Розьніца паміж вэрсіямі «Польская кампанія 1939 году»

д
{{Бітвы польскай кампаніі 1939 году}}
'''Уварваньне ў Польшчу''', '''Польская кампанія 1939 року''', у Польшчы вядомая як '''''Абарончая вайна 1939 року''''' ({{Мова-pl|Wojna obronna 1939 roku}}) або '''''Верасьнёўская кампанія''''' ({{Мова-pl|Kampania wrześniowa}}), у Нямеччыне '''''Польская кампанія''''' ({{Мова-de|Polenfeldzug}}) — першая ваенная кампанія [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], баявыя дзеяньні ўзброеных сілаў [[Трэці райх|нацысцкай Нямеччыны]], [[Савецкі Саюз|Савецкага Саюзу]] і невялікага [[Славацкае ўварваньне ў Польшчу|славацкага кантынгенту]] па акупацыі [[Польшча|Польшчы]]. Баявыя дзеяньні пачаліся [[1 верасьня]] і скончыліся [[6 кастрычніка]] [[1939]] [[Дамова аб сяброўстве і межах між СССР і Нямеччынай|падзелам Польшчы між Трэцім райхам і Савецкім Саюзам]].
 
== Напярэдадні кампаніі ==
У той жа дзень у Польшчы пачалася поўная мабілізацыя, у тым ліку ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] (тут было мабілізавана каля 100 тысячаў беларусаў).
 
Польскае камандаваньне на чале з маршалам [[Эдвард Рыдзь-Сьміглы|Эдвардам Рыдзь-Сьміглым]] плянавала весьці абарончыя баі на захад ад [[Вісла|Віслы]] з разьлікам на хуткую дапамогу заходніх хаўрусьнікаў — [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Францыя|Францыі]]. [[3 верасьня]] гэтыя краіны абвясьцілі вайну Нямеччыне, але рашучых ваенных дзеяньняў супраць яе не разгарнулі. Пад час баявых дзеяньняў 1-8 верасьня, якія пачаліся з [[Бітва за Вэстэрплятэ|абстрэлу паўвострава]] [[Вестэрплятэ]] (ягоны гарнізон на чале з маёрам [[Генрык Сухарскі|Г. Сухарскім]] супраціўляўся да 7 верасьня) нямецкія войскі прарвалі польскую абарону на рубяжох уздоўж мяжы і хутка наблізіліся да [[Варшава|Варшавы]]. 7 верасьня Рыдзь-Сьміглы са штабам эвакуяваўся ў [[Берасьцейская крэпасьць|Берасьцейскую крэпасьць]]. 9-16 верасьня нямецкія войскі акружылі польскія часткі на ўсход ад Варшавы, ліквідавалі вынікі польскага контрудару паміж рэкамі [[Вісла]] і [[Бзура]]. 14 верасьня немцы захапілі акружаную імі ваенна-марскую базу [[Гдыня]] (яе паўночны ўчастак Аксыўе капітуляваў 18 верасьня).
 
== Паход савецкіх войскаў супраць Польшчы ==
[[Файл:Poland1939 after 14 Sep.jpg|250пкс|міні|Разьмяшчэньне сілаў пасьля савецкага ўварваньня]]
{{Асноўны артыкул|Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну 1939 году}}
Нямецкае кіраўніцтва падштурхоўвала савецкі бок хутчэй выступіць супраць Польшчы, каб ускласьці адказнасьць за вайну і на [[СССР]]. Але [[Сталін]], каб стварыць уражаньне нэўтралітэту, адцягваў выступленьне. Толькі [[17 верасьня]] 1939 г., калі польская армія ў цэлым была разьбітая, савецкі ўрад аддаў распараджэньне камандаваньню [[Чырвоная армія|Чырвонай Арміі]] перайсьці мяжу і «ўзяць пад сваю абарону жыцьцё і маёмасьць насельніцтва [[Заходняя Ўкраіна|Заходняй Украіны]] і [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]».
 
== Сканчэньне вайны ==
У ноч на [[18 верасьня]] польскі ўрад пакінуў краіну.
 
Нямецкія войскі завяршылі заваяваньне Польшчы. 28 верасьня капітулявалі [[Абарона Варшавы (1939)|абаронцы Варшавы]], 29 верасьня — [[Бітва за Модлін|цьвердзі Модлін]], 2 кастрычніка — [[Бітва за Хель|паўвострава Хель]]. Пасьля абарончых [[Бітва пад Коцкам|баёў 2-5 кастрычніка]] пад горадам [[Коцк]] 6 кастрычніка капітулявала [[Самадзейная апэратыўная група Палесьсе|самадзейная апэратыўная група «Палесьсе»]] пад камандаваньнем генэрала [[Францішак Клеебэрг|Ф. Клеебэрга]], у склад якой уваходзілі маракі польскай Пінскай флятыліі.
27 813

зьменаў