Розьніца паміж вэрсіямі «Чарнагорская мова»

д
д (→‎Статус: артаграфія, вікілінкі)
Мова заснаваная на базе выкарыстоўванага ў Чарнагорыі іекаўска-штакаўскага дыялекту сэрбскахарвацкае моўнае сыстэмы, зьяўляючыся з пункту гледзішча параўнальнае лінгвістыкі адным зь яе стандартызаваных узаемазразумелых варыянтаў побач з [[сэрбская мова|сэрбскай]], [[харвацкая мова|харвацкай]] і [[басьнійская мова|басьнійскай]] мовамі. Дыялект, які палёг у аснову літаратурнай чарнагорскай мовы, зьяўляецца таксама асновай для харвацкай, сэрбскай і басьнійскай моваў<ref>[http://www.rferl.org/content/Serbian_Croatian_Bosnian_or_Montenegrin_Many_In_Balkans_Just_Call_It_Our_Language_/1497105.html Serbian, Croatian, Bosnian, Or Montenegrin? Or Just 'Our Language'?]</ref>.
 
Як адзначаюць некаторыя дасьледчыкі, чарнагорская мова гістарычна мела найменьне ''сэрбскай''<ref>гл. Роланд Сасэкс, Пол Кабэрлі, ''The Slavic Languages'', Cambridge University Press, Cambridge 2006; esp. v. ст. 73: „Serbia had used Serbian as an official language since 1814, and Montenegro even earlier.”</ref>. Ідэя незалежнай, асобнай ад сэрбскай, чарнагорскай мовы ўзьнікла ў пэрыяд 1990-х гадоў і стала актыўнай праз дапамогу прыхільнікаў незалежнасьці Чарнагорыі, у выніку чаго чарнагорская мова была абвешчаная афіцыйнай мовай краіны па ратыфікацыі новай [[Канстытуцыя Чарнагорыі|Канстытуцыі]] краіны [[22 кастрычніка]] [[2007]] году.
 
Стварэньне літаратурнага стандарту чарнагорскай мовы яшчэ працягваецца ў сучаснай пэрспэктыве. Так, яе [[артаграфія]] была зацьверджаная [[10 ліпеня]] [[2009]] году, згодна зь якой у мове ўстанаўліваліся два варыянты [[альфабэт]]у. [[Граматыка]] і навучальныя праграмы знаходзяцца ў працэсе распрацоўкі<ref name="cafemontenegro.com">[http://www.cafemontenegro.com/index.php?group=22&news=80985 2 more letters in Montenegrin language]</ref>.
 
== Моўная стандартызацыя ==
У студзені [[2008]] году Ўрадам Чарнагорыі была сфармаваная рада па кадыфікацыі мовы, дзейнасьць якой мусіла накіроўвацца на стандартызацыю мовы ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі. Дакумэнты, што паўсталі ў выніку працы рады, сталі ў наступным часткай мясцовых адукацыйных праграмаў.
 
Першая артаграфія чарнагорскае мовы была афіцыйна прадстаўленая ў ліпені [[2009]] году. У гэтай сыстэме была выказаная прапанова аб замене сэрбскахарвацкіх дыграфаў ''sj'', ''zj'' на асобныя літары, ''ś'' і ''ź''<ref name="cafemontenegro.com"/>. Міністэрства адукацыі, аднак, не аддало перавагі ніводнаму з праектаў і прыняло рашэньне аб прыняцьці ўласнага варыянту артаграфіі. Рада раскрытыкавала гэты новы варыянт, адзначыўшы, на думку сяброў рады, вялікую колькасьць «мэтадалягічных, канцэптуальных і лінгвістычных хібаў»<ref>http://www.mondo.rs/v2/tekst.php?vest=142385</ref>.
 
[[21 чэрвеня]] [[2010]] году рада па пытаньнях агульнай адукацыі Чарнагорыі прыняла першую чарнагорскую граматыку.
 
== Статус ==
Асобы, якія ўказваюць у якасьці сваёй роднай мовы чарнагорскую, пражываюць у асноўным у старой гістарычнай вобласьці з цэнтрам у [[Падгорыца|Падгорыцы]]. На поўначы краіны, які быў далучаны ў 1912 годзе, большая частка насельніцтва ў якасьці сваёй роднай мовы ўказвае сэрбскую.
 
