Шклоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 78:
У выніку [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] (1772 год) Шклоў апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе ў 1773 годзе стаў цэнтрам павету Магілёўскай правінцыі, пазьней [[Магілёўская губэрня|губэрні]]. Аднак у 1777 годзе расейскія ўлады панізілі статус паселішча да [[мястэчка]], якое стала цэнтрам воласьці Магілёўскага павету. У 1778 годзе колішняе магдэбурскае места перадалі ў валоданьне расейскаму вайскоўцу [[Сямён Зорыч|С. Зорычу]], які заснаваў тут музычныя школы. У канцы [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] у Шклове працавалі шаўковая мануфактура (38 работнікаў у 1797 годзе) і гадзіньнікавая фабрыка, а таксама канатнае (у 1790—1799 гадох), парусінавае (у 1794—1845 гадох), гарбарнае (53 работнікі ў 1796 годзе) і суконнае (108 работнікаў у 1797 годзе) прадпрыемствы. У трупе прыгоннага тэатру (існаваў у 1788—1800 гадох) былі сьпевакі, танцоры, драматычныя акторы і музыкі-інструмэнталісты. На пачатак [[19 стагодзьдзе|ХІХ ст.]] Шклоў быў важным гандлёвым цэнтрам, прыстаньню на Дняпры. У 1827 годзе тут штогод праводзіліся 2 кірмашы. З другой паловы 1820-х гадоў мястэчка пачынае губляць сваё ранейшае эканамічнае значэньне.
 
На 1848 год у Шклове было 1158 двароў, мураваныя 2-павярховы жылы дом, мужчынскі манастыр і будынак былога дамініканскага кляштару, драўляныя царква і касьцёл, на 1861 год — 1515 дамоў, штогод праводзіліся 3 кірмашы. У 1864 годзе з мэтай [[Маскалізацыя Беларусі|маскалізацыі краю]] расейскія ўлады адкрылі народную вучэльню. У 1870-я гады працавалі крупадзёрка, цагельны завод, завод вытворчасьці шроту, 5 ткацкіх прадпрыемстваў. На пачатак 1880-х гадоў у Шклове было 872 дамы, у тым ліку 11 мураваных, 203 крамы (154 мураваныя), 7 ткацкіх, 2 цагельныя, вінакурнае і воўнаткацкае прадпрыемствы, кафельны завод, аптэка. Насельніцтва займалася кавальскіхкавальскім, кравецкіхкравецкім і шавецкіхшавецкім промысламі. У 1898 годзе А. Крывашэін заснаваў кардонавую фабрыку. У пачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ ст.]] празь места прайшла чыгунка Ворша — Магілёў, каля яе ў 1906 годзе пачаў працаваць лесапільны завод «Дняпро».
 
=== Найноўшы час ===