Копцкі каляндар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
д артаграфія
Радок 1:
{{ізаляваны артыкул|кальцо2}}
'''Ко́пцкі калянда́р''', таксама вядомы пад назвай '''Александрыйскі каляндар''', выкарыстоўваецца [[Копцкая праваслаўная царква|Копцкай праваслаўнай царквой]]. Гэта [[каляндар]] заснаваны на старажытным [[Эгіпецкі каляндар|Эгіпецкім календары]].
 
Каб пазьбегнуць ссоўваньня каляндарных датаў па сэзонах у [[238 да н. э.|238 годзе да н. э.]] цар ЭгіптаЭгіпту [[Пталямей III Эвэргет]] паспрабаваў правесьці рэформу старажытнага календара, якая заключалася ў дадаваньні шостага [[эпагамэн|эпагамэнальнага дня]] кожныя чатыры гады. Аднак, гэтая рэформа няне была прынятая эгіпецкімі жрацамі і насельніцтвам, і ўвядзеньне новага календара было адкладзенае да [[25 да н. э.|25 году да н. э.]], калі эгіпецкі каляндар быў рэфармаваны [[Старажытны Рым|рымскім]] імпэратарам [[Актавіян Аўгуст|Актавіянам Аўгустам]], які захаваў сынхранізацыю эгіпецкага календара з новаўведзеным [[юліянскі каляндар|юліянскім календаром]]. Новы каляндар атрымаў назву копцкага. Ягоныя гады і месяцы супадаюць з гадамі і месяцамі [[Этыёпскі каляндар|этыёпскага календара]], але маюць розныя нумары і назвы.
 
== Копцкі год ==
 
Копцкі год — гэта палепшаны грамадзянскі год старажытнага эгіпецкага календара, які захаваў ягоны падзел на тры сэзоны па чатыры месяцы кожны. Тры сэзоны згадваюцца ў спэцыяльных малітвах копцкай літургіі. Гэты каляндар ужываецца дагэтуль ва ўсім Эгіпце фэрмэрамі для вызначэньня часу сельскагаспадарчых работаў. Копцкі каляндарны год складаецца з 13 месяцаў: 12 месяцаў па 30 дзён і дадатковы месяц зь 5 ці 6 дзён, у залежнасьці ад таго, [[высакосны год]] альбо просты. Год пачынаецца [[29 жніўня]] па Юліянскім календары, альбо [[30 жніўня]], калі наступны год — высакосны. Высакосны год у копцкім календары вызначаецца па тых жа правілах, што і ў Юліянскім календары, такім чынам шасьцідзённы 13-ы месяц заўсёды папярэднічае юліянскаму высакоснаму году.
 
На першы дзень копцкага году прыходзіцца сьвята «Neyrouz». Ягонае сьвяткаваньне трапляе на першы дзень месяца тота — першы месяц копцкага календара, які з [[1901]] да [[2098]] гадоў трапляе на [[11 верасьня]] [[грэгарыянскігрыгарыянскі каляндар|грэгарыянскагагрыгарыянскага календара]] альбо на [[12 верасьня]], калі наступны год — высакосны. Эра ў копцкім календары пачанаецца з [[284|284 году]] — году, калі да ўлады прыйшоў імпэратар [[Дыяклетыян]], чыё кіраваньне адзначалася глябальнымі рэформамі ў рымскай дзяржаве, а таксама перасьледам хрысьціянаў. Адсюль паходзіць і назва эпохі календара: {{мова-la|Anno Diocletiani}} — ад Дыяклетыяна, альбо {{мова-la|Anno Martyrum}} — ад пакутнікаў (A.M.). Абрэвіятура A.M. таксама часта выкарыстоўваецца ў габрэйскім календары — {{мова-la|Anno Mundi}}; абрэвіятура A.D. трывала замацавалася ў хрысьціянскай царкве як {{мова-la|Anno Domini}} і ў дачыненьні Дыяклетыяна не выкарыстоўваецца.
 
Для таго, каб вылічыць нумар копцкага календара неабходна адняць зь ліку юліянскіх гадоў 283, калі гэты год зьяўляецца высакосным, альбо 284 у астатніх выпадках.
Радок 49 ⟶ 47:
== Глядзіце таксама ==
* [[Эгіпецкі каляндар]]
* [[ЭфіёпскіЭтыёпскі каляндар]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
[[Катэгорыя:Каляндар]]