Цунамі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
== Здарэньні ==
 
Найчасьцей цунамі здараюцца каля берагоў [[Ціхі акіян|Ціхага акіяну]], але таксама і ў іншых месцах. Напрыклад, у [[2004]] годзе ў [[Індыйскі акіян|Індыйскім акіяне]] прайшла [[Землятрус ля Суматры 2004|катастрафічная хваля цунамі]], у [[1755]] годзе тысячы жыхароў [[Лісабон]]у загінулі ад хвалі цунамі ў [[Атлянтычны акіян|Атлянтычным акіяне]]. У Ціхім акіяне ўсталяваная сыстэма папярэджаньня ад цунамі. Сыстэма папярэджаньня атрымвае сыгналы з падводных буёў, якія рэгіструюць зьмену ціску нават тады, калі цунамі яшчэ не заўважнае для чалавечага вока на паверхні.
 
== Хуткасьць і фізычныя ўласьцівасьці цунамі ==
Радок 36:
У глыбокай вадзе цунамі распаўсюджваецца амаль не губляючы энэргіі й захоўвае сваю сілу нават на адлегласьцях у 3-4 тысячы кілямэтраў.
 
Навукоўцы таксама выдзяляюць рэдкі тып — мэгацунамі. Гэта цунамі, чые хвалі дасягаюць вышыні больш за 100 мэтраў. Апошняе такое мэгацунамі здарылася ў [[1958]] годзе на Алясцы ([[ЗША]]) ў затоцы Літуя (Lituya Bay). У выніку землятрусу ў затоцы сфармавалася хваля вышынёй больш за 200 мэтраў. Дасьледаваньні геолягаў паказалі, што ў гэтай жа затоцы ў мінулым мела месца цунамі з вышынёй хвалі 520 мэтраў.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Tsunami}}
* [[wikibooks:Waves/Types_of_WavesTypes of Waves|Тыпы хваляў]] {{ref-en}}
* [[:en:megatsunami|Мэгацунамі]] {{ref-en}}
 
{{Шаблён:Надвор’е}}
 
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]