Сапегі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
 
== Паходжаньне ==
[[Файл:Sapiehi. Сапегі (J. Łoski, 1855).jpg|міні|Коданская галерэя партрэтаў Сапегаў, каля 1720. Літаграфія 1855]]
 
Паводле радаводаў, складзеных ў 17—18 ст., паходжаньне Сапегаў выводзілася ад кашталяна троцкага [[Пунігайла|Пунігайлы]], нібыта сына [[Нарымонт|Нарымонта Гедзімінавіча]], сын якога Сунігайла Пунігайлавіч быццам ахрысьціўся з імем Сямён. Гэтая генэалёгія засноўвалася на «''Historia Illustris domus Sapiehianae''» (Вільня, 1724), панэгірычным творы [[Антоні Алаіз Міштольт|А. А. Міштольта]], на падставе якога Сапегі прэтэндавалі на тытул князёў. Аднак А. Банецкі, Ю. Вольф і У. Сямковіч у сваіх дасьледаваньнях паказалі, што Сапегі паходзяць ад [[Сямён Сапіга|Сямёна Сапігі (Сапегі)]] (узгадваецца ў 1440-я), пісара гаспадарскага пры [[Казімер Ягелончык|Казімеры Ягайлавічы]]. Нашчадкі ж гістарычнага [[Ян Сунігайла|Сунігайлы]], кашталяна троцкага, згодна з дасьледваньнямі У. Сямковіча ня мелі нічога агульнага з Сапегамі.