Пятрусь Броўка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 46.53.183.110 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Shmurak
Метка: Адкат
Радок 29:
'''Пятру́сь (Пё́тар Усьці́навіч) Бро́ўка''' (25 чэрвеня 1905, вёска [[Пуцілкавічы]] [[Ушацкі раён|Ўшацкага раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]] — 24 сакавіка 1980, [[Менск]]) — беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладчык. [[Народны паэт Беларусі]].
 
== ЖыццяпісЖыцьцяпіс ==
[[Файл:Paŭluk Šukajła2.jpg|міні|250пкс|Зьлева направа: Сьцяпан Сямашка, [[Паўлюк Шукайла]], Пятрусь Броўка і [[Янка Скрыган]]. [[Полацак]], 1927 г.]]
[[Файл:III з'езд пісьменнікаў БССР.jpg|міні|250пкс|П. Броўка (4-ты справа) на III зьезьдзе пісьменьнікаў БССР. 1954 год]]
Радок 39:
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. У 1941—1942 быў інструктарам-літаратарам франтавой газэты «За Савецкую Беларусь» на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў з партызанскім друкам. З 1943 — адказны сакратар праўленьня [[СП БССР]], а з 1945 у другі раз прызначаны галоўны рэдактар часопіса «Полымя». У 1948 абраны старшынём праўленьня СП БССР (да 1967). Член ЦК КПБ (1952—80). У 1959 дэлегатам ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. У 1967—1980 — галоўны рэдактар [[БелСЭ]] (цяпер яе пераемніца «Беларуская Энцыкляпэдыя» носіць імя П. Броўкі). Выбіраўся дэпутатам ВС СССР (1956—1980) і БССР (1947—1955), сакратаром праўленьня [[СП СССР]].
 
== ТворчасцьТворчасьць ==
Дэбютаваў вершамі ў 1926 у газэце «Чырвоная Полаччына» і ў альманаху «Наддзьвіньне» ў 1926 («Ой, не шапчы мая бярозка!» і інш.). Паэтычны талент П. Броўкі дасягнуў вяршыні ў 1960—1970-я. Аўтар кніг паэзіі «Гады як шторм» (1930), «Прамова фактамі» (1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Паэзія» (1932), «Так пачыналася маладосьць» (1934), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Кацярына» (1938, паэма), «Вершы і паэмы» (1940), «Шляхамі баравымі» (1940), «Насустрач сонцу» (1943, Масква), «У роднай хаце» (1946), «Вершы і паэмы» (1946), «Сонечнымі днямі» (1950), «Цьвёрдымі крокамі» (1954), «Пахне чабор» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Па сакрэту» (1961, [[сатыра]] і [[гумар]]), «А дні ідуць…» (1961), «Маладым сябрам» (1961, для дзяцей), «Высокія хвалі» (1962), «Наш музэй» (1962, паэма для дзяцей), «Вершы і паэмы» (1966), «Заўсёды з Леніным» (1967, паэма), «Між чырвоных рабін» (1969), «Калі ласка» (1972), «Ты — мая пчолка» (1972), «Лясы наддзьвінскія» (1973, паэма), «І ўдзень і ўночы» (1974), «Што сэрца прасьпявала» (1979), «Маладосьць і сталасьць» (1980), «Савецкі чалавек» (1982), «Мая Радзіма» (1985).