Этналёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
 
Радок 1:
'''Этналёґія''' (ад{{мова-el|ἔθνος грэц.+ еthnosλόγος|скарочана}} — племя, [[народ]] + logos — [[вучэньне]]) — [[навука]], якая вывучае народы ([[этнас]]ы) і іншыя этнічныя супольнасьці, іх [[генэзіс]], побыт, культурна-гістарычныя асаблівасьці. Станаўленьне этналёґіі адбывалася ў другой палове 19 стагодзьдзя і было зьвязанае з эвалюцыйнай школай (Э. Таймлер, Л. Морган і інш.), якая сыходзіла з ідэяў адзінства [[культура|культуры]] [[чалавецтва]]. З канца 19 стагодзьдзя дасьледуе рэгіянальныя ўплывы і ўзаемаўплывы ([[дыфузіянізм]], [[культурна-гістарычная школа]]).
 
Разьвіцьцё тэарэтычнай этналёґіі ў 20 стагодзьдзі зьвязанае з канцэпцыямі Э.Дзюркгейма, З.Фройда, Л.Леві-Бруля, Б.Маліноўскага, А.Радкліф-Браўна, К.Леві-Строса і інш.
 
Асноўны прадмет этналёґіі — адметныя рысы традыцыйнай культуры этнасаў, г.зв. звычаі, народнае мастацтва, пасяленьне, жыцьцё, адзеньне, прылады працы, промыслы, [[рамёствы]] і да т. п. Этналёґія вывучае [[матэрыяльная культура|матэрыяльную]] і [[духоўная культура|духоўную культуру]], этнічную [[самасьвядомасьць]], [[мэнталітэт|мэнтальнасьць]], [[нацыянальны характар]], лад жыцьця розных народаў і інш.
 
У той час, як [[этнаграфія]] пазначае апісальную дысцыпліну, этналёгія — агульнатэарэтычная навука, якая часьцяком займаецца вырашэньнем агульных народазнаўчых праблемаў. Аднак, пэўна, этналёгія можа дастасоўваць мэтады збору й апісаньня, як і этнаграфія не выключае абагульненьяў тэарэтычнага пляну.