Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 55:
 
== Гісторыя ==
Сучасны тэатар зьяўляецца спадкаёмцам колішняга Губэрнскага тэатру, у будынку якога ён заразцяпер месьціцца. Губэрнскі тэатар ў Менску адкрыўся 5 чэрвеня 1890 году<ref name="teatr">{{Спасылка|аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://kupalauski.by/historymenu/history/| загаловак = Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы| фармат = | назва праекту = вэб-старонка тэатру| выдавец = | дата = 28 кастрычніка 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Галоўная менская тэатральная сцэна ў той час прымала лепшыя [[Санкт-Пецярбург|пецярбурскія]] і [[Масква|маскоўскія]] трупы, цэлае сузор’е славутых артыстаў, сярод якіх М. Савіна, вучаніца М. Шчэпкіна і Г. Фядотава, знакамітыя В. Далматаў, В. Камісаржэўская, К. Варламаў, У. Давыдаў, А. Южын, М. Петыпа. Гледачам пашчасьціла стаць сьведкамі творчых пошукаў рэжысэра-наватара [[Усевалад Мэерхольд|Ус. Мэерхольда]], які ў [[1908]] годзе паставіў на сцэне Губэрнскага тэатру п`есу [[Аляксандар Блок|А. Блока]] «Балаганчык». Неаднойчы тэатар наведвалі [[Украіна|ўкраінскія]] трупы М. Старыцкага, [[Марка Крапіўніцкі|М. Крапіўніцкага]], [[Панас Саксаганскі|П. Саксаганскага]]; [[Габрэі|габрэйскія]] і [[Палякі|польскія]] вандроўныя трупы.<ref name="teatr"/>
 
У часы рэвалюцыйных непакояў артысты [[Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі|«Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі»]], створанага акторам і рэжысэрам [[Фларыян Ждановіч|Ф. Ждановічам]], прадставілі менскаму глядачу 1 траўня 1917 году [[Паўлінка (спэктакаль, Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы)|«Паўлінку»]] [[Янка Купала|Я.Купалы]] і «У зімовы вечар» паводле [[Эліза Ажэшка|Э. Ажэшкі]].<ref name="teatr"/>
 
Урачыстае адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага тэатру (БДТ) адбылося [[14 верасьня]] [[1920]] году ў будынку [[Менск]]ага гарадзкога тэатру. Тэатар даваў спэктаклі на трох мовах: у праграме адкрыцьця першага тэатральнага сэзону былі інсцэніроўка аповесьці [[Эліза Ажэшка|Э. Ажэшкі]] «Рысь» у выкананьні [[Беларусы|беларускае]] трупы тэатру, п`еса Шолам-Алейхема «Людзі» ([[Габрэі|габрэйская]] трупа), «Вясельле» [[Антон Чэхаў|А. Чэхава]] ([[Расейцы|расейская]] трупа).<ref name="teatr"/> У гэтыя ж дні, 17 верасьня 1920 году, у тэатры была паказаная «[[Паўлінка (спэктакаль, Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы)|Паўлінка]]» [[Янка Купала|Я. Купалы]] ў пастаноўцы [[Фларыян Ждановіч|Ф. Ждановіча]].<ref name="enc">Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Беларускі тэатр імя Янкі Купалы». — С. 80—82.</ref>
 
