Ворша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 103:
[[Файл:Stendhal.jpg|140px|зьлева|значак|[[Стэндаль]]]]
 
У [[Вайна 1812 году|вайну 1812 году]] французы занялі Воршу і пры адступленьні спалілі яе. Мескім [[інтэндант]]ам ў час францускага панаваньня быў [[Стэндаль|Анры Бэйль]]<ref>Корбут В. [http://pda.ng.by/ru/issues?art_id=32108 «Галоўная краса горада — манастыры», або Па слядах Стэндаля і Напалеона] // «[[Народная газета]]», 13 траўня 2009.</ref>, пазьней ужо вядомы як францускі пісьменьнік [[Стэндаль]]. За часамі вайны ў Воршы збудавалі 2 масты празцераз Дняпро. Новы плян забудовы места зацьвердзілі толькі ў 1848 годзе.
 
28 жніўня 1863 году паводле выраку расейскага ваеннага суду ў Воршы расстралялі І. Будзіловіча — кіраўніка паўстанцкага аддзелу, які дзейнічаў у Аршанскім павеце ў часе [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]]. Па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады зачынілі ўсе кляштары, а большасьць касьцёлаў перадалі [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскаму патрыярхату]] для перабудовы пад цэрквы з мэтай [[Маскалізацыя Беларусі|маскалізацыі краю]].
Радок 138:
11 сакавіка 1971 году савецкія ўлады зацьвердзілі новы савецкі герб Воршы, аўтарамі якога былі Гаранскі і Янкоўскі. У чэрвені 1984 году за мужнасьць і стойкасьць, выяўленыя ў гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], Воршу ўзнагародзілі [[ордэн]]ам [[ордэн Айчыннай вайны I ступені|Айчыннай вайны I ступені]].
 
19 верасьня 2008 году ў Воршы прайшоў штогадовы [[Дажынкі (фэст)|фэстываль «Дажынкі»]]. У рамках падрыхтоўкі да мерапрыемства места значна ўпарадкавалі. Агулам збудавалі альбо рэканструявалі больш за 500 аб’ектаў. Рамантаваліся мескія [[гасьцініца|гасьцініцы]], [[мост]]у празцераз Аршыцу, чыгуначнага і аўтамабільнага вакзалаў. У Воршы збудавалі стадыён і лазьню. Уздоўж берагу Дняпра ўтварыўся дзіцячы парк з атракцыёнамі і невялікім паўкругам. Праводзілася ўпарадкавеньне жытловага фонду цэнтру места, цэнтральнага пляца і мескага парку, дзе праходзілі асноўныя мерапрыемствы сьвята. Частку старых дамоў зьнішчылі, каб пашырыць цэнтральныя вуліцы. На падрыхтоўцы Воршы да сьвята працавала больш за 800 прадпрыемстваў з усёй краіны<ref>[http://ximik.info/modules.php?name=News&file=article&sid=1501 На «Дожинки-2008» в Орше потратят 400 миллиардов] // [[БелТА]], 14 лютага 2008.{{ref-ru}}</ref>. Працы на аршанскіх помніках гісторыі і архітэктуры пачаліся яшчэ ў 2007 годзе: рамонт даху ў [[езуіты|езуіцкім]] калегіюме (помнік архітэктуры XVII ст.), рэканструкцыя 30-мэтровай вежы гэтага комплексу, на якой паставілі купал і гадзіньнік. Па заканчэньні працаў тут адкрыўся гістарычны музэй і бібліятэка. Пры рэканструкцыі комплексу Аршанскага езуіцкага калегіюму будаўнікі неаднаразова знаходзілі чалавечыя косьці і кумпалы. За часамі СССР у гэтых будынках месьцілася вязьніца. Мяркуецца, што знойдзеныя парэшткі належаць ахвярам камуністычнага рэжыму<ref>{{Спасылка | аўтар = Граблевский О. | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 24.07.2008 | url = http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=6&news=26397&newsPage=0| загаловак = И дожинки, и докопки| фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://regionby.org/ Bulletinonline.org] | дата = 24 жніўня 2013 | мова =ru | камэнтар = }}</ref>.
 
14 студзеня 2013 году Воршу пазбавілі афіцыйнага статусу гораду абласнога падпарадкаваньня<ref name="pravo.by">{{спасылка|загаловак=Указ Президента Республики Беларусь от 14 января 2013 г. № 27 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр»|url=http://www.pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=P31300027&p1=1&p5=0|дата публікацыі=14 студзеня 2013|дата доступу=7 лютага 2016|мова=ru|выдавец=Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь|фармат=pdf}}</ref>.
Радок 379:
* [[Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Ворша)|Царква Сьвятога Прарока Ільлі]] (1883; [[мураўёўкі|мураўёўка]])
 
Апроч таго, статус гістарычна-культурных каштоўнасьцяў маюць мост празцераз замкавы роў (1902 год), культурны пласт уздоўж вуліцы Менскай, культурны пласт пасаду Зааршыння (у бок заводу «Чырвоны барацьбіт»), падмурак царквы Покрыва Багародзіцы пры базылянскім манастыры<ref>Дадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2009 г. № 1088. [http://www.government.by/public/shared/rus/solutions/rus_solution103367_2.pdf]</ref>.
 
=== Страчаная спадчына ===