Уладзімер Мулявін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Спасылка
Радок 18:
У 1956 годзе пасьля школы паступіў у [[Сьвярдлоўская музычная вучэльня|Сьвярдлоўскую музычную вучэльню]], на аддзяленьне струнных інструмэнтаў. Быў выключаны з вучэльні за захапленьне [[джаз]]ам, хутка быў прыняты назад, але кінуў вучэльню на ўласнае жаданьне. У 1959 годзе ажаніўся з Л. Крамальскай. У 1958—1963 гадах працаваў музыкам у розных абласных філярмоніях. У 1963 годзе быў запрошаны на працу ў [[Беларуская дзяржаўная філярмонія|Беларускую дзяржаўную філярмонію]]. У 1965—1967 гадах служыў у Савецкім войску ў навакольлі [[Менск]]у. Стварыў у вайсковай частцы вакальны квартэт, прыймаў удзел у арганізацыі ансамбля [[Беларуская вайсковая акруга|Беларускай вайсковай акругі]].
 
Пасьля сканчэньня службы ў войску вярнуўся ў Беларускую дзяржаўную філярмонію, пры якой у 1968 годзе быў створаны вакальна-інструмэнтальны ансамбль «''Лявоны''». У 1970 годзе ансамбль, мастацкім кіраўніком якога быў Уладзімер Мулявін, зьмяніў назву на «[[Песьняры]]». У 1976 годзе напісаў [[Опэра|опэру]]-прыпавесьць «Песьня пра долю» паводле твораў [[Янка Купала|Янкі Купалы]]<ref>{{Артыкул|аўтар=Міхась Шавыркін.|загаловак=Малітва|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=98397|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=12 чэрвеня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-06-12 110 (27225)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/98416/12cher-5.indd.pdf 5]|issn=1990-763x}}</ref>, прэм'рапрэм’ера якой адбылася на сцэне [[Беларуская дзяржаўная філярмонія|Беларускай філярмоніі]] ў выкананьні ансамбля «Песьняры» і Дзяржаўнага народнага аркестру БССР імя Язэпа Жыновіча.
 
За значны ўнёсак у разьвіцьцё беларускага эстраднага мастацтва ў 2001 годзе быў узнагароджаны [[Ордэн Францішка Скарыны|ордэнам Францішка Скарыны]].