Астроўна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
Радок 58:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Прыкладна ў 1520-я агдыгады [[Ваяводы віцебскія|ваявода віцебскі]] [[Іван Сапега (сын Багдана)|Іван Сапега]] заснаваў [[Астровенскі замак]]. Гэтыя землі належалі да маёнтку Палоннай у складзе [[Віцебскі павет|Віцебскага павету]]<ref>[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] Віцебскі павет // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 455—456.</ref> і засталіся яму і брату Янушу ў спадчыну ад маці, князёўны Фядоры Друцкай-Сакалінскай. Першы пісьмовы ўпамін пра Астроўну як спадчыну дзяцей І. Сапегі датуецца 1546 годам, калі ягоная ўдава атрымала вялікакняскі дазвол заснаваць каля замка [[мястэчка]]. Пазьней маёнткам валодалі сын [[Іван Сапега (сын Івана)|Іван (сын Івана)]] і [[Міхал Сапега (сын Януша)|Міхал (сын Януша)]] Сапегі. У 1591 годзе Астроўна перайшла да [[Рыгор Сапега|Рыгора]], сына І. Сапегі. У 1600—1633 гадох гэтым маёнткам валодаў адзіны сын Рыгора, [[Аляксандар Дажбог Сапега]]. Адначасна частка Астроўна належала ўнукам Януша, Мікалаю і Льву Сапегам, потым сыну Мікалая, [[Фёдар Сапега|Фёдару]].
 
У 1622 годзе [[Аляксандар Дажбог Сапега|А. Д. Сапега]] заснаваў у Астроўна кляштар дамініканаў. Па ягонай сьмерці частка мястэчка адышла да дачкі Ганны і яе мужа Станіслава Нарушэвіча; удзел Фёдара ў 1650 годзе падзялілі сыны ягоных сясьцёр — [[Валовічы]], [[Трызны]] і [[Камароўскія]].