Розьніца паміж вэрсіямі «Ёган Готфрыд Гэрдэр»

д
→‎Ідэі: +Зьвязнасьць
д (→‎Ідэі: +Зьвязнасьць)
Яго асноўная праца называецца «Ідэі да філязофіі гісторыі чалавецтва». У ёй Гэрдэр ставіць пытаньне: што такое [[культура]], у чым яе сэнс і ці спрыяе яна [[шчасьце|шчасьцю]] чалавецтва. Як асьветнік ён лічыць галоўнай асаблівасьцю чалавека яго [[розум|разумнасьць]], якая адрозьнівае людзей ад [[жывёлы|жывёльнага]] сьвету. Розум — не прынароджаная якасьць, але ён разьвіваецца ў працэсе жыцьцядзейнасьці; разумнасьць дасягаецца. Разьвіцьцё розуму адбываецца ў [[грамадзтва|грамадзтве]], а сувязі чалавека зь іншымі людзьмі забясьпечвае [[слова]], якое ён лічыў найважнейшай асновай [[культура|культуры]].
 
Увогуле, ён выдзяляе тры фундамэнты [[культура|культуры]]: розум, грамадзтва і [[мова|мову]]. Да гэтага дадаюцца [[мастацтва]], [[рамёствы]], сям’я, [[дзяржава]], [[рэлігія]]. Гэрдэр разумеў культуру вельмі шырока. Ён падкрэсьлівае значэньне нацыянальных культураў і мовы як паказальніка нацыянальнай спэцыфікі культуры.
 
Сэнс культуры ён бачыць у тым, што яна «мусіць спрыяць разьвіцьцю рэлігіі і гуманнасьці».
16 611

зьменаў