Чарнагорскі адвакат Міят Шукавіч пры складаньні свайго чарнавога варыянту Канстытуцыі краіны прапанаваў палажэньне аб чарнагорскай мове як афіцыйнай мовы краіны. [[Вэнэцыянская камісія]], кансультацыйны орган пры [[Рада Эўропы|Радзе Эўропы]], у цэлым станоўча паставіўся да праекту Канстытуцыі, не закрануўшы пры гэтым пытаньні мовы і царквы, палічыўшы іх сымбалічнымі. Сваё адмоўнае стаўленьне да моўнага палажэньня выказалі Сацыялістычная народная партыя Чарнагорыі, Народная партыя, Дэмакратычная сэрбская партыя, Басьнійская партыя, Рух за зьмены, а таксама кааліцыя «Сэрбскі сьпіс» на чале з Сэрбскай народнай партыяй. Новая Канстытуцыя, якая рэгулявала б становішча чарнагорскае мовы, была прынятая дзьвюма трацінамі парлямэнту, у тым ліку Кааліцыя за эўрапейскую Чарнагорыю, Рух за зьмены, Басьнійская партыя і Лібэральная партыя Чарнагорыі (пра-сэрбскія партыі выказаліся супраць, партыі альбанскае меншасьці ўстрымаліся). Канстытуцыя краіны, прынятая [[22 кастрычніка]] [[2007]] году, дэкляруе чарнагорскую мову ў якасьці афіцыйнай мовы Чарнагорыі<ref>Артыкул 13 Канстытуцыі Чарнагорыі.</ref>, а таксама прызнае разам зь ёю [[альбанская мова|альбанскую]], басьнійскую, харвацкую і сэрбскую.
 
Цяперашні прэм’ер-міністар Чарнагорыі Міла Джуканавіч выказваў сваю падтрымку ў справе стандартызацыі чарнагорскае мовы, заявіўшы пра сябе як носьбіта чарнагорскай мовы ў інтэрвію сэрбскаму штодзёньніку ''Politika'' ў кастрычніку 2004 году. Афіцыйны сайт Ураду Чарнагорыі зьмяшчае інфармацыю ў дзьвюх вэрсіях — чарнагорскай і ангельскай<ref>[http://www.gov.me/eng/ Official site of Government of Montenegro]</ref>, на афіцыйнай web-старонцы Прэзыдэнта краіны заяўляецца пра напісаньне сайту на ''чарнагорска-сэрбскай вэрсіі'' (''Crnogorsko-srpska verzija'').
 
== Дыскусія ==
Чарнагорыя, на думку некаторых дасьледчыкаў, зьяўляецца адным з прыкладаў драбненьня нацыянальнай ідэнтычнасьці ва Ўсходняй Эўропе на мяжы [[20 стагодзьдзе|ХХ]]-[[21 стагодзьдзе|ХХІ]] стстстагодзьдзяў. Самавызначэньне для легітымацыі незалежнасьці грунтуецца на двух прынцыпах:
 
* абгрунтаваньне ўласнага гістарычнага шляху, адрознага ад суседніх краінаў
 
== Лінгвістычныя рысы ==
Чарнагорцы размаўляюць перадусім на штакаўскіх гаворках, а менавіта на ўсходнегерцагавінскім (распаўсюджаны на захадзе й паўночным захадзе Чарнагорыі) і зэцка-паўднёвасанджацкім (астатняя частка краіны) дыялектах, якія аб'ядноўваюцьаб’ядноўваюць іх з носьбітамі іншых суседніх славянскіх краінаў.
 
З пункту гледзішча марфалёгіі чарнагорская мова адрозьніваецца дзякуючы захаваньню ўжываньня ў размоўным маўленьні імпэрфэкту разам з формамі аорысту, пэрфэкту, плюсквампэрфэкту, тады як у іншых рэгіянальных сэрбскахарвацкіх варыянтах гэтая [[дзеяслоў]]ная форма носіць кніжны, а за цяперашнім часам нават архаічны характар.
Упершыню лінгвонім ''чарнагорская мова'' быў ужыты ў дзёньніку францускага палкоўніка Віяля дэ Сам'е падчас свайго падарожжа па Чарнагорыі ў 1813 годзе, сам дзёньнік пад назваю «''Ваяж гістарычны і палітычны ў Чарнагорыю''» (''Voyage historique et politique au Montenegro'') быў апублікаваны ў 1820 годзе.
 
Вук Караджыч у сваёй кнізе на нямецкай мове «''Чарнагорыя і чарнагорцы''» (''Montenegro und die Montenegriner'') 1837 году абвяргае Сам'еСам’е, які сьцьвярджаў, што чарнагорская мова зьўляецца дыялектам [[грэцкая мова|грэцкай]]<ref>[http://img265.imageshack.us/img265/6460/vukzanjemcezitelji4lm.jpg Vuk Karadžić o crnogorskom jeziku u djelu Montenegro und die Montenegriner (1837)]{{ref-sr}}</ref>.
 
Сэрбскі пісьменьнік Любамір Нянадавіч у сваёй працы «''Пра чарнагорцаў''» (''O Crnogorcima'') 1856 году рабіў высновы, што чарнагорцы «размаўляюць на чарнагорскай мове»<ref>[http://web.archive.org/web/20080317005827/http://www.montenegrina.net/pages/pages1/istorija/dokumenti/drugi_o_cg_i_crnogorcima.htm Ljubomir Nenadović o crnogorskom jeziku] {{ref-hr}}</ref>.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Montenegrin language|выгляд=поўны}}
* [http://www.pcgn.org.uk/Montenegro2.pdf A Brief Note on the Effect of Montenegrin Independence on Language], Permanent Committee on Geographical Names
* [http://montenegrina.net/pages/pages1/jezik/jezik_main.htm Language on Montenegrina]
27 988

зьменаў