Чатырохгадовы Сойм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
[[Файл:Wojniakowski_Passing_of_the_3rd_of_May_Constitution.jpg|300пкс|міні|Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня]]
'''Чатырохгадовы Сойм''' (іншая назва — Вялікі Сойм) — вальны Сойм [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], які адбываўся ў [[Варшава|Варшаве]] з [[6 кастрычніка]] [[1788]] па [[30 чэрвеня]] [[1792]] году. Сойм правёў шэраг радыкальных рэформаў у эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сфэрах: увядзеньне рэкрутчыны ў [[1789]] годзе, арганізаванай па тэрытарыяльным прынцыпе, павелічэньне колькасьці войска, частковае ўраўненьне правоў мяшчан са шляхтаю, наданьне правоў габрэям і праваслаўным. Найвышэйшым дасягненьнем Сойма лічыцца прыняцьце [[Канстытуцыя 3 траўня 1791 году|канстытуцыі 3 траўня]].
 
== Палітычная сытуацыя напярэдадні Сойму ==
Пасьля [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу]] ў [[1772]] годзе [[Рэч Паспалітая]] знаходзілася пад моцным ціскам суседніх манархій, у першую чаргу [[Расея|Расеі]].
 
Краіне забаранялася мець войска больш за 30 000, заключаць саюзы ці весьці войны без дазволу [[Кацярына II|Кацярыны II]]. Палітычную сфэру рэгулявалі «Кардынальныя правы» — дакумэнт, які абвяшчаў непарушнымі шляхецкую вольніцу, «[[Liberum veto|ліберум вета]]», бязцэнзавы ўдзел [[Шляхта|шляхты]] ў сойміках. Кіравала ў краіне [[Пастаянная Рада]] — [[савет міністраў]], дзе найвялікшы ўплыў меў расейскі пасол.
 
У [[1787]] [[Расея]] разьвязала чарговую вайну з [[Турцыя]]й. У гэтым жа годзе пачалася і расейска-швэдзкая вайна. З гэтай прычыны Кацярына ІІ дазволіла [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіславу Аўгусту]] правесьці ў [[Варшава|Варшаве]] сканфэдэраваны [[Сойм]] і прыняць на ім рашэньне аб павелічэньні войска.
 
Утварэньне на Сойме некалькіх канфэдэрацыяў з паслоў давала магчымасьць прымаць рашэньні большасьцю галасоў, што нэўтралізавала права «лібэрум вета».
Радок 13:
Даведаўшыся пра гэта, [[Прусія|прускі]] кароль Фэрдынанд ІІ даў загад свайму паслу ў Варшаве Бухгольцу стварыць на будучым Сойме сваю партыю, каб перашкодзіць плянам Кацярыны. [[Аўстрыя]] знаходзілася на той момант у саюзе з Расеяй і ня ўмешвалася ў справы Рэчы Паспалітай.
 
У жніўні [[1788]] па ўсёй краіне прайшлі перадсоймавыя соймікі, дзе абіраліся паслы і шляхта пісала інструкцыі. Нечакана на гэтых выбарах перамаглі апазыцыйныя сілы (як прапрускай, так і прарасейскай накіраванасьці), а прыхільнікі караля засталіся ў меншасьці.
 
