Розьніца паміж вэрсіямі «Калхіда»

61 байт дададзены ,  3 гады таму
д
+Зьвязнасьць
д (Bot: Migrating 43 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q183150 (translate me))
д (+Зьвязнасьць)
У пач. І тыс. да н. э. насялялі гэтыя землі колхі. Паводле паданьня антычных аўтараў, тут правіў Ээт, бацька Мэдэі, ён валодаў залатым руном, якое выкралі [[арганаўты]]. У VI ст. да н. э. тут узьніклі грэцкія калёніі Фасіс і Дыяскурыяда.
 
У VI—II ст. да н. э. існавала Калхідзкае царства. Асноўным заняткам яго насельніцтва зьяўлялася земляробства, былі разьвіты мэталюргія жалеза, апрацоўка лёну, дрэва, ювэлірнае, керамічнае і іншыя [[рамёствы]], чаканіліся сярэбраныя манэты (калхідкі). Існавалі гандлёва-рамесныя пункты гарадзкога тыпу і гарады. У канцы VI — пач. V ст. да н. э. Калхідзкае царства знаходзілася ў залежнасьці ад Пэрсіі. У IV ст. да н. э. правіцель Куджы ўзначаліў рух за аб’яднаньне старажытнагрузінскіх плямён у адзіную дзяржаву.
 
У II ст. да н. э. Калхіда заваявана [[Пантыйскае царства|Пантыйскім царствам]], у I ст. да н. э. — Рымам. На мяжы I—II ст. н. э. ўзьнікла царства [[Лазіка]], якое паступова падпарадкавала і насельніцтва паўночнай Калхіды.
* Калхідскае царства // БелЭн у 18 т. Т. 7. — Мн., 1998.
* Georgia in Antiquity: A History of Colchis and Transcaucasian Iberia, 550 BC-AD 562, David Braund Oxford: Clarendon Press, 1994.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Colchis}}
 
{{Накід}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Грузіі]]
17 932

зьмены