Розьніца паміж вэрсіямі «Хімічны элемэнт»

д
артаграфія, пунктуацыя
д
д (артаграфія, пунктуацыя)
 
Калі два ці больш розных элемэнтаў хімічна аб’яднаны [[атам]]амі, якія ўтрымліваюцца разам з дапамогай [[хімічная сувязь|хімічных сувязяў]], вынікам гэтага зьяўляецца [[хімічнае злучэньне]]. Хімічныя злучэньні могуць складацца з элемэнтаў, аб’яднаных у дакладны нумар атамных суадносінаў, як то [[вада]] (H<sub>2</sub>O) , [[Соль|павараная соль]] (NaCl) і [[мінэрал]]ы, як то [[кварц]] (SiO<sub>2</sub>), [[кальцыт]] (CaCO<sub>3</sub>), і некаторых рудаў. Тым ня менш, хімічная сувязь многіх відаў элемэнтаў прыводзіць да стварэньня крышталічных [[цьвёрдае цела|цьвёрдых целаў]] і мэталічных [[стопак|стопкаў]], для якіх дакладнай хімічнай формулы не існуе. Адносна чыстыя прыклады ізаляваных элемэнтаў бяз прымешкаў ёсьць рэдкасьцю ў прыродзе.
 
Па стане на лістапад [[2011]] году, вызначынамівызначанымі зьяўляюццазьяўляліся 118 элемэнтаў, апошнім зь якіх быў [[унунсэпт]], вынайдзены ў [[2010]] годзе<ref>Oganessian, Yu. Ts.; Abdullin, F. Sh.; Bailey, P. D.; Benker, D. E.; Bennett, M. E.; Dmitriev, S. N.; Ezold, J. G.; Hamilton, J. H. et al. (2010). «Synthesis of a New Element with Atomic Number Z=117». Physical Review Letters (142502 ed.) (Physical Review Letter) 104 (14): 142502.</ref>. З 118 вядомых элемэнтаў, толькі першыя 98, як вядома, сустракаюцца на Зямлі, 80 зь іх зьяўляюцца стабільнымі, у той час як іншыя зьяўляюцца радыяактыўнымі, якія распадаюцца на больш лёгкія элемэнты з розным пэрыядам распаду ад часткі сэкунды да мільярдаў гадоў. Тыя элемэнты, якія не сустракаюцца ў прыродзе на Зямлі былі зроблены штучна, то бок зьяўляюцца сынтэтычнымі прадуктамі штучных ядравых рэакцыяў.
 
== Гісторыя ==
Яшчэ [[антычнасьць|антычная]] філязофская думка паклала пачатак дзяленьню рэчываў на клясычныя элемэнты-стыхіі, каб растлумачыць назіраныя заканамернасьці ў прыродзе. Гэтыя элемэнты першапачаткова ставіліся да [[стыхія]]ў, як то зямля, вада, паветра і агонь, а не хімічных элемэнтаў сучаснай навукі. Тэрмін «элемэнты» быў упершыню выкарыстаны грэцкім філёзафам [[Плятон]]ам каля [[360 да н. э.|360 году да н. э.]] у сваім дыялёгу [[Тымэй (Плятон)|Тымэй]], які ўключаў у сябе абмеркаваньне складу неарганічных і арганічных целаў і зьяўляецца спэкулятыўным трактатам па [[хімія|хіміі]]. Пазьней [[Арыстотэль]] таксама выкарыстоўваў тэрмін элемэнты, дадаўшы пяты клясычных элемэнт гэтак званы [[этэр]], зь якога складаліся нябёсы паводле ягоных уяўленьняў.
 
У эпоху росквіту [[альхімія|альхіміі]] вучэньне пра элемэнты мела характар уяўленьня элемэнтаў як нейкай якасьці. Першае навуковае вызначэньне элемэнтаў як нераскладальных, простых рэчываў даў (эмпірычна) [[Робэрт Бойль]] у [[1661]] годзе.
 
== Крыніцы ==
27 835

зьменаў