Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: +Перанос з артыкула Беларускі рубель
Радок 85:
* збор і выдача зьвестак пра зьдзейсьненыя пазыкі<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 29 ліпеня 2010| url = http://www.pravo.by/webnpa/text.asp?rn=p30100320| загаловак = Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2001 г. № 320| фармат = | назва праекту = | выдавец = Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь| дата = 29 чэрвеня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>.
 
== Перадумовы ўтварэньня ==
== Гісторыя ==
 
У [[1922]] годзе [[Савет народных камісараў]] стварыў у [[БССР]] [[Беларускі рэспубліканскі банк]]. Неўзабаве ён перайшоў у падначаленьне [[Дзяржаўны банк СССР|Дзяржаўнага банку СССР]]. Рэарганізацыі банку праводзіліся ў [[1959]] і [[1987]], а ў цяперашнім выглядзе ён зьявіўся ў [[1990]] годзе.
 
== Гісторыя ==
У 1996 г. беларускі ўрад узяў на ўзбраеньне рыторыку інтэграцыі з [[Расея]]й, таму стала ў паветры вітала ідэя аб’яднаньня грашовых сыстэмаў абедзьвюх краінаў, дакладней, уліцьцё Беларусі ў расейскую [[расейскі рубель|рублёвую]] грашовую зону. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў праводзіць пабудову плянавае эканомікі, былі згорнутыя эканамічныя рэформы. Ініцыяваны Лукашэнкам [[Рэфэрэндум у Беларусі 1996 году|рэфэрэндум 1996 году]] падпарадкаваў [[Нацыянальны банк Беларусі]] Савету Міністраў. Такая мера супярэчыла прынцыпам пабудовы здаровае грашовае сыстэмы эканомікі, бо Нацыянальны банк пазбавіўся магчымасьці распрацоўваць незалежную фінансава-крэдытную палітыку. Паводле вынікаў таго ж рэфэрэндуму Аляксандар Лукашэнка распусьціў Вярхоўны Савет 13 скліканьня. Замест яго быў заснаваны паўкішэнны «Нацыянальны Сход», які не абмяркоўвае палітыку Нацбанка і Саўміна. У далейшым шэраг заканадаўчых актаў яшчэ болей абмежаваў кампэтэнцыю рэгулятара.
 
Напярэдадні гістарычнага рэфэрэндуму галава Нацбанку [[Станіслаў Багданкевіч]] падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць зьмены курсу ад праграмы рынкавых рэформаў. Ягоную пасаду заняла [[Тамара Віньнікава]], якая хутка таксама заявіла пра нязгоду з палітыкай прэзыдэнта і паспрабавала вярнуць сытуацыю ў старое рэчышча. Аднак уладам гэта было не даспадобы. Т. Віньнікава была пазбаўленая пасады, пасьля чаго ёй былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў атрыманьні хабару. На ейнае месца быў прызначаны [[Пётар Пракаповіч|Пятро Пракаповіч]], будаўнік па адукацыі. У ліпені 2011 году Пятро Пракаповіч падаў у адстаўку па стане здароўя. 18 ліпеня 2011 году Аляксандр Лукашэнка афіцыйна вызваліў Пятра Пракаповіча з пасады старшыні Нацбанку.
 
Адпаведна Ўказу прэзыдэнта № 330 ад 27 ліпеня 2011 году Надзея Ермакова прызначана Старшынёй праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. З 28 ліпеня яна прыступіла да выкананьня сваіх абавязкаў. Раней Ермакова займала пасаду Старшыні праўленьня ААТ «[[Беларусбанк]]».
 
== Структура ==