Русіфікацыя Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Адукацыя: стыль
д →‎Літаратура: пунктуацыя
Радок 109:
Па ліквідацыі [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Ўніяцкай царквы]] пачалося масавае зьнішчэньне беларускай рэлігійнай літаратуры. Так, у 1852 годзе Ё. Сямашка асабіста назіраў, як гараць 1295 кніг, знойдзеных у былых уніяцкіх цэрквах. У сваіх «Запісках» ён з гонарам паведамляў, што за наступныя тры гады на ягоны загад спалілі яшчэ дзьве тысячы тамоў<ref name="dvbh1839"/>.
 
[[Файл:Muravyov-hangman.png|значак|250пкс|Карыкатура на адкрыцьцё помніка Мураўёву-вешальніку ў Вільні, 1898 г.]]
 
У 1859 годзе ў [[Вільня|Вільні]] выйшаў пераклад [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]] дзьвюх песень з паэмы [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] «[[Пан Тадэвуш]]», які царскія ўлады неўзабаве поўнасьцю зьнішчылі. Па здушэньні [[паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]], у 1863—1888 гадох расейская цэнзура не прапусьціла ніводнага выданьня на беларускай мове<ref name="ehb">{{Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 136.</ref>.