Уладзімер Чартовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
'''Уладзімер Уладзімеравіч Чартовіч''' ([[1 лістапада]] [[1948]], [[Менск]]) — беларускі бізнэсовец, праваслаўны дзеяч. З шляхецкага роду [[Чартовічы|Чартовічаў]] гербу [[Побаг (герб)|Побаг]].
 
Скончыў завочна [[Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту]] й [[Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі]] імя Куйбышава, скончыў асьпірантуру пры тым жа інстытуце. Акадэмік Рускай Акадэміі. Працаваў сьлесарам, майстрам, інжынэрам-канструктарам, начальнікам канструктарскага бюро, начальнікам аддзела, дырэктарам лябараторыі, галоўным канструктарам, дырэктарам сумеснага прадпрыемства (СП).
 
У [[1993]] арганізаваў ЗАТ «[[Праваслаўная ініцыятыва]]», генэральным дырэктарам якога зьяўляецца па цяперашнім часе. Кіраўнік арганізацыі «Міжнароднае праваслаўнае аб’яднаньне „[[Трыадзіная Русь]]“», мэтай якой ёсьць:"''Вырашэньне нацыянальнага пытаньня, прыход да ўлады праваслаўных славянаў, здольных спыніць і зьвярнуць назад дэструктыўныя працэсы — у гэтым і складаецца мэта і задача нашага аб’яднаньня''". У [[2000]] высоўваў сваю кандыдатуру ў дэпутаты [[Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] ад Усходняе № 106 выбарчае акругі.
 
Выдаў кнігі «Вайна па законах нізасьці», «Прысуд забойцам Расеі», «Ворагі Расеі і Славянскага Сьвету супраць Беларусі і Прэзыдэнта А. Р. Лукашэнкі» і шэрагу іншых. З’яўляеццаЗьяўляецца аўтарам мноства публіцыстычных прац, прысьвечаных пытаньням рэлігіі, палітыкі і культуры. Ягоныя творы прасякнутыя вялікарасейскім [[шавінізм]]ам, антыбеларускасьцю, [[антысэмітызм]]ам, сьцьвярджае, што сапраўдная рэлігія беларусаў — [[праваслаўе]]. Апантаны прыхільнік [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] (зьмясьціў ягоны партрэт на вокладцы кнігі «Закон Божы»).
 
Жанаты, мае двух дочак і чатырох унукаў.