Вікіпэдыя:Форум/Архіў 14: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Запыт на беларусізацыю інтэрфэйсу Вікіпэдыі
Радок 3:
== Беларусізацыя інтэрфэйсу Вікіпэдыі ==
Вітаю! Пры рэдагаваньні старонак інтэрфэйс Вікіпэдыі прапануе дадаць кароткае апісаньне зьменаў у адмысловы радок пад акенцам рэдагаваньня артыкулу. Пад гэтым радком прадугледжаныя кнопкі, якія палягчаюць ўвод тлумачэньня праўкі. Прапаную замяніць кнопку "артаграфія" кнопкай "правапіс", бо гэта незапазычанае беларускае слова. У слоўніку 1928 году Байкова і Некрашэвіча (Расійска-беларускі слоўнік / Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў; рэд. В. Булгакаў; прадм. С. Запрудскага. — 3-е выданне, папраўленае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — с. 339 — перавыданьне) першым адпаведнікам расейскаму "орфография" паказаны "правапіс". І толькі другім — "артаграфія". У слоўніках, выдадзеных пасьля катка савецкай [[Русіфікацыя Беларусі#СССР|русіфікацыі]] прысутнічае ўжо толькі "арфаграфія", напрыклад "''Грабчиков С. М.'' Русско-белорусский словарь. — Мн.: Нар. асвета, 1993. — с. 112" (орфографический — арфаграфічны). Паколькі ідэалягічным базісам гэтай Вікіпэдыі зьяўляецца якраз вяртаньне да нерусіфікаванай беларускай мовы, прапаную правесьці вышэйзгаданую замену назвы кнопкі. Дарэчы, ва ўкраінскай Вікіпэдыі так і зроблена. Дзякуй за ўвагу. —[[Удзельнік:Yaraslau Zubrytski|Yaraslau Zubrytski]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Yaraslau Zubrytski|гутаркі]]) 14:38, 21 студзеня 2018 (MSK)
: Дадаў «правапіс». --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 21:38, 21 студзеня 2018 (MSK)
 
{{Новыя зьверху}}