікаму князю. Усе старосты, дзяржаўцы, намесьнікі, спраўцы дзяржаўных даходаў, рэвізоры гападарак і мытнікі былі падпарадкаваныя падскарбію. Ён атрымаў права канфіскоўваць землі і асабістую маёмасьць сваіх падначаленых, калі тыя спазьняліся з выдачай даходаў. Высечка дзяржаўных пушчаў была дазволена толькі з асабістага дазволу вялікага князя і падскарбія земскага. У падпарадкаваньне падскарбія земскага быў перададзена мынца. Прызначэньне [[падскарбі дворны|падскарбія дворнага]] праходзіла толькі па парадзе падскарбія земскага.
 
== Літаратура ==