Дарыда Менскі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
| Мянушкі =
| Горад = [[Ждановічы (Менскі раён)|Ждановічы]]
| Заснаваны = [[2000]]
| Расфармаваны = [[2008]]
| Стадыён = [[Дарыда (стадыён)|Дарыда]], [[Менск]]
| Умяшчальнасьць = 4500
Радок 24:
 
== Гісторыя ==
Кананічная гісторыя клюбу пачынаецца з [[2000]] году, калі была заснаваная юрыдычная асоба пад назвай «Футбольны клюб „Дарыда“ (Ждановічы)». Каманда была створаная фактычна на пустым месцы, але праз чынны ўдзел адмыслоўцаў, якія датуль працавалі ў [[Самахвалавічы|самахвалавіцкім]] «Сантанасе» (пазьней перайменаваным у «[[Ніва Самахвалавічы|Ніву]]»). Сваю назву клюб атрымаў ад імя прыватнага прадпрыемства «Дарыда», дырэктар якога — Уладзімер Дзялендзік — ад пачатку стаў і старшынём клюбу. З тае прычыны, што завод «Дарыда» слаўны перш за ўсё сваёй мінэральнай вадой і безалькагольнымі напоямі, староньнія заўзятары ахрысьцілі каманду «мінэральнай дружынай» ці па-просту «мінэральнікамі». Хаця мянушка гэтая наўрад ухваляецца прыхільнікамі самога клюбу.
 
Адразу пасьля стварэньня каманда была заяўленая ў [[другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|другую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе]], дзе заняла першае месца па выніках рэгулярнага чэмпіянату, а затым упэўнена выйграла й фінальны турнір. У [[першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|першай лізе]] «Дарыда» забавілася два сэзоны, але, выйграўшы пад кіраўніцтвам галоўнага трэнэра [[Уладзімер Курнеў|Ўладзімера Курнева]] аднайменны турнір у 2002 годзе, трапіла нарэшце ў вышэйшы сьвет. Дарэчы, у тым турніры галоўны бамбардзір клюбу [[Алег Кузьмянок]] забіў ажно 39 мячоў, што дагэтуль ёсьць рэкордным вынікам для ўдзельнікаў першай лігі.
Радок 34:
Наступны сэзон-2007 каманда распачала пад кіраўніцтвам былога трэнэра [[Зборная Беларусі па футболе|Нацыянальнай зборнай Беларусі]] [[Анатоль Байдачны|Анатоля Байдачнага]]. Таксама кантракты былі падпісаныя з шэрагам знакамітых гульцоў — [[Уладзімер Макоўскі|Уладзімерам Макоўскім]], [[Ігар Тарлоўскі|Ігарам Тарлоўскім]], [[Андрэй Разін|Андрэем Разіным]] і інш. Аднак вялікія інвэстыцыі не прынесьлі плёну: ад самага пачатку сэзону «Дарыда» апынулася напрыканцы табліцы, а першае кола ўвогуле скончыла на перадапошнім месцы. Пасьля такога фіяска гульцы з найвялікшымі заробкамі былі звольненыя, а трэнэр пакінуў клюб са скандалам, абвінаваціўшы кіраўніцтва ў невыкананьні кантрактных пагадненьняў і пастаянным умяшальніцтве ў трэніравальны працэс<ref>[[Прессбол]], [http://www.pressball.by/news.php?t=0102&id=19670&limit=50&sort=up&typenews=paper&begin=2007-06-24 Прямая речь. «Дарида» — фонтаном, или Страсти столичной окраины]{{ref-ru}}</ref>.
 
У пачатку кастрычніка [[2008]] году кіраўніцтва футбольнага клюбу «Дарыда» абвінаваціла [[Беларуская фэдэрацыя футболу|Беларускую фэдэрацыю футболу]] ў перадузятым стаўленьні да каманды. У сувязі з гэтым кіраўніцтву БФФ было накіравана два афіцыйныя лісты. Першы стаў прамым сьледзтвам госьцевага матчу супраць «[[Нёман Горадня|Нёмана]]», калі гарадзенская каманда вырвала перамогу, забіўшы два галы ў кампэнсаваны да другога тайму час — на 92-й і 95-й хвілінах. Пры гэтым футбалістам «Дарыды» было паказана восем жоўтых картак і адна чырвоная, тады як гульцам «Нёмана» — толькі адна жоўтая. Акрамя таго, судзьдзя [[Антуан Маёраў]] не залічыў забіты «Дарыдай» гол. Тамака жа прыводзіліся і іншыя факты неабгрунтаваных судзьдзейскіх рашэньняў у матчах з удзелам «Дарыды», якія паўплывалі на турнірнае становішча клюбу. У гэтым жа лісьце кіраўніцтву БФФ высоўваўся і свайго роду ўльтыматум — «Дарыда» патрабавала адмяніць вынік матчу зь «Нёманам» і правесьці паўторную сустрэчу<ref>[[Беларускія навіны]], [http://news.tut.by/sport/118897.html «Динамо» купило стадион у «Дариды», планирующей бойкотировать чемпионат]{{ref-ru}}</ref>. У сувязі з гэтым каманда ня выйшла на гульню супраць «[[Граніт Мікашэвічы|Граніту]]» [[11 кастрычніка]] 2008, за што ёй была прызначаная тэхнічная параза зь лікам 0:3.
 
