Розьніца паміж вэрсіямі «Цмок»

18 байтаў дададзена ,  2 гады таму
д
'''Цмок''' — істота з казак і паданьняў народаў сьвету. Гэта зьмеепадобная істота вялікіх памераў, якая, паводле паданьняў, сілкуецца людзьмі, мае некалькі галоў, можа лётаць і ўмее выдыхаць полымя з сваёй пашчы, валодае чароўнымі здольнасьцямі.
 
Паданьні і міты пра цмокаў ёсцьёсьць практычна ва ўсіх народаў сьвету. У культуры [[Далёкі Ўсход|Далёкага Ўсходу]] цмок часьцей за ўсё ахоўнік прыроды, увасабленьне яе добрых якасьцяў. У заходняй традыцыі цмок — у асноўным носьбіт зла, алегорыя вайны, разбуральнай сілы прыроды, дэманічных сіл.
 
У працэсе гістарычнай эвалюцыі ў мітах, загаворах і казках ператварыўся ў варожы народу вобраз крылатай пачвары, якая выкрадае жанчын, бярэ паборы людзьмі, разбурае гарады. Цмок — галоўны вораг героя-волата (напр. Кацігарошак), які змагаецца зь ім, перамагае і вызваляе царскую дачку (сястру). Для ўсходне-славянскіх казак, у тым ліку і беларускіх, характэрна маляўнічасьць і гратэскавая сацыяльная завостранасьць вобраза цмока.
 
=== Цмок як гіганцкі зьмей ===
У некаторых казках і баладахбалядах цмок — [[рэптылія]]-пачвара, у якой 3, 7, 9, 12 ці нават 24 галавы. У казцы «[[Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі]]» героі пачаргова перамагаюць трох шматгаловых цмокаў. Паводле некаторых паданьняў, раней рэкі былі вялічэзныя, ніхто па іх не хадзіў, і жыло уў вадзе безлічбезьліч зьмеяў, у іншых па 11 галоў. Яны душылі людзей. Цмок у гэтым сюжэце — імя ўласнае, адзін са зьмеяў. Жыў ён адзін, меў рогі і вялізную пашчу, якой мог адразу праглынуць чалавека. Людзі былі язычнікамі і маліліся яму. Забіў пачвару [[Юрай|Юр’я]] ([[Георгі Перамаганосец]])<ref>Запісана ў в. Новы Мір Веткаўскага р-на ад Хадуньковай Ганны Трафімаўны, 1914 г.н. (раней пражывала ў в. Малінаўка Бранскай вобл.), студэнткай Хадуньковай Н. (2002 г.)</ref>. У народнай традыцыі наогул пашыраная такая схема: цмок жыве ў балоце ці рацэ ій штодня (ці штогод) патрабуе сабе ў ахвяру маладых дзяўчат. Зьяўляецца герой і забівае пачвару. Мяркуецца, што гэты матыў мае дахрысьціянскае паходжаньне. У першапачатковай вэрсіі цмока мог замяняць [[Яшчар, бог|Яшчар]] — бозтва ніжэйшага сьвету, якому, верагодна, таксама прыносілі маладых дзяўчат у ахвяру.
 
У іншых крыніцах цмок — злы зьмей, які шкодзіць людзям, паліць хаты<ref>Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н., студэнткай Шышовай К. (2006 г.)</ref>, пушчае з пашчы полымя. Яшчэ адна крыніца дадае: ростам Цмок ззь вялікі [[Хата|дом]], але вельмі гультаяваты — калі нехта ззь людзей патурбуе яго, то ён не абавязкова будзе нападаць, а спачатку ўзважыць, ці вартая ахвяра парушанага спакою. Паводле фальклярыста [[Міхал Федароўскі|М. Федароўскага]], цмок — пачвара з кіпцюрамі, як сярпы, і з такімі вострымі крыламі, што можа што заўгодна перасекчы імі, як мячом. Цмок — найстарэйшы зьвер у сьвеце. Можа жыць як у возеры ці балоце (што адпавядае яго хтанічнай прыродзе) так і ў небе<ref>Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.</ref>.
 
У некаторых павер’ях цмок мае рысы стыхійнага бозтва, апякуна і ахоўніка. У вёсцы [[Валова Гара]] яшчэ ў пачатку ХХ ст. верылі, што ў час вясельля кагосьці ззь вяскоўцаў па рэках [[Эсэ (рака)|Эсэ]] і Бярэшчы, па возеры [[Бярэшча]] і [[Бярэзінскі канал|Бярэзінскім канале]] праплывае змеепадобнаязьмеепадобная пачвара з імем Цмок. Трэба выліць у ваду шклянку самагону і кінуць пачастунак, і за гэта маладая сям’я атрымае блаславеньне ад цмока<ref>Аповед запісаў у 1969 годзе Ўладзімер Шушкевіч, ад жыхаркі вёскі Верабкі Анэты Міхайлаўны Шушкевіч (1899—1975), у 1969 г.</ref>.
 
Цмок [[Вяль]] жыве ля валуна і шкодзіць людзям: завальвае дарогу, крадзе скаціну. Аднойчы кемлівы селянін зьнішчае яго, скарміўшы пачвары скуру [[баран]]а, у якую заліў смалу. Імя «Вяль» можа быць празрыстай адсылкай да бога [[Вялес]]а. Аднак постаць цмока замяняе Вялеса, хутчэй за ўсё, толькі частцы паданьняў, дзе сам цмок не надзяляецца зьмяінымі рысамі. «Зьмяіным» жа цмокам ў болей архаічнай, язычніцкай вэрсіі паданьняў адпавядаў нейкі старажытны хтанічны зьмей, зьвестак аб якім на сёньня не захавалася.
 
=== Цмок як нячысты дух ===
Часам цмока надзяляюць рысамі не пачвары, а дэмана, нячысьціка. У некаторых мясьцінах верылі, што цмок — гэта «зьмій страшэнны», які выпівае душу ў чалавека і жывёлы (высмоктвае). Чалавек слабее і памірае. Гэта цмок душу выпіў<ref>Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага раёну ад Мышкавец Ганны Кузьмінічны, 1926 г. н., студэнткай Белька С. (2006 г.)</ref>. У [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім раёне]] распавядалі, што цмок — гэта такі «вужака», які прабіраецца ноччу ў хлеў да скаціны і выпівае яе малако, цмокаючы пры гэтым (адсюль і назва). Жыве ля ямін, на сьметніках, у гушчары ліхатраўя. Каб пазбавіцца ад цмока, трэба злавіць яго ноччу і пасекчы лапатай. Цікава, што гэтае павер’е фактычна апісвае цмока ў выглядзе звычайнай зьмяі. Лічылася, што, калі знайсцізнайсьці яйка, зьнесенае чорным пеўнем, можна вынасіць яго пад пахай, і ззь яго вылупіцца цмок, які будзе адшукваць клады і прыносіць свайму гаспадару багацьце. У некаторых падобных паданьнях цмока называюць «вуж» (гл. [[Вужаў камень]]).
 
[[Мікалай Нікіфароўскі|М. Я. Нікіфароўскі]] паведамляе, што цмок болей дагледжаны за іншых нячысьцікаў, часта мыецца ў лазьні. З-за асьцярожнасціасьцярожнасьці і прадбачлівасьці жыве долей астатніх дэманаў. Часта чапляецца да простых вясковых людзей, але людзей сямейных не кранае. Іх расправа чакае тых, хто парушае грамадзкія абавязкі<ref>[http://www.slounik.org/82196.html Слоўнік. Цмок]</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==
27 509

зьменаў