== Храналёгія ==
* [[6 кастрычніка]] [[1788]] — распачалася першая кадэнцыя Сойма. Былі ўтвораныя дзьве [[Канфэдэрацыя|канфэдэрацыі]] — польская і літоўская. Маршалкам польскай канфэдэрацыі стаў [[Станіслаў Малахоўскі]], а маршалкам літоўскай — генэрал артылерыі [[Казімір Нестар Сапега]].
* [[12 кастрычніка]] [[1788]] — была прачытаная нота [[Прусія|прускага]] пасла Бухгольца з патрабаваньнем не пачынаць вайну з [[Турцыя]]й. Гэтая нота разьбіла апазыцыю на два лягеры — прыхільнікаў прускага і расейскага двара.
* [[24 кастрычніка]] [[1788]] — быў ухвалены праект ліквідацыі Вайсковага дэпартамэнту і стварэньня Вайсковай камісіі ў складзе 5 вайсковых і 12 цывільных асобаў пад кіраўніцтвам 4 [[гетман]]аў. Такім чынам, быў зьнішчаны падкантрольны расейскаму паслу вайсковы орган і створаны новы.
* [[9 сьнежня]] [[1788]] — замест дэпартамэнту справаў іншаземных Пастаяннай Рады створана Дэпутацыя замежных справаў.
* [[25 студзеня]] [[1789]] — ухвалена 10-мільённая [[пазыка]] ў замежных краінаў.
* [[30 студзеня]] [[1789]] — зьліквідаваная [[Пастаянная Рада]], што скампрамэтавала сябе прарасейскай палітыкай.
* [[26 сакавіка]] [[1789]] — Сойм ухваліў падатак у памеры дзясятага гроша пад назвай «Ofiara wieczysta stanu rycirskiego Obojga narodow na wojsko». Гэты падатак узымаўся, як дзесяць працэнтаў з уладаньняў шляхецкіх і дваццаць працэнтаў з уладаньняў духоўных асобаў.
* [[7 верасьня]] [[1789]] — была створана «Deputacja do poprawy formy rzadu», якая мусіла займацца стварэньнем урадавага праекту і сыстэмы органаў, якія прыйшлі б на зьмену Пастаяннай Радзе.
* [[24 лістапада]] [[1789]] — створаныя «цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі», на якія былі ўскладзены шматлікія функцыі па зборы і падтрыманьні войска, кантролі за мясцовымі ўладамі і шмат іншых абавязкаў. Гэтыя камісіі сталі сувязным органам паміж мясцовай і вышэйшай уладамі.
* [[24 сакавіка]] [[1790]] — прыняты закон, які выключаў дробную шляхту з удзельнікаў павятовых соймікаў.
* [[16 сьнежня]] [[1790]] — пачатак другой кадэнцыі Сойму. Пазбаўленьне чыншавай шляхты выбарчых правоў.
* [[18 красавіка]] [[1791]] — закон аб гарадох. Мяшчане атрымалі права карыстацца правам Neminem captivabimus («асабістай недатыкальнасьці»), атрымалі магчымасьць займаць духоўныя, сьвецкія і вайсковыя пасады, набываць зямлю, шляхце ж было дазволена займацца мяшчанскімі справамі. Каралеўскія гарады атрымалі большае самакіраваньне, права дасылаць на Сойм прадстаўнікоў ({{мова-pl|plenipotentow}}) да Скарбавай і Паліцэйскай камісіяў з правам дарадчага голаса ў пытаньнях, што тычыліся гарадоў, гандлю і г.д.
* [[3 траўня]] [[1791]] — прыняты «[[Канстытуцыя 3 траўня 1791 году|Ўрадавы закон]]» — новая канстытуцыя Рэчы Паспалітай, якая ўводзіла шэраг зьменаў у жыцьцё краіны.
* [[15 чэрвеня]] [[1791]] — у Пінску зьбіраецца генэральная кангрэгацыя праваслаўных, якая павінна была выбраць сабе найвышэйшае духавенства, каб пазбавіцца залежнасьці ад маскоўскай патрыярхіі. Кангрэгацыя абумовіла асноўныя прынцыпы жыцьця праваслаўных у Рэчы Паспалітай і стварыла Кансысторыю — найвышэйшы орган кіраваньня праваслаўных.
* [[21 кастрычніка]] [[1791]] — прынятае «Заручэньне абодвух народаў» — дакумэнт, які пацьвярджаў захаваньне фэдэратыўнасьці Рэчы Паспалітай і разьмяжоўваў асноўныя органы гэтай дзяржавы.
* [[31 траўня]] [[1792]] — Вялікі Сойм самараспусьціўся да перамогі ў вайне з Расеяй.
 
== Вынікі Сойму ==
Радок 39:
* Анішчанка Я. Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. — Мн.: Хурсік, 2003. — 470 с ISBN 985-6718-03-1
* Бардах Ю. [http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/bardach/index.htm Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.] — Мн., 2002
* Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. Дапам. — Мн.: УніверсітэцкаеУнівэрсітэцкае, 1992. — 270 с.
* Kalinka W. Sejm Czteroletni. — Kraków 1880. — Ponowne wydanie W-wa. 1991
* Smolenski W. Ostatni rok Sejmu Wielkiego. Reprint 1897 r. Kraków. Poznan, 2006