[[13 кастрычніка]] 2008 году судзейскім камітэтам АБФФ было разгледжанае судзейства ў матчы «Нёман» — «Дарыда». Па выніках яго арбітар Антуан Маёраў і памагаты рэфэры Зьміцер Сямёнаў былі адхіленыя ад абслугоўваньня матчаў ва ўсіх лігах да канца сэзону. Судзейскі камітэт прызнаў хібным рашэньне А. Маёрава не залічваць забіты «Дарыдай» другі гол. Усе астатнія рашэньні арбітра — працягласьць кампэнсаванага часу, справядлівасьць вынесеных футбалістам папярэджаньняў і захаваньне правіл у момант галоў у брамы «Дарыды» — былі прызнаныя абгрунтаванымі<ref>[[БелаПАН]], [http://news.tut.by/sport/119006.html Футбольному клубу «Дарида» может быть засчитано техническое поражение за неявку на матч с «Гранитом»]{{ref-ru}}</ref>.
 
Напрыканцы сэзону 2008 клюб «Дарыда» спыніў сваё існаваньне<ref>[[Советская Белоруссия]], [http://news.tut.by/128030.html «Савит» и «Дарида», вылетев из высшей лиги, прекратили свое существование]{{ref-ru}}</ref>.
 
==== Зьмяненьне назвы клюбу ====
* [[2000]]—[[2002]]2000—2002: «Дарыда»
* [[2003]]: «Дарыда-ГДЖ»
* [[2003]]—[[2006]]2003—2006: «Дарыда»
 
Поруч з назвай клюбу мянялася й месца ягонай прапіскі. Напачатку гэта былі [[Ждановічы (Менскі раён)|Ждановічы]], а з 2005 году — увесь [[Менскі раён]], адміністрацыя якога лічылася адным з галоўных апекуноў каманды аж да канца сэзону 2006 году.
Радок 68:
Напачатку каманда ня мела свайго стадыёну, гуляла матчы на арандаваных палях у [[Койданава|Койданаве]] й [[Менск]]у (у [[Дразды (мікрараён)|Драздах]]). Будаўніцтва ўласнай арэны пачалося з выхадам «Дарыды» ў першую лігу. Цяпер стадыён «[[Дарыда (стадыён)|Дарыда]]» месьціцца ў былой вёсцы [[Кунцаўшчына (вёска)|Кунцаўшчына]] на захадзе Менску ў межах [[Менская кальцавая аўтамабільная дарога|Менскай кальцавой аўтадарогі]]. Ён зьяўляўся ўласнасьцю футбольнага клюбу.
 
У пачатку кастрычніка [[2008]] году клюбны стадыён «Дарыды» быў прададзены менскаму «[[Дынама Менск|Дынама]]». Пры гэтым «Дарыда» атрымала магчымасьць бязвыплатна карыстацца стадыёнам да канчатка сэзону. Хуткім часам «Дынама» плянуе заняцца мадэрнізацыяй і разьвіцьцём інфраструктуры стадыёна, на якім, верагодней усяго, будуць гуляць юнацкія каманды клюбу. Таксама, напэўна, зьменіцца і назва стадыёну. Вялікая верагоднасьць таго, што ў будучым сэзоне і асноўны склад клюбу будзе праводзіць некаторыя матчы на гэтай арэне ў сувязі з магчымай рэканструкцыяй стадыёну «Дынама».
 
== Фанацкая групоўка ==
За час існаваньня клюбу была вядомая толькі адна групоўка (фірма) пад назвай «[[Water Demons]]», якая ўзьнікла ў [[2001]] годзе. Ад 2002 году яна выдавала фанацкі часопіс «Fantom» (выходзіў раз на год). У сэзонах 2006—2007 групоўка налічвала блізу 50 актыўных фанатаў.
 
== Гульцы (склад 2007 году) ==