Аснову маладога тэатру склалі акторы [[Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі|«Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі»]] пад кіраўніцтвам [[Фларыян Ждановіч|Ф. Ждановіча]]: [[Ірына Ждановіч|І. Ждановіч]], Г. Грыгоніс, [[Яўсьцігней Міровіч|Я. Міровіч]], [[Канстанцін Саньнікаў|К. Саньнікаў]], [[Стэфанія Станюта|С. Станюта]]. Пляяду піянэраў купалаўскае сцэны ў хуткім часе папоўнілі [[Уладзімер Крыловіч|Ул. Крыловіч]], [[Лідзія Ржэцкая|Л. Ржэцкая]], [[Барыс Платонаў|Б. Платонаў]], [[Вера Пола|В. Пола]], В. Галіна, [[Уладзімер Уладамірскі|Ул. Уладамірскі]], М. Зораў, [[Глеб Глебаў|Г. Глебаў]], [[Сьцяпан Бірыла|С. Бірыла]], [[Леанід Рахленка|Л. Рахленка]]. Гэтае легендарнае пакаленьне беларускіх актораў стала першымі «зоркамі» айчыннае сцэны, заснавальнікамі нацыянальнае акторскае школы.<ref name="teatr"/>
Радок 67:
У 1921 годзе ўрад надаў тэатру званьне «Акадэмічнага». Але ў 1926 годзе тэатар стаў называцца без азначэньня «акадэмічны»: БДТ-1, бо беларускія дзяржаўныя тэатры былі таксама адкрытыя ў [[Віцебск]]у ([[Беларускі другі дзяржаўны тэатар|БДТ-2]]) і пазьней — у [[Гомель|Гомелі]] ([[Беларускі трэці дзяржаўны тэатар|БДТ-3]]). У сэзоне 1926—1927 гг. у памяшканьні Чырвонае залі тэатру дзейнічала «малая сцэна», як філіял асноўнай. Яна праіснавала толькі год і выкарыстоўвалася для спэктакляў зь невялікай колькасьцю дзеючых асобаў. Тут ставіліся п`есы «Эльга» [[Герхарт Гаўптман|Г. Гаўптмана]], «Зялёны какаду» [[Артур Шніцлер|А. Шніцлера]], «Пінская шляхта» [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]]. Спэктаклем «[[Вільгельм Тэль (п’еса)|Вільгельм Тэль]]» [[Сяргей Заяіцкі|Заяіцкага]] ў апрацоўцы [[Яўсьцігней Міровіч|Я. Міровіча]] тэатар у 1926 годзе заснаваў дзіцячы рэпэртуар.<ref name="teatr"/>
 
Напрамак і шлях разьвіцьця тэатру з 1921 па 1931 гады вызначаў мастацкі кіраўнік тэатру [[Яўсьцігней Міровіч|Я. Міровіч]]. Сапраўдны творчы посьпех і славу ў шырокага гледача прынесьлі яго першыя пастаноўкі «На Купальле» і «Машэка». Аднадумцам Я. Міровіча быў выхаванец [[Прага|праскай]] мастацкае школы, заснавальнік беларускае сцэнаграфіі [[Оскар Марыкс|О. Марыкс]]. Ён аддаваў перавагу на сцэне бутафорскім макетам, жывапісным плоскасным заднікам, стылізаваным касьцюмам. Сьвяточную экзотыку тэатральных рашэньняў у пачатку [[1930-я|1930-х]] гадоў зьмяніў суворы стыль Д. Крэйна, аскэтызм і рацыянальнасьць якога больш падыходзілі да афармленьня індустрыяльных п`есаў і сучасных драмаў аб станаўленьні маладой дзяржавы.<ref name="teatr"/>
 
У 1933 годзе на сцэне тэатру адбылося ўрачыстае адкрыцьцё [[Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету|нацыянальнага тэатру опэры і балету]]. У 1940 годзе тэатар узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга. У [[1944]] годзе тэатру нададзена імя [[Янка Купала|Янкі Купалы]], а ў [[1955]] годзе — зноў атрымаў званьне «Акадэмічны».<ref name="teatr"/>
 
На працягу больш чым трэці стагодзьдзя — з [[1973]] па [[2009]] год — мастацкая самабытнасьць тэатру вызначалася асобай тагачаснага мастацкага кіраўніка тэатру [[Валер Раеўскі|В. Раеўскага]]. Вучань Ю. Любімава і Ул. Маланкіна, В. Раеўскі прапанаваў тэатру новы стыль, заснаваны на філязофіі свабоды — свабоды перакананьняў і свабоды выяўленьня. Яркая і паэтычная тэатральная мова, разьняволеная форма, вострая праблематыка пастановак спалучыліся з высокім клясычным стылем тэатру. Менавіта ў гэты пэрыяд на стыку акадэмізму і экспэрымэнту нараджаецца непаўторнасьць Купалаўскага тэатру, яго своеасаблівасьць і адметнасьць. Мэтафарычнасьць спэктакляў В. Раеўскага вызначалася яго творчым супрацоўніцтвам з мастаком [[Барыс Герлаван|Б. Герлаванам]], які крочыць па шляху стылізацыі сцэнічнага асяродзьдзя і прапануе мастацкія рашэньні, у аснове якіх — адзіны маляўнічы вобраз спэктаклю, выяўленьне яго галоўнае ідэі.<ref name="teatr"/>
 
У 1993 годзе за высокія дасягненьні ў галіне разьвіцьця беларускае тэатральнае культуры [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь]] прысвоіў тэатру статус «Нацыянальнага». У 2009 годзе мастацкім кіраўніком тэатру стаў [[Мікалай Пінігін]].