Розьніца паміж вэрсіямі «Тыматэвуш Павал Гажэнскі»

д
|месца сьмерці = [[Познань]], [[Польшча]]
}}
'''Тыматэвуш Павал Ґажэнскі''' ({{мова-pl|Tymoteusz Paweł Gorzeński}}; [[20 сакавіка]] [[1743]], [[Дабжыца]], цяпер [[Плешаўскі павет]], [[Вялікапольскае ваяводзтва]], [[Польшча]] — [[20 сьнежня]] [[1825]], [[Познань]], цяпер [[Польшча]]) — рымска-каталіцкі дзяяч, арцыбіскуп познанска-гнезьненскі.
 
Сын уладара дабжыцкае воласьці Францішка Гажэнскага гербу [[Наленч (герб)|Наленч]] і Ганны з Дарангоўскіх. У [[1765]] годзе распачаў навучаньне ў сэмінарыі ксяндзоў місіянэраў у [[Кракаў|Кракаве]]. Ад [[1763]] году канонік пры познанскай катэдры, ад [[1776]] году канонік пры кракаўскай катэдры. Ад таго самага году рэктар госьпісу сьвятога Станіслава ў Кракаве. Верагодна, ягонай працай на заканчэньне навучаньня ў кракаўскай сэмінарыі была ''Conclusiones theologicae pro disputtionibus publicis''. У [[1775]] годзе выехаў у [[Рым]], дзе вывучаў права. У Польшчы зьявіўся толькі ў [[1777]] годзе. У [[1780]] годзе пераехаў у [[Варшава|Варшаву]] як дэлегат кракаўскае курыі да [[Каронны Трыбунал|Кароннага Трыбуналу]]. У [[1781]] годзе атрымаў [[Ордэн Сьвятога Станіслава]] і пасаду [[рэфэрэндар]]а вялікага кароннага. Ад [[1788]] году апошні канцлер [[Северскае княства|северскага княства]].
 
У [[1790]] годзе прызначаны [[Смаленская дыяцэзія|смаленскім біскупам]]. Падчас [[Чатырохгадовы Сойм|Вялікага Сойму]] разам із сваяком [[Аўгустын Ґажэнскі|Аўгустынам Ґажэнскім]] дзейнічаў у падтрымку [[Канстытуцыя 3 траўня 1791 году|Канстытуцыі 3 траўня]], прыняў прысягу ад караля [[3 траўня]]. Пасьля [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] пераехаў у Кракаў. Часьцяком бываў у сваім [[Галічына|галічынскім]] маёнтку ў [[Жарновец|Жарноўцы]]. Пэўны час жыў у [[Вена|Вене]], а ў 1804 годзе пераехаў у Познань. У [[1806]] годзе [[прусія|прускі]] кароль [[Фрыдрых Вільгельм III]] прызначыў яго [[Познанская дыяцэзія|познанскім біскупам]], але ж [[напалеонаўскія войны]] перашкодзілі інтранізацыі. У [[1808]] годзе ўлады [[Варшаўскае княства|Варшаўскага княства]] пацьвердзілі намінацыю, у [[1809]] годзе яна была зацьверджаная папам. У [[1810]] годзе скончыў распачатую біскупам [[Ігнацы Рачынскі|Ігнацыем Рачынскім]] генэральную рэарганізацыю познанскае капітулы, стварыўшы ўстой, які амаль бязьменна захаваўся да сёньня.
 
У [[1821]] годзе папа [[Піюс VII]] узьвялічыў познанскае біскупства да рангу мэтраполіі й злучыў яго [[пэрсанальная унія|пэрсанальнай уніяй]] з [[Гнезьненская дыяцэзія|Гнезьненскай мэтраполіяй]] зь сялібай у Познані. Са згоды прускіх уладаў пасаду ўзначаліў Тыматэвуш Гажэнскі. У [[1822]] годзе Фрыдрых Вільгельм ІІІ забараніў яму ўжываць тытул [[прымас]]а Польшчы. Арцыбіскуп гэтаму не запярэчыў, але пастанову не выконваў. Як арцыбіскуп у скарбніцу познанскае катэдры ўнёс шматлікія літургічныя шаты, начыньне, мэблю і іншыя каштоўнасьці. Фундаваў касьцёл сьвятога Тыматэвуша ў [[Бялэжын]]е. Пасьля сьмерці быў пахаваны ў познанскай катэдры ў капліцы Шолдрскіх. Сёньня пахаваны ў крыпце разам зь іншымі познанскімі арцыбіскупамі.
 
{{Пачатак блёку}}
|папярэднік = [[Адам Станіслаў Нарушэвіч]]
|назва = [[Смаленскія біскупы]]
|гады = [[1790]]—[[1809]]1790—1809
|наступнік = —
}}
|папярэднік = [[Ігнацы Рачынскі]]
|назва = [[Познанскія біскупы|Арцыбіскуп познанскі]]
|гады = [[1809]]—[[1825]]1809—1825
|наступнік = [[Тэафіль Валіцкі]]
}}
|папярэднік = [[Ігнацы Рачынскі]]
|назва = [[Гнезьненскія біскупы|Арцыбіскуп гнезьненскі]]
|гады = [[1821]]—[[1825]]1821—1825
|наступнік = [[Тэафіль Валіцкі]]
}}
|папярэднік = —
|назва = [[Прымасы Польшчы|Прымас Польшчы й Літвы]]
|гады = [[1821]]—[[1825]]1821—1825
|наступнік = [[Тэафіль Валіцкі]]
}}
29 980

зьменаў